Першая Івуарыйская вайна

Першая Івуарыйская вайна (фр.: Première guerre ivoirienne), таксама Першая грамадзянская вайна ў Кот-д’Івуары (фр.: Première guerre civile en Côte d'Ivoire) — узброены канфлікт на тэрыторыі Кот-д’Івуара ў 2002—2007 гадах. Падзеі сталі следствам вострай палітычнай канкурэнцыі, эканамічнага і міграцыйнага крызісаў, этнічных супярэчнасцей, праблем вакол электаральнай сістэмы. Баявыя дзеянні пачаліся з узброенага паўстання ў некалькіх буйных гарадах і прывялі да фактычнага падзелу краіны на мяцежныя мусульманскія (поўнач) і праўрадавыя хрысціянскія (поўдзень) рэгіёны[1]. Актыўнымі ўдзельнікамі канфлікту, акрамя непасрэдна івуарыйскіх фракцый, сталі Францыя, міратворчыя сілы ААН і замежныя найміты. Пры пасярэдніцтве іншых дзяржаў бакі падпісалі шэраг пагадненняў па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў, але канчатковы мір быў усталяваны толькі праз некалькі спроб. Тым не менш, у 2010 годзе, з прычыны нявызначаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пачалася Другая Івуарыйская вайна[2].

Першая Івуарыйская вайна
Становішча ў Кот-д’Івуары да 2007 года: зялёны — «Новая сіла», ружовы — урадавыя сілы, прамежковы паміж імі — буферная зона, кантралюемая ААН.
Становішча ў Кот-д’Івуары да 2007 года:
зялёны — «Новая сіла», ружовы — урадавыя сілы, прамежковы паміж імі — буферная зона, кантралюемая ААН.
Дата 19 верасня 20024 сакавіка 2007
Месца Кот-д’Івуар
Прычына вострая палітычная канкурэнцыя, пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча, этнічныя канфлікты, павялічэнне долі працоўных мігрантаў і іх нашчадкаў, праблемы вакол электаральнай сістэмы
Вынік Уагадугускае пагадненне: разбраенне паўстанцаў, уз’яднанне краіны, перадача апазіцыі шэрагу вышэйшых пасад і правядзенне прэзідэнцкіх выбараў з допускам усіх кандыдатаў
Праціўнікі
  • Кот-д’Івуар Новыя сілы
    • Патрыятычны рух Кот-д’Івуара
    • Івуарыйскі рух Вялікага Захаду
    • Рух за справядлівасць і мір
    • Народны рух Кот-д’Івуара
  • Замежныя найміты:

пры падтрымцы:
Буркіна-Фасо Буркіна-Фасо
 Ліберыя

 Францыя АААНКІ
Камандуючыя
Ларан Гбагбо
Шарль Б’е-Гудэ
Гіём Саро
Рабер Геі
Жак Шырак Кофі Анан
Сілы бакоў
ад 28 500 да 43 050 байцоў за розныя гады ад 8 000 да 11 500 байцоў за розныя гады
Страты
больш за 200 вайскоўцаў і больш за 100 апалчэнцаў забіты больш за 300 паўстанцаў забіты
27 французскіх вайскоўцаў загінулі 36 міратворцаў ААН загінулі
Агульныя страты
2000 загінулых, 750 000 унутраных і знешніх бежанцаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

Рэспубліка Кот-д’Івуар узнікла 7 жніўня 1960 года, калі краіна атрымала незалежнасці ад Францыі. Першым прэзідэнтам стаў прадстаўнік ад Дэмакратычнай партыі (ДП) Фелікс Уфуэ-Буаньі. Ён заставаўся кіраўніком дзяржавы больш за 30 гадоў, падтрымліваў цесныя сувязі з былой метраполіяй, ствараў спрыяльныя ўмовы для прыватнага прадпрымальніцтва і замежных інвестыцый, стараўся захоўваць этнічны баланс, не пакідаючы ні адну буйную народнасць (у краіне больш за 60 розных этнічных груп) без прадстаўніцтва ў вышэйшых органах улады, а таксама перанёс сталіцу з Абіджана ў родны Ямусукра. Па велічыні эканомікі Кот-д’Івуар заняў трэцяе месца ў Афрыцы[3]. Пры гэтым рэжым Уфэа-Буаньі адзначыўся аўтарытарызмам: толькі ў апошнія тры гады праўлення прэзідэнт дазволіў шматпартыйнасць[1].

У 1993 годзе Уфуэ-Буаньі памёр. Кот-д’Івуар узначаліў Анры Конан Бед’е, які лічыўся пераемнікам былога кіраўніка дзяржавы. Аднак новы прэзідэнт не быў гэтак жа моцным палітыкам, і ўнутры ўрадавых колаў разгарнулася вострая палітычная канкурэнцыя[4]. Становішча пагоршылася падзеннем сусветных цэн на какаву і каву, паколькі экспарт абодвух гэтых тавараў складаў значную долю даходаў[1]. Так, паводле ацэнкі Сусветнага банка, з 1985 па 1993 год колькасць жыхароў за рысай беднасці вырасла з 11 % да 31 %[2].

Адначасна пачаўся рост міжэтнічнай і сацыяльнай напружанасці, бо ў Кот-д’Івуар лінуў паток мігрантаў з бяднейшых афрыканскіх краін (пераважна Малі і Буркіна-Фасо), якія станавіліся рабочымі на плантацыях кавы і какавы. Да 1998 года мігранты складалі 26 % насельніцтва. Гэты фактар прывядзе да спрэчак вакол існай электаральнай сістэмы краіны[4], калі 8 снежня 1994 года будзе зацверджаны новы Выбарчы кодэкс Кот-д’Івуара. Паводле яго да кандыдатаў у прэзідэнты вылучана новае правіла — даказаць сваё івуарыйскае паходжанне[5].

У гэты час Кот-д’Івуар ахапілі міжнацыянальныя сутыкненні, якія да пэўнага перыяду насілі спарадычны характар. Краіна перажыла тры ваенныя путчы[1].

24 снежня 1999 года адбыўся дзяржаўны пераварот, і да ўлады прыйшоў генерал Рабер Геі. Былі празначаны прэзідэнцкія выбары[6]. Аднак улады прынялі закон, які патрабаваў ад кандыдатаў, каб абодва іх бацькі былі ўраджэнцамі Кот-д’Івуара. Гэта адхіляла ад удзелу ў перадвыбарнай гонцы Аласана Уатара — нашчадка выхадцаў з Буркіна-Фасо. Ён абапіраўся на падтрымку мусульманскага насельніцтва паўночных раёнаў краіны[4]. Такім чынам, ад праціўнікаў ваеннай хунты да прэзідэнцкіх выбараў дапушчаны толькі Ларан Гбагбо ад партыі Івуарыйскі народны фронт. Галасаванне прайшло 22 кастрычніка 2000 года, на якіх Геі пацярпеў паразу з боку Гбагбо, але адмовіўся прызнаць вынікі. У сваю чаргу Уатара, не дапушчаны да выбараў, заклікаў да перавыбараў[7]. Хунта паспрабавала сфальсіфікаваць вынікі, абвясціўшы пераможцам Геі. Але падлог быў настолькі відавочным, што, калі, праз пару дзён, генерал абвясціў сябе прэзідэнтам, па закліку Ларана Гбагбо жыхары Абіджана паўсталі і коштам жыцця некалькіх дзясяткаў чалавек узялі штурмам прэзідэнцкі палац[6].

Летам 2002 года рашэннем прэзідэнта Гбагбо былі звольнены 750 вайскоўцаў, у асноўным мусульмане з поўначы[1]. Гэтым скарыстаўся Геі, які ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання[6].

Сілы бакоў правіць

 
Урадавыя вайскоўцы часоў грамадзянскай вайны.
 
Байцы «Новых сіл».

Прэзідэнта Ларана Гбагбо падтрымалі службы дзяржаўнай бяспекі і нацыянальныя ўзброеныя сілы. На яго баку выступілі таксама розныя арганізацыі, у тым ліку левацэнтрысцкая партыя «Івуарыйскі народны фронт» і нацыяналістычнае апалчэнне «Альянс юных патрыётаў за нацыянальны ўздым» (больш вядомае як «Маладыя патрыёты»), у склад якога трапіла Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара[8]. Асноўную масу замежнікаў у лагеры ўрада склалі ліберыйскія найміты, у тым ліку, паводле Human Rights Watch, дзеці-салдаты[9]. Для абслугоўвання і эксплуатацыі нацыянальных ВПС прыцягваліся французскія, паўднёваафрыканскія, балгарскія, расійскія, украінскія і беларускія наёмныя спецыялісты[10]. Адзін з такіх — адстаўны палкоўнік ВПС РБ і ўдзельнік Афганскай вайны Юрый Сушкін[11].

Узброеныя сілы Кот-д’Івуара за ўвесь перыяд вайны складалі ад 17 000[12] да 17 050[13] чалавек. Праўрадавыя апалчэнні налічвалі ад 10 500 (у 2005 годзе[14]) да 25 000 (у 2002 годзе[15]). Акрамя таго, на 2003 год завербавана адна тысяча ліберцыйцаў[16].

Асноўнай паўстанцкай арганізацыяй у грамадзянскай вайне стала групоўка «Новыя сілы», створаная ў снежні 2002 года як кааліцыя больш дробных фракцый: Патрыятычнага руху, Народнага руху Вялікага Захаду і Руху за справядлівасць і мір[17]. Значная частка баевікоў першай сімпатызавала ліберальнай партыі «Аб’яднанне рэспубліканцаў», якую ўзначальваў Уатара[18], у той час як астатнія падтрымлівалі кіраўніка зрынутай хунты Геі[19]. Антыўрадавыя сілы падтрымалі прадстаўнікі некалькі народаў, уключаючы малінка  (руск.), сенуфа  (руск.), лобі  (руск.)[20][21]. Паводле справаздачы Global Witness за сакавік 2003 года, 90 % членаў Народнага руху Вялікага Захаду і Руху за справядлівасць і мір былі наймітамі з Ліберыі ці Сьера-Леонэ. Многія байцы раней складаліся ў атрадах АРФ (паўстанцкая групоўка часоў грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ) і арміі Чарльза Тэйлара (былы прэзідэнт Ліберыі)[22].

Фактычнай сталіцай мяцежнікаў стаў горад Буаке. Ён меў выгаднае стратэгічнае становішча — населены пункт звязаны чыгункай з Буркіна-Фасо і аўтамабільнымі дарогамі з гарадамі Абіджан і Ямусукра, а таксама суседнімі дзяржавамі Малі, Гана і Буркіна-Фасо[2].

Івуарыйскі ўрад заяўляў, што Буркіна-Фасо дапамагае мяцежным атрадам, хоць дзяржава неаднаразова адмаўляла гэтае сцвярджэнне[23]. Міжнародная крызісная група, аднак, прадставіла дадзеным паведамленням некаторыя доказы: крыніцы ў буркінійскім урадзе паведамілі, што па паветры апазіцыянерам дастаўлялася зброя, а заходняя разведка даказала, што частка зброі, якая выкарыстоўвалася ў першапачатковых нападах паўстанцаў, паходзіць з запасаў прэзідэнцкай гвардыі Буркіна-Фасо[24]. Таксама існуе інфармацыя аб дапамозе з боку ўрада Ліберыі[19][25].

На 2005 год «Новыя сілы» налічвалі ў сваіх шэрагах 11 500 баевікоў[14]. На канец вайны іх было ад 8 да 10 тысяч[26]. З гэтых лічб у атрадах Патрыятычнага руху на 2002 год служылі 800 байцоў[16], на 2003 — ад 3 000 да 5 000[16][27], на 2005 — 4 000[14]. Фарміраванні Народнага руху Вялікага Захаду складалі 2 000 чалавек у 2003 годзе[16], 1 000 — у 2005[14]. Рух за справядлівасць і мір на 2005 год меў у наяўнасці тысячу апалчэнцаў[14].

Падзеі 2002 года правіць

Паўстанне правіць

19 верасня 2002 года, калі кіраўнік дзяржавы знаходзіўся з рабочым візітам у Італіі[4], успыхнулі паўстанні ў Абіджане, Буаке і Караго  (фр.)[28]. Падзеі пачаліся з пратэстнай акцыі 200 звольненых вайскоўцаў-паўночнікаў, што лічылі сваю дэмабілізацыю праявай этнічнай непрыязнасці з боку паўднёвых івуарыйцаў[17]. Хутка лік удзельнікаў узрос да 750[19].

Улады адказалі зносам дамоў працоўных мігрантаў, абвінавачаных у падтрымцы мяцежнікаў[29]. Да гэтага далучыліся хрысціяне з поўдня, пачаўшы граміць трушчобы мусульман-паўночнікаў. Адначасна перасталі выходзіць чатыры апазіцыйныя газеты, былі адключаны ад эфіру радыёстанцыі, якія транслявалі праграмы, што не супадалі з афіцыйнай трактоўкай падзей[1]. Дом Уатары быў спалены, і палітык схаваўся ў рэзідэнцыі французскага пасла. У сваю чаргу экс-прэзідэнт Бед’е атрымаў прытулак у пасла Канады[17]. Лідар змоўшчыкаў Геі ў той жа дзень быў забіты разам з міністрам унутраных спраў Эмілем Бога Дуду ў Абіджане. Таксама загінула жонка генерала Роза Дуду Геі[6].

Абіджан паўстанцы ўзяць не здолелі, таму адступілі на поўнач — у Буаке і Караго[17]. Менавіта ў Паўночным Кот-д’Івуары яны дасягнулі поспеху, амаль цалкам яго захапіўшы[30][19]. Краіна хутка раскалолася на дзве часткі: поўдзень — пад кантролем сіл Гбагбо, а поўнач — пад кантроль паўстанцаў[1]. Апошнія аб’ядналіся ў арганізацыю „Патрыятычны рух Кот-д’Івуара“ на чале з Гіёмам Саро[19].

У канцы лістапада баі паміж паўстанцамі і ўладамі дасягнулі апагею: сутычкі вяліся ў раёне гарадоў Вавуа  (фр.) і Данане  (фр.). Упершыню ў ваенных дзеяннях прыняла ўдзел авіяцыя, а менавіта верталёты Мі-24[31].

Інтэрвенцыя правіць

Гбагбо заклікаў на дапамогу Францыю на падставе Дагавора аб ваенным супрацоўніцтве і ўзаемадапамогі 1962 года. Так як дакумент прадугледжваў прамое ўмяшанне толькі ў выпадку нападу замежнай дзяржавы, прэзідэнт краіны заявіў аб дачыненні да мецяжу Буркіна-Фасо. Парыж, аднак, засумняваўся. Францыя заявіла аб адмове ад прамога ваеннага ўмяшання, адзначыўшы, што дапаможа ўрадавай арміі толькі транспартам, сувяззю і ваеннымі саветнікамі[1]. Але неўзабаве з’явілася пагроза жыццю 19 тысяч французскіх грамадзян, таму фармальная падстава для інтэрвенцыі была знойдзена[19][32].

 
Французская бранятэхніка ў Кот-д’Івуары.

22 верасня ў краіну ўведзены французскія войскі. У Абіджан перакінуты з Габона дзве роты 2-га парашутна-дэсантнага палка Замежнага легіёна для падтрымкі 43-га батальёна марской пяхоты французскай арміі, які ўжо знаходзіўся ў горадзе. Паветраная складнік быў прадстаўлены чатырма верталётамі SA.330 «Пума» камандавання спецыяльных аперацый, такой жа колькасцю «Газеляў», а таксама парай ваенна-транспартных самалётаў C-160 «Трансал». Кантынгент прыступіў да эвакуацыі замежнікаў. Адзін з верталётаў УС Францыі паблізу горада Далаа  (фр.) атрымаў лёгкія пашкоджанні, трапіўшы пад абстрэл баевікоў. У адказ іншыя французскія верталёты атакавалі і знішчылі грузавік, з якога паўстанцы вялі агонь[1].

Паралельна, 29 верасня, паміж варагуючымі бакамі пачаліся мірныя перамовы ў Акры (Гана)[33]. Прысутнасць французскіх вайсковых падраздзяленняў паміж Ямусукра і Буаке вымусіла паўстанцаў спыніць наступленне і падпісаць 17 кастрычніка[19][34] перамір’е. Пры гэтым французы занялі пазіцыі паміж двума супрацьлеглымі бакамі[1].

28 лістапада Народны рух Кот-д’Івуара і Рух за справядлівасць і мір, новыя паўстанцкія групоўкі, узялі пад свой кантроль гарады Ман  (фр.) і Данане, размешчаныя на захадзе краіны. У адказ туды былі адпраўлены французскія войскі для эвакуацыі замежнікаў. Нечакана яны ўступілі ў бой з баевікамі ў раёне Мана 30 лістапада. Сутыкненні прывялі да гібелі па меншай меры дзесяці паўстанцаў, адзін французскі салдат атрымаў раненні[35].

Падзеі 2003 года правіць

У пачатку студзеня 2003 года краіны-ўдзельніцы ЭКАВАС  (руск.) (Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў) накіравалі 1500 сваіх міратворцаў. Разам з французскімі вайскоўцамі яны ўвайшлі ў склад сіл па падтрыманні міру[31].

6 студзеня дзве групы баевікоў напалі на французскія пазіцыі недалёка ад горада Дуэкуэ  (фр.), параніўшы дзевяць салдат, аднаго з іх цяжка. Паводле заявы французскага прадстаўніка, замежныя войскі адбілі напад і контратакавалі, забіўшы 30 паўстанцаў[36].

Ліна-Маркусі правіць

З 15 студзеня 2003 года бакі вялі перамовы ў Ліна-Маркусі пад Парыжам. 24 студзеня было падпісана канкрэтнае пагадненне, якое прадугледжвала ажыццяўленне дзяржаўнымі органамі рэформаў (тычыліся ўмоў абрання прэзідэнта, прымянення закона ад 23 снежня 1998 г. аб сельскіх землях, рэкамендацый па СМІ, арміі, правоў і свабод чалавека, раззбраення і дэмабілізацыі) і неадкладнага змянення размеркавання паўнамоцтваў у адпаведнасці з Канстытуцыяй (абмежаванне ролі кіраўніка дзяржавы, які губляў права прызначаць прэм’ер-міністра, а таксама фарміраванне Урада нацыянальнага прымірэння з перадачай паўстанцам пасад у міністэрствах абароны і ўнутраных спраў). Па выніках гэтай сустрэчы Седу Дыара  (фр.), лаяльны апазіцыі, быў прызначаны прэм’ер-міністрам. З юрыдычнага пункту гледжання пагадненне ў Ліна-Маркусі дэ-факта вызначала новую Канстытуцыю[37][38].

Многія прыхільнікі Гбагбо з ліку членаў ІНФ і армейцаў негатыўна сустрэлі падпісаныя дамоўленасці. Апошнія аказалі найбольшы супраціў, бо не жадалі быць падначаленымі баевікоў[17]. Супрацьдзеянне набыло моцнае адценне антыфранцузскіх настрояў[39]. Французскі ўрад, як меркавалася, прымусіў прэзідэнта Кот-д’Івуар падпісаць дагавор[17]. Як вынік, у краіне пад кіраўніцтвам нацыяналістычнай арганізацыі „Маладыя патрыёты“ пачаліся пратэсты. У адным толькі Абіджане 2 лютага да акцый далучыліся сто тысяч чалавек[33]. Таксама адбыліся напады на французскіх грамадзян[17]. Для нейтралізацыі магчымага французскага ўмяшання ў перамовы ў горадзе Акра 7—8 сакавіка праведзены дадатковыя сустрэчы[33].

