Ворскла
Ворскла — рака ў Сумскай і Палтаўскай абласцях Украіны, левы прыток Дняпра, упадае ў Днепрадзяржынскае вадасховішча. Даўжыня 464 км, плошча басейна 14700 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша, у Белгародскай вобласці Расіі. Амаль на ўсім працягу правы бераг даліны круты, высокі, зрэзаны ярамі, левы — нізінны. Рэчышча мае шмат пясчаных перакатаў і кос. Шырокая пойма занятая пераважна лугамі, якія чаргуюцца з ліставымі лясамі і часам са старыцамі і балотамі. Месцамі ўздоўж ракі шырокая паласа сыпкіх пяскоў. Сярэдні гадавы расход 28,5 м³/сек. Галоўныя прытокі: Мерла, Каламак — злева; Ворскліца — справа.
Ворскла | |
---|---|
укр. Ворскла, руск. Ворскла | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 464 км |
Басейн | 14 700 км² |
Расход вады | 36 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Белгародская вобласць |
• Каардынаты | 50°54′31″ пн. ш. 36°26′55″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Каардынаты | 48°54′05″ пн. ш. 34°07′02″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1399 годзе на рацэ адбылася аднайменная бітва.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |