Карона Каралеўства Польскага

Карона Карале́ўства Польскага (па-польску: Korona Królestwa Polskiego, па-лацінску: Corona Regni Poloniae) — тэрмін, які вызначае ўладкаванне польскай дзяржавы ў Новы час. Карона вызначала незалежнасць дзяржаўных інстытутаў ад асобы манарха. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалогіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэй, якія прыйшлі з Чэхіі і Венгрыі.

Аверс кракаўскага гроша Казіміра Вялікага з каронай у цэнтры.

Карона як назва дзяржавы

правіць

Пасля падпісання уніі з Вялікім Княствам Літоўскім тэрмін Кароны Каралеўства Польскага быў прыняты як папулярнае і зручнае ў выкарыстанні найменне Каралеўства Польскага. У процівагу «Літве» або «Вялікаму княству» Польшча называлася проста «Каронай». Пад гэтай назвай Каралеўства з’яўлялася адной з дзвюх частак Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (паводле Люблінскай уніі 1569 года).

Ідэалогія Кароны Каралеўства аказала, акрамя таго, уплыў на тэрміналогію, што выкарыстоўвалася ў вышэйшым грамадстве. З канца Сярэднявечча дзяржаўныя органы і пасады, якія называліся да той пары каралеўскімі, сталі звацца кароннымі.

Літаратура

правіць
  • S. Grodziski. Z dziejów staropolskiej kultury prawnej. — Kraków: UNIVERSITAS, 2004. — С. 102—105. — ISBN 83-242-0339-7.
  • S. Szczur. Historia Polski średniowiecze. — Wydawnictwo Literackie, 2002. — ISBN 83-08-03272-9.