Прэзідэнцкія выбары ў Кот-д’Івуары (2010)
Прэзідэнцкія выбары ў Кот-д’Івуары 2010 года прайшлі 31 кастрычніка (першы тур) і 28 лістапада (другі тур). Дадзеныя выбары сталі першымі ў краіне з 2000 года; іх правядзенне было першапачаткова запланавана на 2005 год, але некалькі разоў адкладалася з-за грамадзянскай вайны і цяжкасцяў у арганізацыі працэсу галасавання[1]. Бяспеку на выбарах забяспечвалі міратворцы ААН (9,5 тысяч чалавек) і французскія салдаты[2]. Назіральнікі ад Еўрапейскага Саюза прызналі выбары адпаведнымі дэмакратычным нормам, аднак негатыўна адгукнуліся аб павольнай працэдуры падліку галасоў[2].
У другі тур прайшлі дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо, які карыстаўся падтрымкай на поўдні краіны, і лідар апазіцыі і былы прэм’ер-міністр Аласан Уатара, які карыстаўся падтрымкай насельніцтва паўночнай часткі краіны. 2 снежня 2010 года Незалежная выбарчая камісія (НІК) абвясціла папярэднія вынікі, паводле якіх Аласан Уатара перамог у другім туры, набраўшы 54% галасоў выбаршчыкаў. Аднак прэзідэнт канстытуцыйнага савета (КС) неадкладна абвясціў дадзеныя вынікі несапраўднымі[3], а на наступны дзень Канстытуцыйны савет абвясціў пераможцам Ларана Гбагбо[4]. І Гбагбо, і Уатара абвясцілі сябе пераможцамі і прынеслі прэзідэнцкую прысягу. Гэтыя падзеі выклікалі палітычны крызіс у краіне.
Міжнародная супольнасць, уключаючы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Афрыканскі саюз, Эканамічную супольнасць краін Заходняй Афрыкі, Еўрапейскі Саюз, ЗША і Францыю, выказала сваю падтрымку Уатары і заклікала Гбагбо пакінуць пасаду[5][6]. 18 снежня апошні загадаў міратворчым войскам пакінуць краіну[7]. Аднак ААН адмовілася выконваць гэтае патрабаванне, а Савет Бяспекі арганізацыі падоўжыў мандат місіі ў Кот-д’Івуары да 30 чэрвеня 2011 года. Сусветны банк спыніў крэдытаванне краіны, акрамя таго на Гбагбо і яго прыхільнікаў наклалі абмежаванні па перамяшчэнню[8].
Зноскі
правіць- ↑ Второй тур президентских выборов пройдет в Кот-д'Ивуаре 21 ноября . РИА Новости. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2011.
- ↑ а б Избирком Кот-д'Ивуара опубликовал результаты президентских выборов . РИА Новости. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2011.
- ↑ Christophe Koffi.. Ouattara named winner of I.Coast election (англ.). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2011.
- ↑ Ivory Coast poll overturned: Gbagbo declared winner (англ.). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2011.
- ↑ David Smith.. Ivory Coast: death squads on the rise as civil war looms (англ.). The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2011.
- ↑ Ivory Coast’s Gbagbo defies world leaders (англ.). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2011.
- ↑ BBC News - Gbagbo orders peacekeepers to leave Ivory Coast (англ.). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2011.
- ↑ US eyes bigger UN force in Ivory Coast (англ.). Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2011.