Ізяслаў (горад)
горад ва Украіне
Ізя́слаў[2] (укр.: Ізя́слав) — горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Ізяслаўскага раёна. Плошча 23,91 км². Насельніцтва 18 444 чалавек (2001). Знаходзіцца на рацэ Гарынь пры ўпадзенні ў яе рэчак Панора і Сашэнь, за 127 км ад Луцку і 269 км ад Кіева. Чыгуначная станцыя Ізяслаў на лініі Шапятоўка — Цярнопаль.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Утварылася на аснове двух местаў: Старога Заслава (1390) і Новага Заслава (1579).
Этымалогія назвы правіць
Назва горада ўтварылася на аснове гідроніма «славута», што азначае «рэчка». На думку украінскага філолага Васіля Німчука тапонім, такім чынам, паказвае пачатковае размяшчэнне гарадскога паселішча за рэчкай Гарынню[3].
Назвы горад на розных мовах, у розны час:
- Zaslavia — лацінская назва.
- Zasław — польская назва.
- זסלב — назва на ідыш.
- Изяслав, Изяславль — руская назва.
- Saslaw — нямецкая назва.
Гісторыя правіць
- 1390: першыя згадкі ў пісьмовых крыніцах[4]. Уласнасць князя Фёдара Астрожскага.
- XIV ст.: у складзе Вялікага Княства Літоўскага
- 1455: перайшоў да Заслаўскіх.
- XVІ—XVII стст.: цэнтр Ізяслаўскага княства.
- 1569: у складзе Крэмянецкага павета.
- XVI ст.: у Ізяславе існаваў манастыр, у якім пачалі Перасопніцкае Дабравешчанне (1556).
- 1567: у горадзе існавала пратэстанцкая друкарня. Згадваецца антытрынітарскі пастар.
- 1579: першая згадка пра Новы Ізяслаў.
- 1583: Новы Ізяслаў атрымаў Магдэбургскае права.
- 1648: казацкія войскі захапілі і спалілі горад.
- 1709: перайшоў да Любамірскіх.
- 1738: Горад набыў маршалак Вялікага Княства Літоўскага Павел Караль Сангушка.
- 1754: Аўгуст Сас надаў гораду страчанае Магдэбургскае права, Новы Ізяслаў атрымаў свой другі герб («у чырвоным полі срэбная гарадская брама з трымя вежамі, пакрытымі княжацкімі каронамі, у адчыненых варотах — Пагоня»).
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
- 1796: атрымаў новы, расійскі герб, таксама з выявай Пагоні.
- 1807: згадваецца яўрэйская друкарня.
- 1842: у Ізяславе працавала паперня.
- 1915: праз горад прайшла чыгунка Шапятоўка — Ланавцы.
- 1917—1920: у складзе УНР.
- 1919: у Ізяславе падпісаны пратакол пра вызначэнне дэмаркацыйнай лініі паміж украінскімі і польскімі войскамі.
- 1920: Валасны i раённы цэнтр Шапятоўскай акругі УССР.
- 1937: раённы цэнтр Камянец-Падольскай вобласці.
- ліпень 1941 — сакавік 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Цэнтр Заслаўскай акругі генеральнай акругі «Валынь-Падолле».
- 1954: раённы цэнтр Хмяльніцкай вобласці.
- 1991: горад у складзе Украіны.
Насельніцтва правіць

Выдатныя мясціны правіць
Вядомыя асобы правіць
- Мар’ян Дубецкі (1838—1926) — польскі гісторык і пісьменнік, педагог
Зноскі
- ↑ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 30 сакавіка 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ В. Німчук. Дніпро — Славута // Давньоруська ономастична спадщина в східнослов`янських мовах: Зб. наук. праць. Київ 1986.
- ↑ Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864
Літаратура правіць
- Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864 (польск.)
- Володимир Александрович. Інвентарі замків у Старому й Новому Заславі з XVII століття(недаступная спасылка) (укр.)
- Наталя Яковенко. Жарти зі смертю (пародійна мініатюра князя Олександра Заславського на тлі його конфесійної ідентичності) (укр.)
- Метафора спільного дому. Заславщина багатьох культур. Зб. мат. наукової конференції. Ізяслав — Острог, 2006. (укр.)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізяслаў (горад)
- Прагноз надвор’я ў горадзе Ізяслаў
- Ізяслаў