Твігі
Дама Леслі Лоўсан (англ.: Lesley Lawson, прозвішча пры нараджэнні — Хорнбі, англ.: Hornby; нар. 19 верасня 1949, Лондан) — брытанская супермадэль, актрыса і спявачка. Вядомая пад псеўданімам Твігі (Twiggy, літаральна — «тоненькая, далікатная», ад англ.: twig — «трасцінка»). Дама-камандор ордэна Брытанскай імперыі (DBE, 2018).
Твігі | |
---|---|
англ.: Twiggy | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Lesley Hornby |
Род дзейнасці | актрыса, мадэль, спявачка, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 19 верасня 1949[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Муж | Leigh Lawson[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЛеслі Хорнбі нарадзілася ў прыгарадзе Лондана ў сям’і сярэдняга дастатку. У 16 гадоў яна пазнаёмілася з модным лонданскім цырульнікам Леанарда і стала тварам яго салона прыгажосці. Першая фотасесія Леслі з кароткай стрыжкай была зроблена фатографам Бары Латэганам. Ён і прыдумаў дзяўчыне запамінальны псеўданім — Твігі.
У 1966 годзе Твігі была прызнана Тварам года па версіі «Daily Express». Неўзабаве дзяўчына стала тварам моднага Лондана 1960-х і іконай субкультуры модаў. Яе здымалі найлепшыя фатографы: Хельмут Ньютан і Сесіл Бітан. На думку некаторых гісторыкаў моды, менавіта Твігі можна назваць першай супермадэллю. Мільёны дзяўчат па ўсім свеце худнелі да змардавання («сіндром Твігі»), капіявалі макіяж і незвычайна кароткую стрыжку мадэлі. Яна стала сапраўднай візітнай карткай дзесяцігоддзя.
У 1970 годзе Твігі нечакана заяўляе, што заканчвае кар’еру мадэлі.
У 1971 годзе Твігі была ўзнагароджана дзвюма прэміямі «Залаты глобус» за ролю ў экранізацыі мюзікла «Бойфрэнд», затым выйшла на сцэну ў ролі Элізы Дулітл у «Пігмаліёне». У 1990-я агітавала супраць выкарыстання натуральнага меха ў індустрыі моды. Твігі ўвесь час выступала на тэлебачанні: напрыклад, у 1976 годзе яна была запрошаная ў якасці госці на папулярную лялечную тэлеперадачу «Мапет-шоу». Таксама яна выступала ў якасці суддзі ў папулярным тэлешоу «Топ-мадэль па-амерыканску» з 5-га па 9-ы сезон.
У 1971 годзе выйшаў першы альбом Твігі.