Універсітэт Джонса Хопкінса

Універсітэт Джонса Хопкінса (англ.: Johns Hopkins University) — прыватны даследчы ўніверсітэт, заснаваны Джонсам Хопкінсам у горадзе Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША. Філіялы ўніверсітэта размешчаны таксама ў Нанкіне, Кітай, і ў Балонні, Італія[4].

Універсітэт Джонса Хопкінса
Па-англійску Johns Hopkins University
Дэвіз лац.: Veritas vos Liberabit
англ.: The Truth Will Set You Free
руск.: Ісціна зробіць цябе свабодным
Заснаваны ў 1876
Тып прыватны
Мэтавы фонд $ 2,22 млрд.[1] (2010)
Прэзідэнт Рональд Дэніелс
Месца размяшчэння

Балтымар, Мэрыленд, ЗША


39°17′52″ пн. ш. 76°35′26″ з. д.HGЯO
Бакалаўраў 4997[2]
Выкладчыкаў 3100[3]
Колеры          
          (спартыўная каманда)
Афіцыйны сайт www.jhu.edu

У 2010 годзе ўніверсітэт Джонса Хопкінса заняў 18-е месца ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[5] і 13-е месца ў рэйтынгу THE[6], з ім звязана навуковая і даследчая дзейнасць 36 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія працавалі тут у розны час[7], універсітэт Хопкінса адзін з самых цытуемых у свеце[8].

Універсітэт з'яўляецца заснавальнікам міжнародных навуковых Горданаўскіх канферэнцый.

Гісторыя

правіць

Адкрыццё ўніверсітэта адбылося 22 лютага 1876 года з інаўгурацыі яго першага прэзідэнта, Даніэля Койта Гілмана. Гэта падзея была прымеркавана да 100-гадовага юбілею ўтварэння Злучаных Штатаў і да дня нараджэння першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.

Зноскі

  1. 2010 NACUBO Endowment Study (англ.) (PDF)(недаступная спасылка). National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 10 верасня 2011.
  2. Hopkins by the Numbers (англ.)(недаступная спасылка). Johns Hopkins University. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2013. Праверана 10 верасня 2011.
  3. At a glance (англ.)(недаступная спасылка). The Johns Hopkins University & The Johns Hopkins Health System. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2013. Праверана 10 верасня 2011.
  4. A Brief History of JHU (англ.)(недаступная спасылка). Johns Hopkins University. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2008. Праверана 9 сакавіка 2012.
  5. Academic Ranking of World Universities - 2011 (англ.)(недаступная спасылка). ShanghaiRanking Consultancy. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
  6. THE WORLD UNIVERSITY RANKINGS 2010-2011 (англ.). TSL Education Ltd.. Праверана 9 сакавіка 2012.
  7. Nobel Prize Winners (англ.)(недаступная спасылка). Johns Hopkins University. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
  8. The Most-Cited Institutions Overall, 1999-2009 (англ.). Thomson Reuters. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.

Спасылкі

правіць