Нобелеўская прэмія міру
Но́белеўская прэ́мія мі́ру (шведск.: Nobels fredspris) — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нарвежскім нобелеўскім камітэтам у Осла, «чалавеку, які выконвае найбольшую альбо найлепшую працу дзеля братэрства паміж народамі, адмены альбо скарачэння пастаянных армій і правядзення альбо заахвочвання мірных кангрэсаў»[1]. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[2]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Нарвежскага нобелеўскага камітэта і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія абіраюцца Парламентам Нарвегіі[3]. Лаўрэатамі першай Нобелеўскай прэміі міру ў 1901 годзе сталі Жан Дзюнан і Фрэдэрык Пасі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе Дзюнан і Пасі падзялілі 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня ў Осла ў прысутнасці караля Нарвегіі (адзіная Нобелеўская прэмія, якая не ўручаецца ў Стакгольме), у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].
Патрабаванні да кандыдатаў
правіцьЗгодна са статутам Нобелеўскага фонду, вылучаць кандыдатаў могуць наступныя асобы:
- 1) дзеючыя і былыя члены нарвежскага Нобелеўскага камітэта, а таксама дарадцы, прызначаныя Нобелеўскім інстытутам;
- 2) члены нацыянальных парламентаў і ўрадаў розных краін, а таксама члены Міжпарламенцкага саюза;
- 3) члены Міжнароднага арбітражнага суда ў Гаазе;
- 4) члены камісіі пастаяннага міжнароднага бюро па пытаннях свету;
- 5) члены і асацыяваныя члены Інстытута міжнароднага права;
- 6) прафесары ўніверсітэтаў у галіне палітычных навук і юрыспрудэнцыі, гісторыі і філасофіі;
- 7) лаўрэаты Нобелеўскіх прэмій міру.
Пералік лаўрэатаў
правіць1900-я
правіць- (1901) Жан Анры Дзюнан — швейцарскі прадпрымальнік, Фрэдэрык Пасі — французскі эканаміст
- (1902) Элі Дзюкамен — швейцарскі журналіст, Шарль Альбер Гоба — швейцарскі правазнаўца
- (1903) Уільям Рандал Крымер — брытанскі палітык
- (1904) Інстытут міжнароднага права (Гент, Бельгія)
- (1905) Берта фон Зутнер — аўстрыйская пісьменніца
- (1906) Тэадор Рузвельт — 26-ы прэзідэнт ЗША
- (1907) Луі Рэно — французскі юрыст, Эрнеста Тэадора Манета — італьянскі журналіст
- (1908) Клас Понтус Арнальдсан — шведскі пісьменнік, журналіст. Фрэдрык Баер — дацкі пісьменнік, палітык
- (1909) Агюст Беернарт — бельгійскі палітык, Поль Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстан — французскі дыпламат
1910-я
правіць- (1910) Міжнароднае бюро міру
- (1911) Тобіас Асер — нідэрландскі палітычны дзеяч, Альфрэд Герман Фрыд — аўстрыйскі журналіст
- (1912) Эліу Рут — амерыканскі палітык, дзяржаўны дзеяч
- (1913) Анры Лафантэн — бельгійскі юрыст
- (1914) прэмія не прысуджалася
- (1915) прэмія не прысуджалася
- (1916) прэмія не прысуджалася
- (1917) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
- (1918) прэмія не прысуджалася
- (1919) Томас Вудра Вільсан — 28-ы прэзідэнт ЗША
1920-я
правіць- (1920) Леон Буржуа — французскі палітык
- (1921) Карл Яльмар Бранцінг — першы прэм’ер-міністр Швецыі, Крысціян Ланге — нарвежскі палітык
- (1922) Фрыцьёф Нансен — нарвежскі палярны даследчык
- (1923) прэмія не прысуджалася
- (1924) прэмія не прысуджалася
- (1925) Чарлз Гейтс Даўэс — дзяржаўны, ваенны дзеяч ЗША, Джозеф Осцін Чэмберлен — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч
- (1926) Густаў Штрэземан — нямецкі палітык, рэйхсканцлер Веймарская рэспублікі, Арыстыд Брыян — французскі дзяржаўны дзеяч
- (1927) Людвіг Квідэ — доктар філасофскіх навук, Фердынанд Эдуард Бюісон — французскі педагог
- (1928) прэмія не прысуджалася
- (1929) Фрэнк Білінгс Келаг — амерыканскі дзяржаўны дзеяч. (Прысуджана ў 1930 годзе).
