Пагадненне ў Прэторыі (2005)
Пагадненне ў Прэторыі (фр.: Accord de Pretoria) — дамова, заключаная паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй 6 красавіка 2005 года ў Прэторыі (ПАР). Дакумент стаў адной са спроб мірнага ўрэгулявання Першай Івуарыйскай вайны.
Пагадненне ў Прэторыі | |
---|---|
Тып дагавора | мірны дагавор |
Дата падпісання | 6 красавіка 2005 |
Месца падпісання |
![]() |
Бакі | Івуарыйскі ўрад і апазіцыя |
Пагадненне падпісалі тагачасны прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо (лідар ІНФ ), экс-прэзідэнт Анры Конан Бед’е (лідар ДПК ), прэм’ер-міністр урада прымярэння Седу Дыара , экс-прэм’ер Аласан Уатара (лідар АР ), дзяржаўны сакратар Гіём Саро (лідар НС) і, як пасярэднік, прэзідэнт ПАР Таба Мбекі .
Дакумент прадугледжваў: неадкладнае і канчатковае спыненне ўсіх баявых дзеянняў; раззбраенне і роспуск апалчэнцаў; рэформу дзейнасці незалежнай выбарчай камісіі; запрашэнне ААН прыняць удзел у арганізацыі ўсеагульных выбараў. Аднак у ім нічога не прапісана аб праве ўсіх івуарыйскіх лідараў балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Гэтае пытанне было адной з прычын грамадзянскай вайны.