Гарынь
Гары́нь (укр.: Горинь) — рака ва Украіне і Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня ракі складае 659 км, у межах Беларусі — 82 км. Вадазбор — 27,7 тыс. км², у межах Беларусі — 1,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці дасягае 110 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні на тэрыторыі Беларусі — 0,1 ‰.
Гарынь | |
---|---|
укр.: Горинь, бел.: Гарынь | |
Чоўны на Гарыні ў Смародску | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 659 км |
Плошча басейна | 27 700 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Расход вады | 110 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | с. Волыця (Крэмэнэцкі раён) |
· Вышыня | 345 м |
· Каардынаты | 49°53′20″ пн. ш. 25°29′15″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
· Месцазнаходжанне | Давыд-Гарадок |
· Каардынаты | 52°08′37″ пн. ш. 27°16′57″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,1 (на тэрыторыі Беларусі) м/км |
Размяшчэнне | |
![]() Гарынь на карце | |
Краіна | ![]() ![]() |
Рэгіён | Цярнопальская вобласць, Хмяльніцкая вобласць. Ровенская вобласць, Брэсцкая вобласць |
![]() |
Асноўныя прытокіПравіць
Справа: Случ.
На рацэПравіць
Гарады: Ізяслаў, Славута, Нэтэшын, Астрог, Дубровіца, Столін, Давыд-Гарадок.
АгульнаеПравіць
Пачынаецца ў Цярнопальскай вобласці Украіны на Крамянецкім узвышшы, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэнне — ў Палескай нізіне, на Беларусі — у Столінскім раёне. Суднаходства пачынаецца на адлегласці 291 км ад вусця. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці.
Даліна ракі трапецападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырыня ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. У ніжняй плыні цячэ праз Пінскія балоты.
Рэчышча звілістае, шырыня яго ў ніжнім цячэнні вагаецца ў межах 150—200 м.
ГалерэяПравіць
Гарынь ля сяла Мыслятын (Украіна)
Паром праз Гарынь у Смародску
Гарынь узімку ў Смародску
Гарынь улетку каля Ізяслава
Чыгуначны мост праз Гарынь у Рэчыцы
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.|Від=Б}}
- Гидроэкологическое состояние бассейна Горыни в районе Хмельницкой АЭС / Под ред. В. К. Хильчевского — Киев: Ника-центр, 2011. — 176 с.