Клімент Васілевіч Квітка
Клімент Васілевіч Квітка (4 лютага (23 студзеня) 1880, с. Хмялёў, цяпер Роменскі раён, Сумская вобласць — 19 верасня 1953; Масква) — украінскі музыказнаўца-фалькларыст.
Клімент Васілевіч Квітка | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Клімент Васілевіч Квітка |
Дата нараджэння | 23 студзеня (4 лютага) 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 верасня 1953[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() ![]() |
Жонка | Леся Украінка |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкавед-фалькларыст |
Інструменты | фартэпіяна |
Узнагароды | |
![]() |
Адзін з заснавальнікаў савецкай музычнай этнаграфіі. Аўтар шматлікіх тэарэтычных прац, прысвечаных украінскаму музычнаму фальклору. Яму належаць таксама працы па вывучэнні народных музычных інструментаў, навучальныя і метадычныя дапаможнікі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі. Распрацаваў новую методыку палявой працы, тэарэтычныя асновы этнамузыкальнай сацыялогіі і гісторыка-параўнальнага вывучэння музыкі этнічна роднасных народаў (славян, цюрак). Зрабіў шэраг важных адкрыццяў у вобласці паходжання і распаўсюджвання першабытных гукашэрагаў, храматызмаў, рытмічных архетыпаў і народных музычных інструментаў. Істотнае значэнне маюць і яго працы па крытыцы крыніц.
К. В. Квітка сабраў звыш 6000 украінскіх, рускіх, беларускіх і інш. народных песень.
Квітка зрабіў унікальныя запісы на фанограф дум кабзара Ігната Ганчарэнкі, галасоў Лесі Украінкі і Івана Франко. Таму нездарма яго называюць заснавальнікам украінскай музычнай этнаграфіі.
Зборнікі песень правіць
- «Народнi мелодiї з голосу Лeci Українки», ч. 1-2 — Киев, 1917/18;
- «Українськi народнi мелодiї» — Kиев, 1922;
Артыкулы і даследаванні правіць
- «Ритмiчнi паралелi в пicнях слов’янських народiв» — Киев, 1923;
- «М. Лисенко як збирач народних пiсень» — Киев, 1923;
- «Професiональнi народнi спiвцi i музиканти на Українi» — Киев, 1924;
- «Вступнi уваги до музичноетнографiчних студiй» — Киев, 1925;
- «Первicнi тоноряди» — Киев, 1926;
- «Українськi пicнi про дiтозгубницю» — Киев, 1926;
- «Ангемiтонiчнi примiтиви i теорiя Сокальського» — Киев, 1928;
Зноскі
- ↑ Квитка Климент Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Квитка Климент Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).