Сумская вобласць

Су́мская во́бласць[1] (укр.: Сумська́ о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 23,834 тыс. км². Насельніцтва — 1,226 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сумы.

Сумская вобласць
Сумська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Сумы
Дата ўтварэння 10 студзеня 1939
Кіраўнік Мікола Клачко[d]
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1,211 млн. (18-е месца)
Шчыльнасць 51,45 чал./км²
Плошча 23,834 тыс. км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 246 м
Сумская вобласць на карце
Сумская вобласць, карце
Часавы пояс UTC+2, UTC+03:00 і Усходнееўрапейскі час
Код ISO 3166-2 UA-59
Тэлефонны код 542
Паштовыя індэксы 40000–40999, 41000–41999 і 42000–42999
Код аўтам. нумароў BM
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У складзе вобласці 51 тэрытарыяльная грамада[2].

ГеаграфіяПравіць

Большая частка вобласці знаходзіцца ў межах Прыдняпроўскай нізіны, крайняя паўночная частка — у межах Палескай нізіны, на ўсходзе і паўночным усходзе — адгор’і Сярэднярускага ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, падзеленую шырокімі далінамі рэк, ярамі і бэлькамі. Максімальная вышыня 226 м. Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета ўмерана спякотнае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −7,9 °C на поўначы да −7,1 ° С на паўднёвым захадзе, ліпеня ад 18,4 °C на поўначы да 19,9 °C на паўднёвым усходзе. Ападкаў 550—600 мм на поўначы і 450 мм на поўдні ў год (максімум летам). Працягласць вегетацыйнага перыяду (з тэмпературай вышэй за 10 ° С) 144—161 сут. Рэкі належаць басейну Дняпра і пераважна з’яўляюцца яго левымі прытокамі. Найбольш значныя з іх — Дзясна з Сеймам, Сула, Псёл, Ворскла. У далінах рэк — азёры-старыцы і балоты; ёсць шмат штучных сажалак. У паўднёвай лесастэпавай частцы пераважаюць чарназёмныя глебы (малагумусавыя тыповыя лёгка-і сярэднесугліністыя і ападзоленныя чарназёмы), у паўночнай палескай — дзярнова-падзолістыя. Пад лясамі і хмызнякамі занята 17 % тэрыторыі, у паўночных раёнах пераважаюць змяшаныя лясы (сасна, бяроза, дуб), у цэнтральным і паўднёвым раёнах — астраўныя лясы (пераважна з ліпы, клёна, ясеня; сустракаюцца дубовыя гаі).

Вядомыя асобыПравіць

Адміністрацыйны падзелПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць