Заслаўскі павет
павет Валынскай губерні Расійскай імперыі
Засла́ўскі (Ізясла́ўскі) павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Валынскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала з 1795 года па 1923 год. Адміністрацыйны цэнтр — горад Заслаўль.
Заслаўскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Валынская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр | Заслаўль |
Дата ўтварэння | 1795 |
Дата скасавання | 1923 |
Насельніцтва (1897) | 208 742[1] |
Плошча | 3055,2 вёрст² |
Гісторыя
правіцьПавет утвораны ў 1795 годзе ў складзе Валынскага намесніцтва. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Валынскай губерні. У 1923 годзе павет быў расфарміраваны, на яго тэрыторыі створаны Ізяслаўскі раён Шапятоўскай акругі.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 208 742 чалавекі, у тым ліку ў горадзе Заслаўль — 12 611 жыхароў[1].
Нацыянальны склад
правіцьНацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[2]:
- украінцы (маларосы) — 160 449 чал. (76,9 %),
- яўрэі — 27 713 чал. (13,3 %),
- палякі — 14 608 чал. (7,0 %),
- рускія (вялікаросы) — 3661 чал. (1,8 %),
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1913 годзе ў склад павета ўваходзілі 16 валасцей[3]:
№ | воласць | адміністрацыйны цэнтр |
---|---|---|
1. | Антанінская воласць | с. Антаніны |
2. | Бутавецкая воласць | с. Бутаўцы |
3. | Белагародская воласць | м. Белагародка |
4. | Грыцаўская воласць | м. Грыцаў |
5. | Жукаўская воласць | с. Жукаў |
6. | Заслаўская воласць | г. Заслаўль |
7. | Лабунская воласць | м. Лабунь |
8. | Міхнаўская воласць | с. Міхнаў |
9. | Навасельская воласць | с. Новае Сяло |
10. | Славуцкая воласць | м. Славута |
11. | Судзілкаўская воласць | м. Судзілкаў |
12. | Сульжынская воласць | с. Сульжын |
13. | Цярнаўская воласць | с. Цярнаўка |
14. | Харавецкая воласць | с. Харавец |
15. | Хролінская воласць | с. Хроліны |
16. | Шапятоўская воласць | м. Шапятоўка |
Зноскі
- ↑ а б Дэмаскоп Weekly. Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. Наяўнае насельніцтва ў губернях, паветах, гарадах Расійскай Імперыі (без Фінляндыі). Валынская губерня . Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2015. Праверана 26 лістапада 2015.
- ↑ Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. Размеркаванне насельніцтва па роднай мове. Ізяслаўскі павет . Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
- ↑ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913. Архівавана 16 чэрвеня 2017 года.
Спасылкі
правіць- Заслав, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.