Адначасна абодва бакі, скарыстаўшыся стабілізацыяй, вялі пераўзбраенне і рэарганізацыю. Больш за тое, працягваліся асобныя сутычкі. З 6 па 14 красавіка вяліся баі за пасёлак Зуан-Луніен. Населены пункт спачатку знаходзіўся пад кантролем апазіцыі, але на другі дзень сутыкненняў перайшоў да ўрадавай арміі. Аднак потым баевікі адбілі пасёлак[31]. 16 красавіка верталёты арміі Гбагбо абстралялі некалькі будынкаў у Данане і Махапле  (фр.), у выніку чаго атрымалі раненні каля 50 мірных жыхароў. Прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій асудзілі падобныя дзеянні. У перыяд з 6 па 16 красавіка Мі-24 таксама наносілі ўдары па Вавуа і Бінхуі. У цэлым жа, красавіцкія баі не прынеслі поспеху ні апазіцыі, ні Гбагбо. 3 мая паміж урадам і паўстанцамі быў заключаны дагавор аб поўным спыненні агню[40].

4 ліпеня ўрад і „Новыя сілы“ публічна абвясцілі, што грамадзянская вайна скончана. Бакі дамовіліся працаваць разам для выканання мірнага пагаднення. Аднак гвалт і напружанасць яшчэ захоўваліся[17][24]. У канцы жніўня замежныя сілы панеслі першыя страты: двое французскіх салдат былі забіты паўстанцамі недалёка ад Сакасу[41]. На тым жа тыдні спецслужбы ў Парыжы арыштавалі 10 чалавек, у тым ліку аднаго з лідараў узброенай апазіцыі Ібрагіма Кулібалі  (фр.). Як заяўлялася, ён намышляў забойства Гбагбо і дэстабілізацыю абстаноўкі[42].

У цэлым, да верасня сітуацыя палепшылася, хоць адчуваліся істотныя праблемы з фактычным падзелам краіны на мяцежныя і праўрадавыя вобласці[24].

Падзеі 2004 года правіць

Міратворчая місія правіць

Праз год і шэсць месяцаў пасля пачатку ваеннага канфлікту СБ ААН прымае рэзалюцыі, у рамках якой у краіне павінна размясціцца міратворчая місія[43]. Першапачатковы перыяд аперацыі зацверджаны на дванаццаць месяцаў, але пасля мандат міратворцаў рэгулярна падаўжаўся. Афіцыйна аперацыя пачалася 4 красавіка 2004 года. Было адпраўлена 6240 супрацоўнікаў ААН, уключаючы 200 ваенных назіральнікаў і 320 паліцыянтаў[44][45]. Мандат аперацыі уключаў: назіранне за ўзброенымі групамі і спыненнем агню; праграму раззбраення, дэмабілізацыі, рэінтэграцыі, рэпатрыяцыі і рассялення; абарону персаналу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і грамадзянскага насельніцтва; падтрымку ажыццяўлення мірнага працэсу; прасоўванне правоў чалавека; выкарыстанне патэнцыялу грамадскай інфармацыі і падтрыманне правапарадку.

Зрыў прымірэння правіць

У 2004 годзе разгарэўся канфлікт паміж баевікамі і ўладамі з нагоды кандыдатур на замяшчэнне вышэйшых пасад. Урад спрабаваў блакаваць дагавор мінулага года. У адказ 25 сакавіка апазіцыйныя партыі арганізавалі публічную дэманстрацыю ў Абіджане, вядомую як „Марш міру“. Сілы бяспекі і праўрадавыя апалчэнцы адкрылі агонь па дэманстрантах[46]. Паводле ацэнак ААН, не менш за 120 чалавек былі забіты, 274 паранены, 20 прапалі без вестак. Многія забойствы адбываліся не на вуліцы, а ў дамах патэнцыйных дэманстрантаў ці нават нявінных грамадзянскіх асоб, якія сталі мішэнню для сілавікоў[47]. У знак пратэсту супраць гвалту „Новыя сілы“ абвясцілі аб сваім выхадзе з урада прымірэння[48]. У маі Гбагбо публічна раскрытыкаваў апазіцыю за прыпыненне іх удзелу; неўзабаве пасля гэтага было абвешчана, што ён звольніў трох апазіцыйных міністраў[49][50].

У ліпені мірны працэс аднавіўся. Бакі зноў сустрэліся на перамовах у Акры, дзе падпісалі чарговае пагадненне. Дакумент патрабаваў выконваць дамову 2003 года, на гэты раз „з канкрэтнымі тэрмінамі і арыенцірамі для прагрэсу“[17]. Перамовы былі сканцэнтраваны на ліквідацыі асноўных перашкод на шляху мірнага працэсу, у прыватнасці, права на ўдзел у выбарах, рэформы грамадзянства і праграмы раззбраення. Паўстанцы пагадзіліся вярнуцца ва ўрад прымірэння, а Гбагбо паабяцаў перагледзець артыкул 35 Канстытуцыі, які тычыўся паходжання бацькоў кандыдатаў у прэзідэнты[33].

У сярэдзіне восені ліпеньскі дагавор апынуўся пад пагрозай: 12 кастрычніка Гбагбо абвясціў, што не збіраецца ўносіць папраўкі ў 35 артыкул, пакуль апазіцыянеры не раззброяцца; у сваю чаргу праціўнікі дзеючага ўрада вынеслі супрацьлеглыя патрабаванні[33]. На наступны дзень кіраўніцтва „Новай сілы“ абвясціла аб выхадзе з мірнай ініцыятывы, паколькі недалёка ад дэмаркацыйнай лініі апалчэнцы перахапілі два грузавікі са зброяй, прызначаных для івуарыйскай арміі. 28 кастрычніка на кантраляваных мяцежнікамі паўночных тэрыторыях было абвешчана надзвычайнае становішча. 4 лістапада прэзідэнт Гбагбо аддаў распараджэнне нанесці серыю ўдараў па паўстанцам[51][52].

У гэты дзень пара штурмавікоў Су-25УБ, якія пілатавалі беларускія найміты сумесна з івуарыйскімі лётчыкамі[53], атакавала паўстанцаў у Буаке і Караго. 5 лістапада авіяцыя нанесла дадатковыя ўдары. У Буаке ў выніку бамбардзіроўкі быў знішчаны штаб мяцежнікаў[40].

Інцыдэнт у Буаке правіць

 
Карта падзей 6—7 лістапада 2004 года.

Днём 6 лістапада два Су-25УБ з беларуска-івуарыйскімі экіпажамі[53] атакавалі французскую ваенную базу, у выніку чаго загінулі 9 вайскоўцаў, а таксама грамадзянін ЗША. У адказ французы напалі на івуарыйскія аэрадромы ў Абіджане і Ямусукра. Імі былі знішчаны 5 самалётаў і 8 верталётаў, яшчэ 2 верталёты збіты ў паветры[40]. 7 лістапада лаяльныя ўраду Гбагбо сілы выйшлі на вуліцы Абіджана пратэставаць супраць Францыі. Падчас пратэстаў яны напалі на французскую ваенную базу. Пасля мясцовае насельніцтва атакавала жылы раён з французскімі грамадзянамі. На абарону былі накіраваны верталёты, бронеаўтамабілі і нават танкі. Пад націскам ваеннай тэхнікі, дэманстранты былі вымушаны адступіць[54].

