Мар’ян Дубецкі (польск.: Marian Karol Dubiecki; 26 жніўня 1838, Ізяслаў — 24 кастрычніка 1926, Кракаў) — польскі гісторык і пісьменнік, педагог, грамадскі і палітычны дзеяч, сакратар ад Русі ў Нацыянальным урадзе ў час паўстання 1863 года.

Мар’ян Дубецкі
Дата нараджэння 26 жніўня 1838(1838-08-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1926(1926-10-24) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
  • Харкаўскі ўніверсітэт[d]
Альма-матар
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Псеўданім: Сучасны (польск.: Współczesny); крыптонім: МД (польск.: MD).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і Людвіка Дубецкага і Ганны Слаўкоўны. Меў старэйшых братоў Цэлестына і Аляксандра[1]. Яшчэ дзіцем страціў бацьку, таму яго выхаваннем займаліся цётка і дзядзька. Пачатковую адукацыю атрымаў у Жытомірскай гімназіі. З 1856 вучыўся ў Харкаўскім універсітэце, затым на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. У час вучобы ва ўніверсітэце далучыўся да тайнай арганізацыі «Тройніцкі саюз» на чале з Уладзімірам Антановічам і Лявонам Главацкім, якая выступала за перадачу сялянам зямлі і прадастаўленне ім свабоды выбару месца жыхарства (польск.: Uwłaszczenie chłopów) і аднаўленне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у граніцах 1772 года. Пасля тайная арганізацыя перарасла ў цэлы палітычны кірунак так званых «хлапаманаў». Неўзабаве адбыўся і раскол, пасля якога вылучыліся дзве плыні. Першая, пад кіраўніцтвам Уладзіміра Антановіча, выступала за незалежнасць Русі (Украіны). Другая, на чале з Ізідарам Капярніцкім і Мар’янам Дубецкім, — за аднаўленне Рэчы Паспалітай у якасці федэрацыі трох народаў. Другая стала асновай рэвалюцыйнага руху і прывяла ўрэшце да паўстання 1863 года.

Пасля заканчэння Кіеўскага ўніверсітэта ў 1860 годзе Мар’ян Дубецкі заняў месца настаўніка польскай мовы і літаратуры ў Ровенскай гімназіі, але праз год страціў працу за ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, пасля чаго асеў у сяле пад Берастэчкам, у свайго старэйшага брата. Разам з Аляксандрам вёў палітычную і асветніцкую працу сярод жыхароў края. За ўдзел у маніфестацыі 10 верасня 1861 года ў Гародле разам з братам быў арыштаваны і вывезены ў ссылку ў Вятку, а затым у Тамбоў. Пасля вызвалення, у лістападзе 1862 вярнуўся на радзіму.

 
Падчас ссылкі ў Іркуцку. Злева направа: Мар’ян Дубецкі, Генрык Вольф, Бенедыкт Дыбоўскі, Фелікс Зянковіч, Лявон Дамброўскі

Пасля вяртання прыехаў у Варшаву і ўвайшоў у паўстанцкі ўрад. 10 красавіка 1864 года быу арыштаваны, да 1883 года знаходзіўся ў ссылцы[2].

Аўтар працы «Рамуальд Траўгут» і некалькіх іншых, адна з прац прысвечана Каралю Прозару. Пры канцы жыцця жыў у Кракаве, збіраў грошы на будаўніцтва гімназіі ў Цешыне[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Michał Janik, Marian Karol Dubiecki, w: Polski Słownik Biograficzny, Kraków 19391946, t. V, s. 428—430.
  • Jerzy Starnawski , Marian Karol Dubiecki, w: Słownik badaczy literatury polskiej, Łódz 2002, t. V. (польск.)
  • Stefan Pomarański, Marian Dubiecki: zarys biograficzny z powodu 85-ej rocznicy urodzin, Zamość; Warszawa 1923. (польск.)
  • Jakób Hoffman, Marian Dubiecki o sobie. W dniu wmurowania tablicy: Marianowi Dubieckiemu 10 maja 1931 roku w Równem na Wołyniu, Równe Wołyńskie 1931. (польск.)
  • Tadeusz Dubiecki, Korespondencja między Józefem Ignacym Kraszewskim a Marianem Dubieckim, Łuck 1939. (польск.)
  • Proces Romualda Traugutta i członków Rządu Narodowego. Akta Audytoriatu Polowego z lat 1863 — 1864, Pod red. E. Halicza, Warszawa 1960. t. I — IV (польск.)
  • Historiografia polska w dobie pozytywizmu (1865—1900). Kompendium dokumentacyjne, red. Ryszard Przelaskowski, Warszawa 1968. (польск.)

Спасылкі правіць