19 верасня
19 верасня — дзвесце шэсцьдзесят другі (дзвесце шэсцьдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 855: Лотар I падзяліў Сярэдняе Каралеўства паміж сваімі сынамі.
- 1356: Англічане ў бітве пры Пуацье разбілі французаў.
- 1431: Вялікі князь літоўскі Свідрыгайла падпісаў у Хрыстмемелі абаронча-наступальны дагавор з вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна.
- 1730: Адбылася каранацыя Жыровіцкага абраза Маці Божай папскімі каронамі.
- 1794: Расійскія войскі на чале з А. Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
- 1870: Пачалася Аблога Парыжа
- 1939: Чырвоная Армія заняла Вільню. Нямецкія войскі блакіравалі Варшаву.
- 1952 Пачаў дзейнічаць Мінскі тралейбус: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
- 1991: Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
- 2002: Пачалася Першая Івуарыйская вайна.
- 2014: У Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі
Нарадзіліся
правіць- 86: Антанін Пій, рымскі дзяржаўны дзеяч, імператар Рыма ў 138—161 (пам. 7.4.161)
- 931: Му-цзун, кітайскі імператар
- 1551: Генрых III Валуа, герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі з 1575 (пам. 2.9.1589)
- 1772: Вісентэ Лопес Партанья, іспанскі мастак
- 1797: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст (пам. 20.3.1875)
- 1835: Ітан Хічкак, амерыканскі дзяржаўны дзеяч
- 1848: Эдвард Матэй Ромер, расійскі мастак (пам. 1900)
- 1908: Міка Тоймі Валтары, фінскі пісьменнік (пам. 26.9.1979)
- 1911: Уільям Голдынг, англійскі пісьменнік (пам. 19.6.1993)
- 1931: Марта Месараш, венгерскі кінарэжысёр
- 1934: Герхард фон Грэфеніц, нямецкі мастак
- 1936: Эл Ортэр, амерыканскі лёгкаатлет, 4-разовы алімпійскі чэмпіён
- 1948: Міхаіл Цімофці, малдаўскі рэжысёр, акцёр, музыкант
- 1949: Твігі, брытанская мадэль і актрыса
- 1958: Ігар Цішын, беларускі мастак, жыве і працуе ў Бельгіі
- 1960: Аксана Стэфанаўна Забужка, украінская пісьменніца
- 2000: Якаб Інгебрыгтсен, нарвежскі лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 1123: Агуда, заснавальнік і першы імператар дынастыі Цзінь у Кітаі
- 1710: Оле Крыстэнсен Ромер, дацкі астраном
- 1935: Канстанцін Цыялкоўскі, рускі навуковец, тэарэтык касманаўтыкі
- 1938: Браніслаў Туронак, беларускі грамадскі дзеяч
- 2004: Рыгор Рэлес, яўрэйскі пісьменнік і паэт
- 2005: Алесь Лабанок, беларускі акцёр
- 2022: Валерый Уладзіміравіч Палякоў, расійскі касманаўт
Святкуюць
правіць- Чылі: Дзень Арміі