Антаніны (пасёлак)
Антаніны[1] (укр.: Антоні́ни) — пасёлак гарадскога тыпу ў Красыліўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца як уласнасць князя Юрыя Астрожскага, які з канца XV ст. узяў сабе імя князя Заслаўскага, таму далей сяло належала Заслаўскім. Ад 1673 да 1720 гг. ва ўласнасці Любамірскіх. Ад 1720 да 1851 гг. — Сангушак. Ад 1851 да 1917 гг. — Патоцкіх.
З 1797 г. Антаніны ўваходзілі ў склад Валынскай губерні. Напярэдадні Першай сусветнай вайны мястэчка было валасным цэнтрам Заслаўскага павета Валынскай губерні. У 1913 г. тут пражывала 2009 чал. У мястэчку знаходзіліся валасныя ўстановы, паштова-тэлеграфная станцыя, аднакласная школа, вадзяны млын, бальніца і інш.
З 7 сакавіка 1923 па 30 снежня 1962 гг. Антаніны былі цэнтрам Антанінскага раёна, а з 1 верасня 1941 па 5 сакавіка 1944 гг. — цэнтрам Антанінскай акругі. У 1956 г. сялу прысвоены статус пасёлка гарадскога тыпу.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»