Астрожскія
Астро́жскія — княжацкі род уласнага герба, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, мелі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны.
Астрожскія | |
---|---|
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул | князі |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
Паходжанне
правіцьПаходжанне не высветленае з дакладнасцю, і пытанне пра іх пачынальнікаў вырашаецца па-рознаму. М. Стрыйкоўскі выводзіў Астрожскіх з роду князёў Друцкіх (нашчадкі полацкіх князёў)[1], некаторыя даследчыкі — з галіцка-валынскіх Рурыкавічаў або Гедзімінавічаў, аднак найбольш імавернай[2]</ref> з’яўляецца версія ўкраінскага гісторыка М. Максімовіча пра іх паходжанне ад Турава-Пінскіх князёў[3] (паводле памінальніка Астрожскіх, дзе яны значацца як «Благоверніи князи Туровскіи»).
Першым гістарычна вядомым князем Астрожскім быў Даніла, уладальнік горада Астрог на Валыні ў сяр. XIV ст. (адсюль прозвішча)[4].
Галіна Астрожскіх — Заслаўскія, да якіх пасля згасання ў XVII ст. роду перайшлі асноўныя маёнткі.
Радавод
правіць- Дзмітрый
- Даніла (узг. 1341), кн. астрожскі, удзельнік паўстання 1341 супраць караля Казіміра III Вялікага
- Фёдар (? — 1441), кн. астрожскі, староста луцкі
- Іван Красны (Васіль; 1392—1461), кн. астрожскі
- Іван (Ян; 1427—1465), кн. астрожскі; ж. — Васіліса Глінская
- Канстанцін Астрожскі (1460—1530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Таццяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
- Канстанцін-Васіль (1526—1608); ж. — Соф’я Тарноўская
- Кацярына (? — 1579); м. — Крыштаф Мікалай Радзівіл
- Януш (1554—1620), кн. астрожскі, ваявода валынскі, кашталян кракаўскі; 1-я ж. — 1582 Сусана Серада (? — 1593); 2-я ж. — Кацярына Любамірская; 3-я ж. — з 1612 Тэафілія Тарло (? — 1635)
- Канстанцін (1563—1588)
- Лізавета (1560—1599); м. — Ян Кішка
- Аляксандр (1570—1603) ваявода валынскі; ж. — Ганна Костка (1575—1635)
- Ілья (? — 1539), кн. астрожскі; ж. — з 1537 Беата Касцялецкая (1496 — п. 1539), пазашлюбная дачка Жыгімонта Старога
- Юры, кн. астрожскі
- Канстанцін-Васіль (1526—1608); ж. — Соф’я Тарноўская
- Міхаіл (1456—1501), староста луцкі
- Раман, кн. астрожскі
- Марыя (1458 — ?); м. — Андрэй Сангушка
- Канстанцін Астрожскі (1460—1530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Таццяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
- Юрый Заслаўскі (? — 1500) — заснавальнік князёў Заслаўскіх; ж. — Ганна Заслаўская
- Іван (Ян; 1427—1465), кн. астрожскі; ж. — Васіліса Глінская
- Даніла (? — п. 1420)
- Андрэй (? — п. 1436)
- Аляксандр (? — п. 1390), кн. чацвярцінскі — заснавальнік князёў Святаполк-Чацвярцінскіх
- Іван Красны (Васіль; 1392—1461), кн. астрожскі
- Міхаіл (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
- Дзмітрый (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
- Аляксандр
- Анастасія; м. — кн. Іван Аляксандравіч Глінскі
- Фёдар (? — 1441), кн. астрожскі, староста луцкі
- Даніла (узг. 1341), кн. астрожскі, удзельнік паўстання 1341 супраць караля Казіміра III Вялікага
Памяць
правіцьУ 2014 годзе вуліца ў мікрараёне Міхалова-2 ў Мінску атрымала назву «вуліца Астрожскіх»[5].
Галерэя
правіць-
Кацярына Радзівіл (з Астрожскіх)
-
Лізавета Соф'я Радзівіл (з Астрожскіх)
-
Элеанора Радзівіл (з Астрожскіх)
Зноскі
- ↑ Канстанцін Астрожскі(недаступная спасылка) // Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства. — Мінск: Полымя, 1996.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ І. А. Юхо. В. Л. Насевіч. Астрожскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 223.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ У Мінску ўвекавечаць памяць пераможцы Аршанскай бітвы
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Астрожскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 262. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Астрожскія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 53. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Юрка Копцік. Да пытання паходжання князёў Астрожскіх. Архівавана з арыгінала 3 снежня 2019. Праверана 30 лістапада 2019. (бел.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астрожскія