Сымон Васільевіч Пятлюра

(Пасля перасылкі з Сымон Пятлюра)

Сымон Васілевіч Пятлюра (укр.: Симон Васильович Петлюра; 10 (22) мая 1879, м. Палтава, Расійская імперыя26 мая 1926, Парыж, Францыя) – украінскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Сымон Пятлюра
укр.: Симон Петлюра
Сымон Пятлюра, 1922
Сымон Пятлюра, 1922
Сцяг2-і Старшыня Дырэкторыі Украінскай Народнай Рэспублікі
13 лютага 1919 — 10 лістапада 1920
Папярэднік Уладзімір Віннічэнка
Пераемнік Андрэй Мікалаевіч Лівіцкі
Сцяг1-ы Генеральны сакратар па ваенных справах Украінскай Народнай Рэспублікі
15 чэрвеня 1917 — 18 снежня 1917
Кіраўнік урада Уладзімір Віннічэнка
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Мікалай Порш
Нараджэнне 10 (22) мая 1879(1879-05-22)
Палтава, Расійская Імперыя
Смерць 25 мая 1926(1926-05-25) (47 гадоў)
Парыж, Трэцяя французская рэспубліка
Месца пахавання Могілкі Манпарнас, Парыж
Бацька Васіль Пятлюра
Жонка Вольга Апанасаўна Пятлюра
Дзеці Lesia Petliura[d]
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя 1) Рэвалюцыйная ўкраінская партыя (19001905)
2) Украінская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (19051920)
Аўтограф Выява аўтографа
Званне Атаман
Узнагароды
Order of Symon Petliura Military Cross Iron Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля заканчэння бурсы ў 18951901 гг. навучаўся ў Палтаўскай духоўнай семінарыі, адкуль быў выключаны за ўдзел у нацыянальным руху. Эмігрыраваў у Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (Аўстра-Венгерская імперыя), у Львоў. З 1900 г. член Рэвалюцыйнай украінскай партыі, потым Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Пасля вяртання ў Расійскую імперыю з 1904 г. працаваў у Кіеве ў газетах «Громадзька думка» і «Рада», з 1906 г. рэдактар газеты «Слова». У 1907 г. з-за пераследавання паліцыі пераехаў у Пецярбург, потым у Маскву, дзе ўдзельнічаў ва ўкраінскіх гуртках «Кабзар» і «Грамада».

З 1914 г. ў расійскім войску, у Саюзе земства і гарадоў, які загадваў забеспячэннем арміі. Служыў на Заходнім фронце ў Нясвіжы (Слуцкі павет, Мінская губерня). З 1915 г. старшыня Галоўнай кантрольнай камісіі Усерасійскага земскага саюза па Заходнім фронце, служыў у Міры (Навагрудскі павет, Мінская губерня). Напаўваенная пасада дазваляла яму бываць у вайсковых часцях, весці працу сярод украінцаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. па дарозе ў Мінск наведаў Койданава (Мінскі павет) і ўжо з Мінска даслаў у Койданава тэлеграму: «Віншую з поўнай перамогай народу, прашу перадаць супрацоўнікам, няхай яны з патроенаю энергіяю паслужаць рэвалюцыі і абароне краіны». У красавіку 1917 г. ён арганізуе правядзенне ў Мінску ўкраінскага з'езду Заходняга фронту. З'езд стварыў Украінскую франтавую раду на чале з ім. І ўжо 2-га мая 1917 г. украінцы, якіх была пераважная частка ў II-м чыгуначным батальёне на станцыі Койданава, утварылі сваю маніфестацыю. «Хадзілі па мястэчку з украінскімі сцягамі і спевамі, патрабуючы аддзялення Украіны і накіравання іх да хаты».

Член, старшыня Усеўкраінскага ваеннага камітэта пры Цэнтральнай радзе, потым сакратар (міністр) Генеральнага сакратарыята Цэнтральнай рады па ваенных справах. Падчас гетманшчыны старшыня Кіеўскага губернскага земства і Усеўкраінскага саюза земстваў. З 14 лістапада 1918 г. член урада Украінскай Дырэкторыі і галоўны атаман войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі, з 10 лістапада 1919 г. старшыня ўрада. Пасля разгрому войскаў Дырэкторыі войскамі Антона Дзянікіна і РСЧА увайшоў у саюз з Польшчай. Летам 1920 г. эмігрыраваў, з 1924 г. жыў у Парыжы, дзе быў забіты Самуілам-Шломам Шварцбардам, які нібыта помсціў яму за яўрэйскія пагромы ва Украіне.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. — Мінск. 1975. — С. 656.
  • Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 164.
  • Варонскі А. Вока Урагану. — Койданава. 2008. — С. 16, 36—37, 50—51.

Спасылкі

правіць