Падольскае ўзвышша
Падольскае ўзвышша — узвышша на паўднёвым захадзе Украіны. Распрасціраецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыні ад 380—320 м на паўночным захадзе да 220—130 м на паўднёвым усходзе. Найвышэйшы пункт — гара Камула (471 м). Разам з Валынскім узвышшам часта аб’ядноўваецца ў Валынска-Падольскае ўзвышша.
Падольскае ўзвышша | |
---|---|
Краіны | |
Украіна/Малдова яшчэ не мае пазіцыйнай карты. | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падольскае ўзвышша размешчана на левым беразе Днястра, у межах Львоўскай, Цярнопальскай, Хмяльніцкай, Івана-Франкоўскай, Вінніцкай і часткова Адэскай абласцей, а таксама паўночна-ўсходніх раёнаў Малдовы.
На паўночным захадзе Падольскае ўзвышша абрываецца ў бок раўнін Малога Палесся стромкім уступам вышынёй да 200 м. На паўночным усходзе Падольскае ўзвышша мяжуе з Прыдняпроўскім узвышшам. Гэтая мяжа ўмоўна праходзіць па даліне Паўднёвага Буга. На паўднёвым захадзе ўзвышша мяжуе з Перадкарпаццем, у асноўным па даліне Днястра. На паўднёвым усходзе Падольскае ўзвышша плаўна зніжаецца і мяжуе з Прычарнаморскай нізінай.
Літаратура
правіць- Кошик Ю. О. Подільська височина // Географічна енциклопедія України. — Том 3. / Редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К.: «Українська Радянська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1993. — С. 52.
- Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: Донбас, 2004. — ISBN 966-7804-14-3.