Столін

горад у Беларусі

Сто́лін[3] (афіц. транс.: Stolin) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Столінскага раёна, на р. Гарынь. За 245 км на усход ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна). Аўтадарогі на Пінск і Давыд-Гарадок. Насельніцтва 13 269 чал. (2017)[4].

Горад
Столін
Панарама гістарычнага цэнтра Століна ў 2022 годзе.
Панарама гістарычнага цэнтра Століна ў 2022 годзе.
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
139 м[1]
Насельніцтва
  • 13 550 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225501
Аўтамабільны код
1
СААТА
1258501000
Столін на карце Беларусі ±
Столін (Беларусь)
Столін
Столін (Брэсцкая вобласць)
Столін

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца ў XII—XIII ст. сярод гарадоў «погоринских» (на р. Гарынь)[крыніца?].

Вядомы з XVI ст. як мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Прыватнае ўладанне з драўляным замкам, належала Саламярэцкім, Вішнявецкім, Солтанам, Скірмунтам, Стахоўскім. З XVII ст. горад. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 года у верасні 1655 года Столін быў спалены казакамі І. Залатарэнкі. Пры вызваленні войскамі ВКЛ Пагарыння на подступах да Століна адбылася вялікая няўдалая для іх бітва. Пасля гэтых падзей замак прыйшоў у заняпад. У 17921793 гадах цэнтр Запінскага павета Берасцейскага ваяводства.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1816 тут адкрытая першая ў Беларусі школа ўзаемнага навучання, у якой вывучалі асновы аграноміі. У 1897 годзе у Століне 250 двароў, дзейнічала пачатковае вучылішча, бровар, смалакурня. З лютага 1918 да студзеня 1919 года акупіраван нямецкімі войскамі. 25 снежня 1918 года ў Століне прайшоў з’езд старшынь валасных рэўкомаў і камандзіраў партызанскіх фарміраванняў.

З 1921 года — у складзе Польшчы. У 19191939 цэнтр гміны Пінскага (да 7 лістапада 1920 года), Лунінецкага паветаў (да 1922 года), а ў 19231939 гадах цэнтр Столінскага павета Палескага ваяводства. У 19311939 гадах у Століне дзейнічала рота сапёраў Корпуса аховы памежжа «Столін». У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР, Столін увайшоў у склад Беларускай ССР. З 15 студзеня 1940 года цэнтр Столінскага раёна Пінскай, а з 1954 года Брэсцкай абласцей.

З 12 ліпеня 1941 да 7 ліпеня 1944 гадоў Столін пад нямецкай акупацыяй, з 1 верасня 1941 года цэнтр Столінскай акругі генеральнай акругі «Валынь—Падолле» рэйхскамісарыята «Украіна». У студзені 1944 года савецкія партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» і атрады злучэння С. А. Каўпака разграмілі Столінскі гарнізон немцаў.

У 1954 годзе, па ініцыятыве і на базе збораў краязнаўца Б. В. Міралюбава, быў створаны і адкрыты Столінскі краязнаўчы музей.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1897 — 3,3 тыс. чал.[5][6];
  • XX стагоддзе: 1921 — 4763 чал.[5][6]; 1939 — 8 тыс. чал.[5]; 1959 — 5,8 тыс. чал.[5]</ref>; 1970 — 7,1 тыс. чал.[5]</ref>;
  • XXI стагоддзе: 2000 — 12,2 тыс. чал.[5]; 2001 — 12,5 тыс. чал.[6]; 2006 — 12,5 тыс. чал.; 2008 — 12,5 тыс. чал.; 2016 — 12 951 чал.[7]; 2017 — 12 269 чал.[4]

Эканоміка правіць

У горадзе працуюць вытворчыя філіялы ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Берасцейскі пекар» Столінскі хлебазавод, філіял Столінскага райпо «Столінзагатпрамторг» і тыпаграфія[8]. Працуе шэраг прыватных вытворчых прадпрыемстваў і аб’ектаў гандлю (апошнія ствараюць 75 працоўных месцаў). Дзейнічае мясцовы фонд «Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва»[9]. Гасцей горада прымае гасцініца «Гарынь». Транспартнымі перавозкамі займаецца філіял ААТ «Брэстаблаўтатранс» аўтапарк № 12 г. Століна. Працуе аўтавакзал.

Адукацыя правіць

У Століне знаходзіцца адна гімназія, дзве сярэднія школы, тры яслі-сада, школа мастацтваў, дом дзіцячай творчасці.

Прафесійна-тэхнічная адукацыя:

  • Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.

Сярэдне-спецыяльная адукацыя:

Культура правіць

Культура горада прадстаўлена домам культуры, Столінскім краязнаўчым музеем, мастацкай галерэяй і двума бібліятэкамі (дзіцячай і дарослай).

Рэлігія правіць

У Століне жывуць прадстаўнікі розных плыняў хрысціянства: праваслаўныя (маюць Свята-Ушэсцеўскую царкву), евангельскія хрысціяне-баптысты (маюць малітоўны дом непадалёк ад радзівілаўскага парка), каталікі (страцілі касцёл за савецкім часам)[10]. Вялізная іўдзейская суполка горада была амаль цалкам знішчана нямецкімі акупантамі ў 1942 годзе ва ўрочышчы Стасіна. Нешматлікімі яўрэямі Століна ў 1999 годзе была зарэгістравана яўрэйская абшчына. Пазней былі ўтвораны арганізацыі Столінскае яўрэйскае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «МОСТ» і абшчына прагрэсіўнага іўдаізма «Яхад»[11].

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

  • Міхаіл Іосіфавіч Кулак (1950—2017) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, кампазіцыйных матэрыялаў.

Гарады-пабрацімы правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. а б в г д е ЭГБ 2001.
  6. а б в БелЭн 2002.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Столінскі райвыканкам: прамысловасць
  9. Столінскі райвыканкам: прадпрымальніцтва
  10. Столінскі райвыканкам: рэлігія
  11. Столинское еврейское общество МОСТ: Еврейский Столин

Літаратура правіць

Спасылкі правіць