Любамірскія
польскі шляхецкі род
Любамірскія (польск.: Lubomirscy, укр.: Любомирські) — польскі княжацкі род герба «Шранява», які ўзнік у пачатку XVI стагоддзя. Паходзяць з мястэчка Любомеж у Сілезіі, адкуль і назва. У канцы XVI стагоддзі разбагацелі на кіраванні саляварнямі, на якое іх упаўнаважыў Стэфан Баторый, і атрымалі ад нямецкага імператара спачатку графскі, а потым і княжацкія тытулы (другімі ў Рэчы Паспалітай пасля Радзівілаў). У працяг XVII стагоддзя да Любамірскіх дзякуючы шлюбным саюзам перайшлі вялікія ўладанні Астрожскіх і Канецпольскіх у басейне Днястра. Сямейства распалася на некалькі галін, ланьцуцкую, жэшаўскую і валынскую, завяло палацы ў Варшаве, Львове, Дубне і іншых гарадах. У XVIII стагоддзі Любамірскія прэтэндавалі на польскі прастол.
Любамірскія | |
---|---|
| |
Апісанне герба: паводле Далгарукава |
|
Дэвіз | Patriam versus |
Губерні, у РК якіх занесены род | Магілёўская |
Палацы і асабнякі | Ланьцуцкі замак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Любомирские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любамірскія
- Поўны радавод князёў Любамірскіх Архівавана 5 сакавіка 2014.