1930-я
правіць- (1930) Натан Сёдэрблюм — шведскі святар, экуменіст
- (1931) Джэйн Адамс — амерыканскі сацыёлаг, філосаф. Нікалас Мюрэй Батлер — амерыканскі педагог, палітычны дзеяч
- (1932) прэмія не прысуджалася
- (1933) Ральф Норман Энджэл — амерыканскі журналіст
- (1934) Артур Хендэрсан — брытанскі палітык
- (1935) Карл фон Асецкі — нямецкі антыфашыст
- (1936) Карлас Сааведра Ламас — аргенцінскі вучоны-правазнавец
- (1937) Роберт Сесіл — брытанскі юрыст
- (1938) Нансенаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў
- (1939) прэмія не прысуджалася
1940-я
правіць- (1940) прэмія не прысуджалася
- (1941) прэмія не прысуджалася
- (1942) прэмія не прысуджалася
- (1943) прэмія не прысуджалася
- (1944) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
- (1945) Кордэл Хал — амерыканскі дзяржаўны дзеяч
- (1946) Эмілі Грын Болч — амерыканскі эканаміст, Джон Рэлей Мот — дзеяч пратэстантызма
- (1947) Савет Сяброў на службе грамадству (квакеры), Амерыканскі камітэт Сяброў на службе грамадству (квакеры)
- (1948) прэмія не прысуджалася
- (1949) Джон Бойд Ор — брытанскі педагог, урач
1950-я
правіць- (1950) Ральф Банч — амерыканскі дыпламат
- (1951) Ліён Жуо — рэфармісцкі лідар прафсаюзнага руху
- (1952) Альберт Швейцэр — нямецкі філосаф, урач
- (1953) Джордж Маршал — амерыканскі ваенны дзеяч
- (1954) Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў
- (1955) прэмія не прысуджалася
- (1956) прэмія не прысуджалася
- (1957) Лестэр Боўлс Пірсан — прэм’ер-міністр Канады
- (1958) Жорж Пір — бельгійскі дамініканец
- (1959) Філіп Ноэль-Бэйкер — брытанскі дыпламат, пацыфіст
1960-я
правіць- (1960) Альберт Лутулі — паўднёваафрыканскі палітык
- (1961) Даг Хамаршэльд — Генеральны сакратар ААН (пасмяротна)
- (1962) Лайнус Карл Полінг — амерыканскі хімік
- (1963) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
- (1964) Марцін Лютэр Кінг — афраамерыканскі прапаведнік, лідар негвалтоўнага змагання з расізмам
- (1965) Дзіцячы фонд ААН
- (1966) прэмія не прысуджалася
- (1967) прэмія не прысуджалася
- (1968) Рэнэ Касэн — французскі юрыст
- (1969) Міжнародная арганізацыя працы
1970-я
правіць- (1970) Норман Эрнэст Барлоўг — амерыканскі аграном
- (1971) Вілі Брант — федэральны канцлер Германіі
- (1972) прэмія не прысуджалася
- (1973) Генры Кісінджэр — дзяржаўны дзеяч, дыпламат ЗША
- (1974) Шон Макбрайд — палітычны дзеяч Ірландыі, Эйсаку Сато — прэм’ер-міністр Японіі
- (1975) Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў — савецкі фізік, праваабаронца
- (1976) Бэці Уільямс, Мэйрыд Карыган — сузаснавальніцы Супольнасці мірных людзей
- (1977) Міжнародная Амністыя
- (1978) Анвар Садат — прэзідэнт Егіпта, Менахем Бегін — прэм’ер-міністр Ізраіля
- (1979) Маці Тэрэза
1980-я
правіць- (1980) Адольфа Перэс Эсківель — аргенцінскі пісьменнік, архітэктар
- (1981) Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў
- (1982) Альва Мюрдаль — шведскі сацыёлаг, Альфонса Гарсія Роблес — міністр замежных спраў Мексікі
- (1983) Лех Валенса — прэзідэнт Польшчы, стваральнік незалежнага прафсаюза «Салідарнасць»
- (1984) Дэсмонд Туту — англіканскі прапаведнік, барацьбіт з апартэідам
- (1985) Бернард Лаўн — амерыканскі ўрач, Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны
- (1986) Элі Візель — пісьменнік, грамадскі дзеяч
- (1987) Оскар Арыяс Санчэс — прэзідэнт Коста-Рыкі
- (1988) Міратворчыя сілы ААН
- (1989) Далай-лама XIV
1990-я
правіць- (1990) Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў — прэзідэнт СССР
- (1991) Аун Сан Су Чжы — м’янмскі палітычны дзеяч
- (1992) Рыгаберта Менчу — праваабаронца
- (1993) Нельсан Мандэла — прэзідэнт ПАР, Фрэдэрык Вілем дэ Клерк — прэзідэнт ПАР (1989—1994)
- (1994) Ясір Арафат, Шымон Перэс, Іцхак Рабін
- (1995) Джозеф Ротблат — радыёбіёлаг, Пагуошскі рух навукоўцаў
- (1996) Карлуш Белу — біскуп рымска-каталіцкай царквы, Жазэ Рамуш-Орта — другі прэзідэнт Усходняга Тымора
- (1997) Джодзі Уільямс — амерыканская актывістка, выкладчыца. Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін
- (1998) Дэвід Трымбл — паўночнаірландскі палітык, Джон Х’юм — паўночнаірландскі палітык
- (1999) Урачы без межаў
2000-я
правіць- (2000) Кім Дэ Джун — прэзідэнт Паўднёвай Карэі
- (2001) ААН і Кофі Анан
- (2002) Джэймс Эрл Картэр — 39-ы прэзідэнт ЗША
- (2003) Шырын Эбадзі — іранская праваабаронца, юрыст
- (2004) Вангары Маатаі — кенійскі грамадскі дзеяч
- (2005) Махамед аль-Барадэі і МАГАТЭ
- (2006) Мухамад Юнус і Grameen Bank
- (2007) Альберт Гор — віцэ-прэзідэнт ЗША, Міжурадавая група экспертаў па змяненню клімату
- (2008) Марці Ахцісаары — прэзідэнт Фінляндыі
- (2009) Барак Абама — 44-ы прэзідэнт ЗША
2010-я
правіць- (2010) Лю Сяабо — кітайскі дысідэнт
- (2011) Элен Джонсан-Серліф, Лейма Гбові, Тавакуль Карман
- (2012) Еўрапейскі Саюз
- (2013) Арганізацыя па забароне хімічнай зброі
- (2014) Кайлаш Сацьяртхі і Малала Юсуфзай
- (2015) Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе
- (2016) Хуан Мануэль Сантас — прэзідэнт і былы міністр абароны Калумбіі
- (2017) Міжнародная кампанія за забарону ядзернай зброі
- (2018) Дэніс Муквегэ — кангалезскі гінеколаг, Надзя Мурад — іракская езідская праваабаронца
- (2019) Абій Ахмед Алі — прэм’ер-міністр Эфіопіі
2020-я
правіць- (2020) Сусветная харчовая праграма
- (2021) Марыя Рэса, Дзмітрый Муратаў
- (2022) Алесь Бяляцкі, Мемарыял, Цэнтр грамадзянскіх свабод
- (2023) Наргіз Махамадзі — іранская праваабаронца
- (2024) Nihon Hidankyo
Крыніцы
правіць- ↑ Excerpt from the Will of Alfred Nobel . Nobel Foundation. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize . Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Awarders . Nobel Foundation.
- ↑ The Nobel Prize . Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Award Ceremonies . Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.