Міратворчыя сілы ААН
Міратворчыя сілы ААН (міратворчы кантынгент ААН) — узброеныя кантынгенты краін — членаў ААН, вылучаныя паводле Статуту ААН у мэтах прадухілення ці ліквідацыі пагрозы міру і бяспецы шляхам сумесных прымусовых дзеянняў (ваенная дэманстрацыя, блакада і т. д.), калі меры эканамічнага і палітычнага характару апынуцца ці апынуліся недастатковымі.
Рашэнні пра стварэнне, складзе, выкарыстанні і фінансаванні міратворчых сіл ААН прымаюцца Саветам Бяспекі ААН. Стратэгічнае кіраўніцтва ажыццяўляецца Ваенна-штабным камітэтам.
У 1988 годзе міратворчым сілам ААН была прысуджана Нобелеўская прэмія міру. Генеральная Асамблея ААН заснавала свята — Міжнародны дзень міратворцаў ААН.
Беларусь ў міратворчых аперацыях
правіць- 2 жніўня 2010 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Пра скіраванне вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міра і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы» ў колькасці 9 чалавек [1].
Зноскі
- ↑ Указ № 400 от 2 августа 2010 г Архівавана 30 чэрвеня 2011. (руск.)
Спасылкі
правіцьМіратворчыя сілы ААН на Вікісховішчы |
- Операции ООН по поддержанию мира (руск.)