Пасля падзей Ларан Гбагбо заявіў, што ўдар па пазіцыях міратворцаў быў памылкай, а таксама запэўніў, што „Кот-д’Івуар не ваюе з Францыяй“[55]. Прэзідэнт выказаў жаданне пачаць мірныя перамовы. Тым часам міністр замежных спраў Францыі Мішэль Барнье абвінаваціў толькі яго „асабіста адказным за тое, што адбылося“[51]. Спікер парламента Кот-д’Івуара Мамаду Кулібалі абвінаваціў Францыю ў распальванні грамадзянскай вайны і дапамаганні паўстанцам. Ён запатрабаваў вываду французскіх сіл з тэрыторыі краіны. Паводле яго слоў, народ і ўрад хочуць, каб „акупацыйная армія сышла“[56]. У той жа час Савет Бяспекі ААН наклаў эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў і любую ваенную дапамогу Кот-д’Івуару[57].

Падзеі 2005—2007 гадоў правіць

Мірны працэс правіць

У 2005 годзе мірны працэс аднавіўся. 3 красавіка пад эгідай Афрыканскага саюза прадстаўнікі бакоў сустрэліся ў Прэторыі (ПАР). Ужо 6-га было дасягнута новае пагадненне, задуманае як дадатак да Ліна-Маркусі[17][33]. Дакумент прадугледжваў: неадкладнае і канчатковае спыненне ўсіх баявых дзеянняў; раззбраенне і роспуск апалчэнцаў; рэформу дзейнасці незалежнай выбарчай камісіі; запрашэнне ААН прыняць удзел у арганізацыі ўсеагульных выбараў. Аднак у ім нічога не прапісана аб праве ўсіх івуарыйскіх лідараў балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах[58]. Урад ПАР, прызнаючы асцярогі Гбагбо, змог падштурхнуць улады дазволіць удзельнічаць у выбарах усім жадаючым, уключаючы Уатару[39]. Прэзідэнт Кот-д’Івуара таксама пагадзіўся павялічыць прадстаўніцтва апазіцыі ў незалежнай выбарчай камісіі і распусціць праўрадавыя апалчэнні[17]. Баевікі „Новых сіл“ і апазіцыйныя партыі не давяралі паўднёваафрыканцам, разглядаючы іх як прадузятых пасярэднікаў[39], але пагадзіліся зноў раззброіцца і вярнуцца ва ўрад прымірэння[17].

21 красавіка сілы паўстанцаў пачалі адводзіць цяжкае ўзбраенне з лініі фронту, аднавіўшы буферную зону[59].

У той жа час падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў ішла павольна, нават калі набліжаўся канец пяцігадовага прэзідэнцкага тэрміну Гбагбо — 30 кастрычніка 2005 года, згодна з Канстытуцыяй[33]. У пачатку верасня і „Новыя сілы“, і апазіцыйныя партыі заявілі, што выбары, запланаваныя на 30 кастрычніка, не будуць свабоднымі і справядлівымі[60]. У пачатку кастрычніка Савет міру і бяспекі прызнаў, што Гбагбо можа заставацца ва ўладзе яшчэ на 12 месяцаў[39]. Нягледзячы на пярэчанні з боку баевікоў[61], Савет Бяспекі ААН падтрымаў працяг паўнамоцтваў дзеючага лідара краіны[62]. 21 кастрычніка прынята рэзалюцыя 1633, у якой утрымліваўся заклік да стварэння міжнароднай міністэрскай рабочай групы і групы пасярэдніцтва. Ім даручана распрацаванне „дарожнай карты“ правядзення выбараў. Таксама патрабавалася прызначыць на аснове кансэнсусу новага прэм’ер-міністра. У снежні 2005 года пасаду кіраўніка савета мінастраў атрымаў Шарль Конан Бані  (фр.), адзін з прадстаўнікоў паўстанцаў[39].

У пачатку лістапада 2006 года Савет Бяспекі пагадзіўся яшчэ раз адкласці выбары, падоўжыўшы тэрміны паўнамоцтваў Гбагбо і Бані на адзін „новы і канчатковы“ пераходны перыяд працягласцю адзін год[63]. Рэзалюцыя 1721, лабіраваная Францыяй[39], таксама ўмацавала паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Бані.

Аблога баз ААН правіць

На дадзеным этапе сітуацыя з бяспекай — нават вакол буфернай зоны — заставалася нестабільнай, што перашкаджала дзейнасці міратворцаў[33]. Найбуйнейшым узброеным інцыдэнтам стаў бой у Гігло  (фр.) 2005 года, падчас якога загінулі адзін міратворац і каля ста івуарыйцаў[2]. У сярэдзіне студзеня 2006 года базы ААН у Абіджане, Далаа, Гігло і Сан-Педра  (фр.) былі абложаны тысячамі праўрадавых дэманстрантаў. Напярэдадні „Маладыя патрыёты“ захапілі дзяржаўныя радыё- і тэлестанцыі і разаслалі заклік да грамадзянскіх асоб атакаваць „блакітныя каскі“ і французаў[64][65]. Паводле выдання „The New York Times“, у сутычках загінулі 4 чалавекі[66].

Завяршэнне правіць

 
Гбагбо, Саро і лідары афрыканскіх краін на цырымоніі „Полымя міру“.

Пэўнае садзейнічанне прымірэнню аказала нацыянальная зборная па футболе[67]. У 2006 годзе, калі каманда ўпершыню прабілася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, капітан івуарыйцаў Дзідзье Драгба звярнуўся да свайго народа з просьбай спыніць грамадзянскую вайну. Зварот быў запісаны ім на відэа ў распранальні адразу пасля заканчэння апошняга матчу адборачнага цыклу. Праз некалькі дзён гэты ролік не перастаючы паказвалі па нацыянальным тэлебачанні[4]. У 2007 годзе зборная прайшла кваліфікацыю на Кубак Афрыканскіх Нацый 2008 года  (руск.) ў гульні, праведзенай паўстанцамі ў Буаке, у якой удзельнічалі прадстаўнікі абодвух бакоў[67].

Ужо 4 сакавіка 2007 года паміж Ларанам Гбагбо і лідарам групоўкі Новыя сілы» Гіёмам Саро ў горадзе Уагадугу (Буркіна-Фасо) падпісана мірнае пагадненне[68]. Дакумент абавязваў бакі спыніць агонь, дэмантаваць буферную зону паміж поўначчу і поўднем краіны, пачаць падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў. Кіраўнік мяцежнікаў хутка атрымаў пасаду прэм’ер-міністра. У сваю чаргу яго байцы павінны былі раззброіцца (усяго 40 тысяч паўстанцаў склалі зброю)[69].

Саро ўступіў на пасаду ў пачатку красавіка[70]. Разам з Гбагбо ён кіраваў першымі крокамі па дэмантажы буфернай зоны, у сувязі з чым праведзены сумесны парад урадавых войск і «Новых сіл»[71]. 30 ліпеня ў Буаке прэзідэнт і прэм’ер правялі ўрачыстую цырымонію «Полымя міру», на якой яны падпалілі груду зброі, што сімвалізавала заканчэнне канфлікту[72][73].

Некаторую выгаду ад заключэння мірнага пагаднення атрымаў прэзідэнт Буркіна-Фасо Блез Кампаарэ, які змог зарэкамендаваць сябе як уплывовы палітык у Заходняй Афрыцы. Акрамя таго, гэта вырашыла шэраг праблем для яго краіны: знешні гандаль спыніўся ў выніку грамадзянскай вайны ў суседняй дзяржаве, бо большая частка яго ажыццяўлялася праз івуарыйскі порт Абіджан. У выніку імпартныя тавары сталі значна даражэйшымі, але пасля спынення баявых дзеянняў сітуацыя наладзілася[74].

Ахвяры правіць

 
Медцэнтр у Буаке, разбураны падчас вайны.

Паводле ацэнак Упсальскай праграмы даных аб канфліктах за 2009 год, у самыя смяротныя гады (2002—2004) загінула ад 933 да 1689 чалавек[75]. Агульныя лічбы за ўвесь перыяд ваенных дзеянняў дасягаюць 2000 ахвяр[12].

Міратворчая місія страціла 36 чалавек: пятнаццаць у 2005, трынаццаць у 2006 і восем у 2007[76]. Французскія сілы панеслі страты ў 27 чалавек забітымі[77].

Па даных упраўлення ААН па справах бежанцаў, за перыяд канфлікту каля 750 000 чалавек вымушана пакінулі свае дамы, з іх 50 000 накіраваліся ў іншыя краіны, перш за ўсё ў Ліберыю, Гвінею і Малі[78].

Наступныя падзеі правіць

У далейшым перамовы паміж урадам і апазіцыяй працягваліся: бакі абмяркоўвалі выкананне Уагадугскага мірнага пагаднення, тэрмін правядзення выбараў[79] і арганізацыю раззбраення[80]. У ліпені 2008 года атрымалася цалкам дэмантаваць буферную зону. На яе месцы створана «зялёная лінія», падкантрольная міратворцам. Тут размешчаны сямнаццаць назіральных пунктаў, якія паступова заменены сумеснымі патрулямі паўстанцаў і ўрадавых вайскоўцаў[33]. У паўночных рэгіёнах пачаўся працэс раззбраення баевікоў. Для заахвочвання здачы зброі паўстанцы атрымлівалі грашовую ўзнагароду[81].

Поўным ходам вялася падрыхтоўка выбараў. Для кіравання спісамі выбаршчыкаў была нанята французская кампанія «Sagem». У кастрычніку 2008 года «Новыя сілы» прапанавалі адкласці абранне прэзідэнта не больш чым на год, каб даць больш часу для рэгістрацыі электарату. Савет Бяспекі ААН заклікаў правесці галасаванне да сярэдзіны 2009 года. Бакі зацвердзілі дату выбараў на лістапад 2009 год, але потым зноў перанеслі[17].

У лістападзе 2010 года ў краіне ўсё ж прайшлі прэзідэнцкія выбары. Незалежная выбарчая камісія назвала пераможцам Уатару, паведаміўшы, што за яго аддадзена 54,1 % галасоў. Аднак Канстытуцыйны савет прызнаў гэтыя вынікі несапраўднымі і прысудзіў перамогу Ларану Гбагбо з вынікам 51,45 % галасоў. Абодва прэтэндэнты ў прэзідэнты прызналі сябе пераможцамі. Прыхільнікі абодвух абвінавачвалі апанентаў у фальсіфікацыях пры правядзенні выбараў. Спрэчкі выліліся ў новую грамадзянскую вайну. У канцы сакавіка 2011 года войскі Уатары, якіх падтрымалі сілы ААН і армія Францыі[4], правялі наступленне на поўдні краіны. Падчас бітвы за Абіджан быў узяты прэзідэнцкі палац, а сам Гбагбо трапіў у палон[2].

З перамогай у другой вайне Уатара афіцыйна стаў прэзідэнтам Кот-д’Івуара. У 2015 годзе ён быў пераабраны на другі тэрмін, у 2020 годзе — на трэці (прынятая ў 2016 годзе новая канстытуцыя дазволіла балатавацца палітыку зноў, што выклікала незадаволеннасць прадстаўнікоў апазіцыі)[2].

У 2016 годзе Ларан Гбагбо паўстаў перад Міжнародным крымінальным судом у Гаазе (Нідэрланды). Экс-прэзідэнта абвінавачвалі ў злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых падчас Другой Івуарыйскай вайны. У студзені 2019 года суд апраўдаў палітыка па прычыне таго, што бок абвінавачвання не прадаставіў дастатковых доказаў. Пасля вызвалення з-пад варты яму было дазволена пасяліцца ў Бельгіі. На час разгляду апеляцыі на апраўдальны прысуд Гбагбо павінен быў здаць замежны пашпарт і іншыя пасведчанні асобы, не пакідаць раён пражывання без дазволу суда і штотыдзень адзначацца ў праваахоўных органах Бельгіі. У маі 2020 года большая частка абмежаванняў была знята, але свабода перамяшчэнняў былога прэзідэнта засталася часткова абмежаванай — яму забаранілі вяртацца на радзіму[2].

Зброевыя пастаўкі правіць

 
Ангольскі БМП-2, знішчаны ў снежні 2002 года[82].

З пачаткам баявых дзеянняў да ўвядзення зброевага эмбарга ААН 15 кастрычніка 2004 года армія Гбагбо актыўна закупала ваенную тэхніку і ўзбраенне, якое ў далейшым ўжывалася ў канфлікце.

Актыўнае садзейнічанне ў гэтым аказалі расійскія гандляры зброяй, якія дапамагалі дастаўляць ваенную прадукцыю ў Кот-д’Івуар, для чаго быў прыцягнуты транспартнік Іл-76 з Кыргызстана[83]. Пэўную ролю згуляў былы жандар службы бяспекі Елісейскага палаца пры Франсуа Мітэране[84] Рабер Мантоя, які пад патранажам французскага ўрада займаўся рознай дзейнасцю ў Афрыцы, пастаўкамі зброі і вярбоўкай замежных байцоў[11].

Наступная табліца створана на падставе дадзеных рэгістра ААН, SIPRI, Цэнтра аналізу сусветнага гандлю зброяй, часопіса «История авиации» і Oryx Blog.

Краіна Прадукцыя і перыяд прыбыцця Заўвагі
  Ангола як мінімум 1 машына знішчана ў снежні 2002 года паўстанцамі[82]
  Балгарыя МіГі будуць потым па невядомай прычыне перададзены ў Тога
  Беларусь уся авіяцыя знішчана 6 лістапада 2004 года французамі
  Ізраіль адзін знішчаны 6 лістапада 2004 года французамі[40]
  Румынія
  • май 2003 — 4 адз. IAR-330[31]
адзін знішчаны 6 лістапада 2004 года французамі
  Украіна
  • 2003 — 1 адз. БМП-2[82]
Прыватныя падрадчыкі атрыманы з Батсваны праз Мальту, адзін знішчаны 6 лістапада 2004 года французамі

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н Франчук 2005, p. 64.
  2. а б в г д е ё Алексей Алексеев. Кот, ранее известный как Берег // Коммерсантъ, 15 августа 2020
  3. Франчук 2005, p. 63.
  4. а б в г д е Антон Василенко. Как электоральные конфликты перерастают в боевые действия // Warspot : военно-исторический портал. — 20 июня 2015.
  5. Colette Braeckman, " Aux sources de la crise ivoirienne ", Manière de voir, N° 79, février-mars 2005, ISSN 1241-6290, p. 81.
  6. а б в г Биография Роберта Геи на encyclopedia.com (англ.)
  7. "Ivory Coast timeline". BBC News. 2011-03-31. Архівавана з арыгінала 16 April 2011. Праверана 2011-04-02. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archivedate= і |archive-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка)
  8. Fesci, syndicat ou mafia ? — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009.
  9. Côte d'Ivoire: Ex-Child Soldiers Recruited for War. Human Rights Watch (31 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 14 July 2005.
  10. Франчук 2005, pp. 64–65.
  11. а б Сергей Дмитриев. 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 20 марта 2020
  12. а б Vicenç Fisas. Anuario 2008 de procesos de paz Архівавана 1 лютага 2012.. Barcelona: Icaria Editorial, pp. 27-30. ISBN 978-8-47426-979-6.
  13. Côte d’Ivoire. Encyclopedia of the Nations
  14. а б в г д Aaron Karp (2010). «Elusive Arsenals: Gang and Group Firearms» Архівавана 3 сакавіка 2021.. Small Arms Survey 2010: Gangs, Groups, and Guns. Capítulo IV (anexo 1 Active insurgencies). Ginebra: Cambridge University Press. ISBN 978-0-52114-684-5.
  15. «Afraid and Forgotten». Human Rights Watch. 22 de octubre de 2010.
  16. а б в г David J. Francis (2005). Civil Militia: Africa’s Intractable Security Menace?. Burlington: Ashgate Publishing, Ltd., pp. 120. ISBN 978-0-75464-452-1. Los mercenarios liberianos estaban agrupados en el Lima.
  17. а б в г д е ё ж з і к л м El-Khawas, Mohamed A.; Anyu, Julius Ndumbe. Côte d’Ivoire: Ethnic Turmoil and Foreign Intervention // Africa Today. : журнал. — 2015. — № 61 (2). — C. 41-55.
  18. Speight, Jeremy; Wittig, Katrin (2017-11-29). "Pathways from rebellion: Rebel-party configurations in Côte d'Ivoire and Burundi". African Affairs. 117 (466): 21–43. doi:10.1093/afraf/adx042. ISSN 0001-9909.
  19. а б в г д е ё Ero, Comfort. Ivory Coast on the brink (англ.). International Crisis Group (15 снежня 2002). Праверана 1 кастрычніка 2022.
  20. В Кот-д’Ивуаре произошел вооруженный мятеж. Убит бывший глава страны Робер Гей. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2015. Праверана 11 красавіка 2011.
  21. Анатолий Баронин, Андрей Колпаков. Ситуация в Кот-д’Ивуаре и угрозы для украинских миротворцев. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014. Праверана 11 красавіка 2011.
  22. The Usual Suspects(нявызн.). Global Witness (31 сакавіка 2003). Праверана 1 кастрычніка 2022.
  23. "Côte d'Ivoire: Chaotic Conflict Deepens As Government Troops Fight To Recover Lost Territory In Ivory Coast". AllAfrica. 3 December 2002. Праверана 16 October 2014.
  24. а б в Côte d'Ivoire: "The War Is Not Yet Over" (англ.). International Crisis Group (28 лістапада 2003). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  25. "Youth, Poverty and Blood: The Lethal Legacy of West Africa's Regional Warriors". Human Rights Watch [англійская]. 2005-04-13.
  26. Cecile Barbeito Thonon, Albert Caramés Boada & Patricia García Amado (2008). «Côte d’Ivoire: retos y cuestiones pendientes un año después de Ouagadougou». Quaderns de Construcció de Pau. Bercelona: Escola de Cultura de Pau. Julio de 2008, pp. 20.
  27. International Crisis Group. «Côte d’Ivoire: 'The War is not yet over'». Africa Reports. Freetown/Bruselas: ICG. No. 72, 28 de noviembre de 2003, pp. 14.
  28. » Côte d’Ivoire : La chronologie des événements depuis le 19 septembre 2002 «, site de l’Onuci.
  29. Carroll, Rory. Mobs fuel violence in Ivory Coast (англ.). the Guardian (3 кастрычніка 2002). Праверана 1 кастрычніка 2022.
  30. Zavis, Alexandra. France Adds Military in Ivory Coast (англ.). AP News (2 кастрычніка 2002). Праверана 1 кастрычніка 2022.
  31. а б в г д е Франчук 2005, p. 65.
  32. Recchia, Stefano (2020-04-01). "Overcoming Opposition at the UNSC: Regional Multilateralism as a Form of Collective Pressure". Journal of Global Security Studies [англійская]. 5 (2): 265–281. doi:10.1093/jogss/ogaa013. ISSN 2057-3170.
  33. а б в г д е ё ж з Novosseloff, Alexandra (2018). «The Many Lives of a Peacekeeping Mission: The UN Operation in Côte d’Ivoire» (PDF). International Peace Institute.
  34. "Ivory Coast Rebels Sign Ceasefire Deal". The New York Times [амерыканская англійская]. 2002-10-17. ISSN 0362-4331. Праверана 2022-10-01.
  35. Côte d'Ivoire: Chaotic Conflict Deepens As Government Troops Fight To Recover Lost Territory In Ivory Coast (Page 1 of 2). AllAfrica.com. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 16 кастрычніка 2014.
  36. "'Blue helmets' plan for Ivory Coast". BBC News. 2003-01-07. Архівавана з арыгінала 2015-02-10. Праверана 2015-02-10.
  37. L’accord de Marcoussis, entre droit et politique
  38. Texte des accords de Linas-Marcoussis sur France Diplomatie.
  39. а б в г д е Piccolino, Glulia (2012). "David against Goliath in Côte d'Ivoire? Laurent Gbagbo's War against Global Governance". African Affairs. 111 (442): 1–23. doi:10.1093/afraf/adr064. ISSN 0001-9909. JSTOR 41494463.
  40. а б в г д Франчук 2005, p. 66.
  41. French soldiers killed in Ivory Coast (англ.). Al Jazeera (26 жніўня 2003). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  42. Ivory Coast president assassination foiled (англ.). Irish Examiner (27 жніўня 2003). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  43. "Security Council establishes peacekeeping operation in Côte d'Ivoire". 27 February 2004.
  44. Dolgopol, Ustinia; Gardam, Judith Gail (2006). Martinus Nijhoff Publishers. ISBN 978-90-04-14599-3 https://archive.org/details/challengeconflic00dolg. {{cite book}}: Адсутнічае або пусты |title= (даведка); Невядомы параметр |заглавие= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |страницы= ігнараваны (даведка)
  45. "Security Council authorizes full peacekeeping operation in Côte d'Ivoire". 27 February 2004.
  46. Now it's happening in the Ivory Coast (англ.). International Crisis Group (8 красавіка 2004). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  47. Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights. Report of the Commission of Inquiry on the Events Connected with the March Planned for 25 March 2004 in Abidjan (англ.). ReliefWeb (29 красавіка 2004). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  48. Ivorian opposition vows to continue protests(нявызн.). The Mail & Guardian (26 сакавіка 2004). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  49. Gbagbo sacks rebel chief from power-sharing cabinet (англ.). The New Humanitarian (20 мая 2004). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  50. "Ivorian rebel ministers sacked". BBC News [брытанская англійская]. 2004-05-20. Праверана 2022-10-02.
  51. а б Ann Talbot, „Ivory Coast: protests erupt vs. French military strikes“, World Socialist Web Site, 9 November 2004.
  52. Грамадзянская вайна ў Кот-д’Івуар (руск.)
  53. а б в г д е Ivory Coast’s Su-25s — The Sharks Won’t Bite Again
  54. French foreign minister's visit is first since 2003(недаступная спасылка). France 24 (14 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 May 2011. Праверана 7 April 2011.
  55. Белорусские наёмники на Су-25 разбомбили франко-американских „миротворцев“ в Кот-д’Ивуар
  56. Кот-д’Ивуар обвинил Францию в разжигании гражданской войны
  57. Украина и Белоруссия тайно восстанавливают ВВС Кот-д’Ивуара // Лента.ру 14 ноября 2005
  58. L’accord de Pretoria du 6 avril 2005
  59. Withdrawal of heavy weapons begins in Côte d'Ivoire, UN mission says. UN News Centre (21 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 22 October 2006. Праверана 16 October 2014.
  60. "UN rules out Ivory Coast election". BBC News [брытанская англійская]. 2005-09-08. Праверана 2022-10-02.
  61. Opposition alliance calls on UN to reject 12 more months of Gbagbo (англ.). The New Humanitarian (11 кастрычніка 2005). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  62. UN endorses plan to leave president in office beyond mandate (англ.). The New Humanitarian (14 кастрычніка 2005). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  63. "Premier Says Preparations for Elections in Ivory Coast Are Back On". The New York Times [амерыканская англійская]. 2006-11-09. ISSN 0362-4331. Праверана 2022-10-02.
  64. Côte d'Ivoire: Ivorian government must rein in militias (англ.). ReliefWeb (19 студзеня 2006). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  65. Anti-UN riots rock Ivory Coast (англ.). Al Jazeera (17 студзеня 2006). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  66. Polgreen, Lydia (2006-01-18). "4 Dead as Ivory Coast Protestors Clash With U.N. Peacekeepers". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2022-10-02.
  67. а б Merrill, Austin (10 July 2007). "Best Feet Forward". Vanity Fair. Праверана 2 March 2010.
  68. Vertrag von Ouagadougou vom 4. März 2007. download(недаступная спасылка) [1](недаступная спасылка)
  69. Bettina Engels: Ein bisschen Frieden. Labournet.de Germany, 8. Januar 2008. online Besucht am 14. November 2008.
  70. Coulibaly, Loucoumane (2007-04-13). "Premier Soro tells Ivorians to unite, embrace peace". Reuters [англійская]. Праверана 2022-10-02.
  71. Aboa, Ange. Ivory Coast's President Gbagbo says war is over (англ.). Reuters (16 красавіка 2007). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  72. Aboa, Ange (2007-07-30). "Ivory Coast's Gbagbo visits rebel HQ after war". Reuters [англійская]. Праверана 2022-10-02.
  73. "Ivory Coast leaders burn weapons". BBC News [брытанская англійская]. 2007-07-30. Праверана 2022-10-02.
  74. David Robert und Corinna Heuer: Die Côte d’Ivoire zwischen Aufbruchstimmung und Skepsis. Länderbericht des Regionalprogramms Politischer Dialog Westafrika, Konrad-Adenauer-Stiftung, 9. Mai 2007 (online)(недаступная спасылка) [2](недаступная спасылка). Besucht am 14. November 2008.
  75. UCDP/PRIO Armed Conflict Dataset Codebook Version 4 (англ.) (26 красавіка 2009). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  76. Fatalities (англ.). United Nations Peacekeeping. Праверана 2 кастрычніка 2022.
  77. Côte d’Ivoire : Fin de l’opération Licorne et création des FFCI, Ministère de la Défense, 22 janvier 2015.
  78. United Nations High Commissioner for Refugees. UNHCR recommends the cessation of refugee status for Ivorians (англ.). UN Refugee Agency (7 кастрычніка 2021). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  79. Côte d'Ivoire leaders fine-tune peace deal(нявызн.). The Mail & Guardian (27 лістапада 2007). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  80. Factions disarm in Ivory Coast. Taipei Times (24 снежня 2007). Праверана 2 кастрычніка 2022.
  81. «Côte d’Ivoire: nouvelle manifestation d’ex-rebelles dans leur fief à Bouaké», AFP (L’Autre Quotidien, Cotonou, allAfrica.com), June 19, 2008.
  82. а б в г д е БМП армии Кот-д’Ивуара.
  83. Cote d'Ivoire, since 2002. Acig.org. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2012. Праверана 16 October 2014.
  84. Thomas Hofnung, " Bouaké : pourquoi la juge veut renvoyer Alliot-Marie, Villepin et Barnier devant la Cour de justice ", Le Monde,‎ 24 février 2016
  85. а б в г д Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?

Літаратура правіць

Спасылкі правіць