Група беларускіх міратворцаў у Ліване

Група беларускіх міратворцаў у Ліване — кантынгент ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які ўдзельнічае ў міратворчай аперацыі ў Ліване. Афіцэрскі кампанент групы склалі байцы міратворчай роты, а медыцынскі — прадстаўнікі медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння (МАСП) 432-га ваеннага шпіталя.

Група беларускіх міратворцаў у Ліване
Гады існавання з 17 лістапада 2010
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне UNIFIL
Уваходзіць у Італія Італьянская зона
Тып міратворчыя сілы
Складаецца з Міратворчая рота Беларусі
432-гі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр
Колькасць 7 чалавек
Дыслакацыя Ліван г. Эн-Накура, Ліван
Вонкавыя выявы
Фатаграфіі з архіва падпалкоўніка Ю. Малага, які служыў у Ліване ў 2012—2013 гадах.
Члены беларускай групы з грамадзянскімі прадстаўнікамі.
Малы і трое вайскоўцаў з іншых краін.
Малы і яго службовы аўтамабіль.
Працоўнае месца афіцэра штаба.
Вонкавыя выявы
Фатаграфіі з архіва ваенных медыкаў Веры Паўлянковіч і Вольгі Яхнавец, якія служылі ў Ліване ў 2017—2018 гадах.
Агульны фотаздымак беларускага медыцынскага кантынгенту.
У перавязачнай.

Вопыт удзелу ў ліванскай місіі значна дапамог беларускім вайскоўцам пры правядзенні гуманітарнай аперацыі ў Сірыі ў 2023 годзе[1].

Гісторыя

правіць

2 жніўня 2010 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 400 «Аб накіраванні вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы»[2].

У Ліван беларусы прыбылі 17 лістапада таго ж года[3].

Адпраўка міратворцаў за мяжу ажыццяўлялася ў рамках закона ад 29 лістапада 2003 года «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, а таксама грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі». Згодна з артыкулам 5 гэтага дакумента, «адпраўка ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу, пракурорскіх работнікаў, а таксама грамадзянскага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ажыццяўляецца з іх асабістай пісьмовай згоды па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»[4].

Станам на верасень 2021 года ў місіі прынялі ўдзел больш за 50 вайскоўцаў[5].

Кантынгент

правіць

Планавалася, што ў краіну накіруецца група ў дзесяць чалавек, але пазней яна была скарочаны[6]. Станам на 2011[7]2013 гады ў міратворчай аперацыі ўдзельнічалі трое: штабны афіцэр і медыкі пры шпіталі Узброеных сіл Індыі[8].

16 кастрычніка 2019 года было афіцыйна заяўлена, што беларускі кантынгент у Ліване будзе павялічаны. Адпаведны дакумент быў падпісаны падчас сустрэчы памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алега Воінава і дэлегацыі пасольства Італіі ў Мінску. Павелічэнне беларускага кантынгенту прадугледжана двухбаковым пагадненнем Мінска і Рыма[9]. На той момант там служыла 5 чалавек[6].

2 жніўня 2020 года ў Ліван накіравана трое вайскоўцаў: двое з іх праходзілі службу ў штабе сектара «Захад» на пасадах спецыялістаў штаба ў складзе італьянскага кантынгенту місіі, а трэці накіраваны ў рамках планавай замены беларускага лекара ў складзе вайсковага шпіталя місіі[10]. Такім чынам, кантынгент пашыраны да сямі міратворцаў: адзін афіцэр штаба, два спецыялісты штаба сектара «Захад» і чатыры медыцынскія спецыялісты вайсковага шпіталя[6]. Апошнія працавалі ў складзе хірургічнай брыгады — два лекары і дзве медыцынскія сёстры[1].

У тым жа годзе прадстаўнікі Мінабароны заявілі, што плануюць зноў павялічыць колькасць беларускіх міратворцаў за мяжой[11]. Упершыню пра гэта стала вядома 16 лістапада, калі пра падобныя планы паведаміў журналістам старшы афіцэр аддзела міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і міратворчай дзейнасці камандавання сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі Сяргей Тарасевіч[12].

Быт і работа

правіць

У сферу дзейнасці афіцэра штаба ўваходзіць арганізацыя стратэгічнага дыялогу. Ён прадугледжвае рэгулярны ўсебаковы аналіз сухапутнага і марскога складнікаў баявога патэнцыялу часовых сіл і ліванскай арміі на поўдні краіны, удасканаленне пры садзейнічанні дзяржаў-донараў баявога патэнцыялу арміі Лівана ў інтарэсах выканання задач, вызначаных Рэзалюцыяй 1701. Непасрэдна беларускі бок займаецца планаваннем, падрыхтоўкай і дакументальным суправаджэннем мерапрыемстваў у рамках стратэгічнага дыялогу, у тым ліку арганізацыяй двухбаковых сустрэч кіраўніцтва місіі і ліванскіх узброеных сіл[13].

Рабочае месца беларускіх сіл абсталявана ў офісе. У наяўнасці ёсць камп’ютар, неабходная аргтэхніка, тэлефонны апарат. Акрамя таго, кожнаму вайскоўцу місіі выдаецца тэлефон стандарту DECT, які працуе ў межах базы. Афіцэры штаба таксама мелі службовыя аўтамабілі падвышанай праходнасці. Міратворцы размяшчаюцца ў зборна-шчытавым будынку, падзеленым на адсекі — тыпавыя пакоі. Афіцэры кантынгенту маюць асобныя пакоі, з некалькімі шафамі для адзення, ложкам, двума сталамі, крэсламі і тэлевізарам у кожнай з іх[13].

Работа ідзе з панядзелка па пятніцу з 8 раніцы да 18 гадзін вечара, а ў суботу — з 8 раніцы да 12 дня. У нядзелю ў міратворцаў выхадны[13].

Крыніцы

правіць
  1. а б Ирина Лукашик. Беларусь приходит на помощь странам, которым нужна — в Минске военных медиков наградили за работу в Сирии // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 24 марта 2023.
  2. Белорусские миротворцы в Ливане, В Ливан направляется группа белорусских миротворцев
  3. «Работаем в кризисных регионах мира». Какие задачи выполняет витебская миротворческая рота Архівавана 27 чэрвеня 2021.
  4. Денис Бурковский. Беларусь планирует увеличить число миротворцев за рубежом. Разобрались, куда они могут поехать Архівавана 13 мая 2021. // TUT.BY, 24 ноября 2020
  5. Белорусские миротворцы отправятся в сентябре в Ливан
  6. а б в Миротворческая деятельность на сайте Минобороны Белоруссии. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 26 лютага 2021.
  7. О подписании Меморандума о взаимопонимании между Организацией Объединенных Наций и Правительством Республики Беларусь, предоставляющим ресурсы для миротворческой миссии ООН в Ливане
  8. Беларусь готовит военного офицера для участия в миротворческой миссии в Южном Судане
  9. Беларусь увеличит контингент в миссии ООН в Ливане
  10. Белорусские миротворцы направляются в миссию ООН в Ливане Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  11. Беларусь хочет увеличить число своих миротворцев в горячих точках мира(недаступная спасылка) // Комсомольская правда, 30 ноября 2020
  12. Число белорусских миротворцев в Ливане планируют увеличить // СБ. Беларусь Сегодня, 17 ноября 2020
  13. а б в Белорусский офицер рассказал о своей службе в составе Временных сил ООН в Ливане

Спасылкі

правіць