Адкрыць галоўнае меню

Украінская Народная Рэспубліка

(Пасля перасылкі з УНР)

Украінская Народная Рэспубліка (УНР) (укр.: Українська Народна Республіка) — палітычнае ўтварэнне пачатка 20 ст. на тэрыторыі сучаснай Украіны, абвешчана 7(20) лістапада 1917 ў Кіеве Украінскай цэнтральнай радай (УЦР) як украінская нацыянальная дзяржава ў складзе федэратыўнай Расіі, з 9(22) студзеня 1918 — незалежная дзяржава.

Украінская Народная Рэспубліка
Українська Народня Республіка

Аўтаномія (1917 – 1918)
Незалежная дзяржава (1918 – 1921)
Урад у выгнанні (1921 – 1992)
Flag of Ukraine.svg
 
Flag of Russia.svg
1917 — 1921


Flag of the Ukrainian Soviet Socialist Republic (1919-1929).svg
 
Poland flag 300.png
 
Flag of the Czech Republic.svg
 
Flag of Romania.svg
Flag of Ukraine.svg Coat of Arms of UNR.svg


Сцяг Герб
Ukrainian People's Republic in Europe.svg
Сталіца Кіеў
Мова(ы) Украінская
Грашовая адзінка Карбаванец, грыўна
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Старшыня Цэнтральнай Рады
 - 1917 – 1918 Міхаіл Грушэўскі
Старшыня Дырэкторыі
 - 1918 – 1919 Уладзімір Віннічэнка
 - 1919 – 1920 Сымон Пятлюра

29 красавіка 1918 года генерал Павел Скарападскі пры падтрымцы германскіх акупацыйных войск скінуў УЦР і ліквідаваў УНР, замест якой абвешчана Украінская дзяржава (Гетманшчына). У снежні 1918 года УНР адноўлена Украінскай дырэкторыяй.

У 1918—1920 гадах УНР знаходзілася ў процістаянні з РСФСР, Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай (УССР) і белагвардзейскім урадам генерала Антона Дзянікіна, была ў саюзе з краінамі аўстра-германскага ваеннага блоку і Польшчай.

У студзені-лістападзе 1919 года існавала Саборная Украіна — аб’яднанне УНР і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (створана ў лістападзе 1918 ў Галіцыі).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года амаль усе ўкраінскія этнічныя землі ўвайшлі ў склад УССР і Польшчы.

Урад УНР да 1965 года існаваў у эміграцыі пад кіраўніцтвам Сымона Пятлюры (да 1926), потым А. Лявіцкага і С. Вятвіцкага.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць