Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Вывучаў літаратуру, займаўся выкладаннем. Удзельнічаў у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь.

Працаваў прафесарам Пекінскага ўніверсітэта. Стаў лідарам групы інтэлектуалаў, што патрабавалі свабоды. З 2003 года ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтр.

Пасля таго як напісаў «Хартыю-08» з патрабаваннем дэмакратычных рэформаў па аналогіі з чэшскай «Хартыяй-77», яго арыштавалі 8 снежня 2008 года (за два дні да публікацыі гэтага дакумента). У снежні 2009 года быў асуджаны на 11 гадоў зняволення за «падбухторванне да падрыву дзяржаўнага ладу».

Гэта рашэнне было асуджана з боку Еўрасаюза, ЗША і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 года Вацлаў Гавел, Далай-лама XIV і іншыя асобы вылучылі яго на суісканне Нобелеўскай прэміі, пасля чаго прадстаўнік МЗС Кітая заявіў, што прысуджэнне яму прэміі было б «цалкам памылковым».

13 ліпеня 2017 года праваабаронца памёр ад раку печані.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122197097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 13 ліпеня 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. У Кітаі ў турме памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лю Сяабо