Роўна (Рыўнэ[2], укр.: Рівне) — горад у заходняй частцы Украіны, на рацэ Усця. Адміністрацыйны цэнтр Ровенскай вобласці і Ровенскага раёна. Плошча 58,24 км². Насельніцтва — 244 тыс. чал. (2021).

Горад
Роўна
укр.: Рівне
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1283
Першае згадванне
1283
Плошча
Вышыня цэнтра
136 м
Насельніцтва
  • 243 873 чал. (1 студзеня 2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0362
Паштовыя індэксы
33000–33499
Аўтамабільны код
BK і НК / 18
КААТУУ
5610100000
Афіцыйны сайт
Роўна на карце Украіны ±
Роўна (Украіна)
Роўна
Роўна (Ровенская вобласць)
Роўна

Знаходзіцца за 307 км на захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Праз горад праходзяць аўтамабільныя дарогі Кіеў — Жытомір — Роўна — Дубна — Львоў — Чоп (М06, частка E40), Роўна — Луцк — Усцілуг (М08) і Стараканстантынаў — Астрог — Здалбунаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы (Беларусь) (М21).

Гісторыя Правіць

Насельніцтва Правіць

  • 1863 — 6402 чал.
  • 1885 — 7357 чал. (3576 мужчынаў і 3781 жанчына), з іх паводле стану: 957 шляхты, 22 духоўныя асобы, 31 ганаровы грамадзянін, 125 купцоў, 5105 мяшчан, 658 сялян, 17 чэхаў-каланістаў, 99 іўдаістаў-сялян, 698 жаўнераў і іх радзінаў, 165 іншаземцаў; паводле веры: 1763 праваслаўныя, 664 рымска-каталікі, 58 евангелістаў, 17 чэшскіх гусітаў, 4850 іўдаістаў, 5 магаметанаў.[3]
  • 1897 — 25 тыс. чал.
  • 1921 — 30 тыс. чал.[4]
  • 1939 — 43 тыс. чал.
  • 1959 — 56 тыс. чал.
  • 1970 — 116 тыс. чал.
  • 1975 — 155 тыс. чал.[5]
  • 1991 — 239 тыс. чал.[6]

Мова Правіць

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова руская беларуская
92,08 % 7,48 % 0,14 %

Эканоміка Правіць

Прадпрыемствы машынабудавання (высакавольтная электраапаратура, станкі і інш.), хімічнай (ВА «Азот»), лёгкай, харчовай прамысловасці.

Адукацыя і навука Правіць

Вышэйныя навучальныя ўстановы:

Навучальныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі:

  • Вышэйшае прафесійнае вучылішча № 1
  • Ровенскі дзяржаўны аграрны каледж
  • Ровенскі эканоміка-гуманітарны і інжынерны каледж
  • Ровенскі кааператыўны эканоміка-прававой каледж
  • Ровенскі каледж эканомікі і бізнесу
  • Ровенскі аўтатранспартны каледж Нацыянальнага універсітэта воднай гаспадаркі і прыродакарыстання
  • Ровенскі каледж тэхналогій і дызайну
  • Тэхнічны каледж Нацыянальнага універсітэта воднай гаспадаркі і прыродакарыстання

Славутасці Правіць

  • Гістарычная забудова горада канца XIX — пачатку XX стагоддзі
  • Касцёл Св. Антонія (1868, цяпер зала арганнай музыкі)
  • Сабор Уваскрасення Гасподняга (1895)
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы (1756)

Галерэя Правіць

Вядомыя асобы Правіць

Зноскі

  1. а б https://ror.gov.ua/rishennya-oblasnoyi-radi-6-sklikannya/1468-pro-perspektivnii-plan-formuvannya-teritorii-gromad-riv
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. Równe // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 818
  4. Ровно // Советская историческая энциклопедия : у 16 т. / под ред. Е. М. Жукова. — М. : Советская энциклопедия, 1961—1976.
  5. Ровно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. Ровно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. Артист Ярослав Евдокимов рассказал «ОГ» о своих корнях Областная газета, 12 ноября 2013

Спасылкі Правіць