Пагадненне ў Ліна-Маркусі

Пагадненне ў Ліна-Маркусі (фр.: Accord de Linas-Marcoussis) — дамова, заключаная паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй 24 студзеня 2003 года ў Ліна-Маркусі (Францыя). Дакумент стаў адной са спроб мірнага ўрэгулявання Першай Івуарыйскай вайны.

Пагадненне ў Ліна-Маркусі
Тып дагавора мірны дагавор
Дата падрыхтоўкі 15—23 студзеня 2003
Дата падпісання 24 студзеня 2003
Месца падпісання Францыя Ліна-Маркусі
Бакі Івуарыйскі ўрад і апазіцыя
Мова французская

Пагадненне прадугледжвала меры двух розных тыпаў[1]:

  1. Ажыццяўленне дзяржаўнымі органамі рэформаў, якія тычыліся ўмоў абрання прэзідэнта; прымянення закона ад 23 снежня 1998 г. аб сельскіх землях; рэкамендацый па СМІ, арміі, правоў і свабод чалавека, раззбраення і дэмабілізацыі. Акрамя таго, павінны быць прыняты законы і пастановы для паляпшэння становішча замежнікаў і абароны іх уласнасці і асобы.
  2. Неадкладнае змяненне размеркавання паўнамоцтваў у адпаведнасці з Канстытуцыяй. Сюды адносіцца абмежаванне ролі кіраўніка дзяржавы, які губляў права прызначаць прэм’ер-міністра; фарміраванне Урада нацыянальнага прымірэння; перадача паўстанцам пасад у міністэрствах абароны і ўнутраных спраў.

Па выніках гэтай сустрэчы Седу Дыара, лаяльны апазіцыі, быў прызначаны прэм’ер-міністрам.

З юрыдычнага пункту гледжання пагадненне ў Ліна-Маркусі дэ-факта вызначала новую Канстытуцыю[1].

Зноскі

Спасылкі правіць