Дзіцячы фонд ААН

Дзіцячы фонд ААН або ЮНІСЕФ (анг. UNICEF, United Nations International Children's Emergency Fund) — міжнародны надзвычайны фонд дапамогі дзецям Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Створаны 11 снежня 1946 г. па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН. Мэтай фонду было аказанне дапамогі дзецям, якія пацярпелі падчас Другой сусветнай вайны, тэрмін дзеяння фонду быў абмежаваны.

Дзіцячы фонд ААН
Адміністрацыйны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 11 снежня 1946
Галіна international governmental or non-governmental organizations[d][1]
Матчыная арганізацыя Генеральная Асамблея ААН і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый[2]
Даччыныя арганізацыі UNICEF Canada[d] і Q11822512?
Узнагароды
unicef.org(англ.) (фр.) (ісп.) (ар.) (кіт.) 
Commons-logo.svg Дзіцячы фонд ААН на Вікісховішчы

У 1953 годзе ААН пашырыла круг дзейнасці арганізацыі і падоўжыла тэрмін яе паўнамоцтваў на нявызначаны час. Фонд атрымаў новую назву — Дзіцячы фонд ААН з захаваннем абрэвіятуры ЮНІСЕФ. Штаб-кватэра фонду размешчана ў Нью-Ёрку.

У 1965 годзе Дзіцячы фонд ААН атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Пад эгідай UNICEF праходзіла праграма «год дзіцяці» ў 1989 годзе.

Зноскі

  1. UNICEF // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. UNICEF // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.