Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна
(Пасля перасылкі з Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт)
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна (укр.: Харківський національний університет імені Васіля Назаровича Каразіна) — адзін з найстарэйшых універсітэтаў ўсходняй Еўропы, афіцыйна адкрыты 29 студзеня 1805 года, аднак статут падпісаны імператарам годам раней. Найстарэйшы ўніверсітэт у тагачаснай Маларосіі і другі ў цяперашніх межах Украіны пасля Львоўскага.
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт (ХНУ) | |
---|---|
Харківський національний університет імені Василя Каразіна | |
Арыгінальная назва | Харківський національний університет імені Василя Каразіна |
Заснаваны | 1804 |
Рэктар | Віль Саўбанавіч Бакіраў[d] і Tetiana Kahanovska[d] |
Студэнты | 15 630 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Харкаў, Украіна |
Узнагароды | |
Сайт | www.univer.kharkov.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У савецкі час і першыя 8 гадоў незалежнасці Украіны насіў поўную назву Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга імя А. М. Горкага (з моманту смерці Горкага), з 1988 года ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Дружбы народаў. З 1999 года называецца Харкаўскі нацыянальны універсітэт імя В. Н. Каразіна.
Выбітныя студэнты і выкладчыкі
правіць- Міхаіл Васільевіч Астраградскі, расійскі матэматык украінскага паходжання
- Дзмітрый Іванавіч Багалей, украінскі гісторык
- Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч, беларускі грамадскі дзеяч
- Іван Іванавіч Саратаўскі — беларускі фармацэўт і правізар
- Іван Фердынанд Ястржэмбскі
Спасылкі
правіць- Сайт універсітэта (укр, eng) Архівавана 8 сакавіка 2011.
- Старонка будынка ўніверсітэта
- Біяграфіі рэктараў Харкаўскага ўніверсітэта з 1805 па 2004
- Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна (панарама) Архівавана 23 кастрычніка 2011.
Фатаграфіі
правіць- Універсітэт са спадарожніка. Можна павялічыць
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.