Натан Сёдэрблюм
Ларс Олаф Ёнатан Сёдэрблюм (шведск.: Lars Olof Jonathan Söderblom, 15 студзеня 1866 — 12 ліпеня 1931) — шведскі святар і экуменіст, архіепіскап Упсалы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1930 годзе. Імем Сёдэрблюма адзначаны дзень 12 ліпеня ў лютэранскім Каляндары святых. Стваральнік шведскай школы рэлігіязнаўства.
Натан Сёдэрблюм | |
---|---|
Род дзейнасці | пастар, гісторык, багаслоў, выкладчык універсітэта, аўтабіёграф |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1866[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1931[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | лютэранства |
Бацька | Jonas Söderblom[d] |
Жонка | Anna Söderblom[d] |
Дзеці | Helge Söderblom[d], Sven Söderblom[d], Staffan Söderblom[d], Jon Olof Söderblom[d] і Brita Brilioth[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сёдэрблюм быў блізка знаёмы з англійскім экуменістам Джорджам Бэлам, і лічыцца адным з заснавальнікаў экуменізму.
Біяграфія
правіцьСкончыў Упсальскі ўніверсітэт. З 1892 года пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 года загадчык кафедры тэалогіі Упсальскага ўніверсітэта, у 1912—1914 гадах прафесар гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1914—1931 гадах архіепіскап Швецыі. У 1919 годзе выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў.
Арганізатар Усеагульнай хрысціянскай канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб’яднала лідараў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізацыйнаеі афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Вынікам гэтай сустрэчы і наступнай працы стала стварэнне ў 1948 годзе Сусветнага савета цэркваў.
Праз год пасля атрымання Нобелеўскай прэміі ён быў запрошаны чытаць лекцыі ў Эдынбургу, але пасля першых дзесяці лекцый вярнуўся ў Швецыю.
Член Шведскай акадэміі (з 1921).
Сёдэрблюм памёр ад сардэчнага прыступу ва Упсале 12 ліпеня 1931 года.
Зноскі
- ↑ а б Nathan Soderblom // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lars Olof Jonathan Söderblom // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nathan Söderblom Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ Söderblom, Nathan // (unspecified title) Праверана 16 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
правіцьНатан Сёдэрблюм на Вікісховішчы |