Вацлаў Гавел

чэшскі дзяржаўны, грамадскі і культуры дзеяч

Вацлаў Гавел (чэшск.: Václav Havel; 5 кастрычніка 1936, Прага — 18 снежня 2011[7]) — чэшскі дзяржаўны, грамадскі і культуры дзеяч.

Вацлаў Гавел
Vaclav Havel
Vaclav Havel cropped.jpg
Сцяг1-ы прэзідэнт Чэхіі
2 лютага 1993 — 2 лютага 2003
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Вацлаў Клаўс
Сцяг10-ы прэзідэнт Чэхаславакіі
29 снежня 1989 — 20 ліпеня 1992
Папярэднік Густаў Гусак
Марыян Чалфа (в.а.)
Пераемнік Ян Страскі (в.а.)
Нараджэнне 5 кастрычніка 1936(1936-10-05)
Прага, Чэхаславакія
Смерць 18 снежня 2011(2011-12-18) (75 гадоў)
Прага
Месца пахавання
Бацька Вацлаў Марыя Гавел[d][3]
Маці Божана Гаўлава[d][3]
Жонка Вольга Гаўлава (1964—1996 гг.);
Дагмар Вешкрнава (з 1997 г.)
Дзеці няма
Веравызнанне непрактыкуючы каталік[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, драматург, палітык, рэжысёр, паэт, кінарэжысёр, праваабаронец, дысідэнт, эсэіст, філосаф, публіцыст
Месца працы
Аўтограф Vaclav Havel Signature.svg
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Белага льва
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Томаша Гарыга Масарыка
Кавалер шаноўнейшага ордэна Лазні
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кампаньён ордэна Канады
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Ордэн Белага арла
Вялікі крыж ордэна Крыжа зямлі Марыі
Вялікі крыж, дэкараваны вялікі стужкай Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Кавалер Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
Вялікі крыж ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Кавалер Вялікага Крыжа адмысловай ступені ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Залаты ганаровы ордэн Свабоды
Кавалер ордэна Турэцкай Рэспублікі 1 класа
Кавалер ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом, Іспанія
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Аўстрыйскі ганаровы знак За навуку і мастацтва
Сайт vaclavhavel.cz(чэшск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў чэшскай буржуазнай сям’і, якая мела цесныя сувязі з фінансавай і культурнай элітай чэшскага грамадства. Бацька В. Гавела інжынер па спецыяльнасці, быў старшынёй элітнага пражскага «Ротары-клуба», саўладальнікам кінастудыі «Барандоў» і буйнейшага канцэртнага палаца «Люцэрна» ў цэнтры Прагі. Гавелы валодалі знайчнай нярухомай маёмасцю, у т.л. лясамі, землямі. Падчас акупацыі Чэхаславакіі нацысцкай Германіяй Гавелы здолелі захаваць сямейны бізнес, на кінастудыі працягвалі здымаць фільмы, канцэртная зала прымала нямецкіх афіцэраў, прамысловыя прадпрыемствы атрымлівалі заказы ад немцаў.

Пасля камуністычнага перавароту ў 1948 годзе палац і кінастудыя былі нацыяналізаваныя, а сям’я Гаўлаў трапіла ў няласку рэжыму, у выніку чаго маладому Вацлаву было знемагчымлена навучанне на гуманітарных спецыяльнасцях чэхаславацкіх ВНУ. Пасля службы ў арміі (1957-59) В. Гавел працаваў у неакадэмічных тэатрах, якіх у 1950-1960-я ў Празе было шмат. У 1960-я працаваў драматургам у пражскім тэатры «На Забрадлі», набыў вядомасць як драматург не сацрэалістычнага кірунку. Друкаваўся ў чэшскіх літаратурных часопісах. Заняў пасаду рэдактара ў адным з вальнадумных часопісаў Чэхаславакіі, які ў рэшце быў закрыты цэнзурай. Суарганізатар чэшскага самвыдату. Пасля падпісання на міжнароднай канференцыі ў Хельсінкі чарговай дэкларацыі аб правах чалавека, В. Гавел выступіў ініцыятарам стварэння групы «Хартыя-77», якая патрабавала ад уладаў паважаць правы чалавека ў Чэхаславакіі, сузаснавальнік Камітэту ў абарону пераследаваных (1979). Арыштоўваўся за апазіцыйную дзейнасць, у 1979 асуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за «антыграмадскую дзейнасць», назаўсёды атрымаў статус «вязня сумлення». У ліст. 1989 вядучы прадстаўнік руху «Грамадзянскі форум».

Пасля «Пражскай восені», 29.12.1989 Федэральны сход Чэхаславакіі аднагалосна абраў В. Гавела 9-м прэзідэнтам ЧССР (1989—1992). Пасля распаду ЧССР (1993) стаў першым прэзідэнтам Чэхіі, у 1998 перабраны (на пасадзе да 2003). Здолеў правесці ў краіне дэмакратычныя і эканамічныя пераўтварэнні. Савецкія войскі былі выведзеныя. Зняў з кіруючых пасад былых камуністаў, а таксама крайніх радыкалаў з ліку дысідэнтаў. Жыццёвы ўзровень утрымаўся, нягледзячы на разрыў эканамічных адносін з СССР куды адрасавалася 40 % чэшскага экспарту. У апошнія гады прэзідэнцтва В. Гавел цяжка хварэў, перанёс дзве анкалагічныя аперацыі, але не пакідаў пасаду кіраўніка краіны да 2003 года.

Творчасць

Аўтар амаль 20 п’ес, шматлікіх крытычных нарысаў, эсэ.

Яго драматычныя творы сваёй эстэтыкай блізкія да п’есаў абсурду, але абсурд у іх вельмі спецыфічны, гэта абсурд жыцця ў сацыялістычнай супольнасці і сутыкнення індывіда з машынэрыяй таталітарнай дзяржавы.

У 2007 годзе, пасля 19-гадовага перапынку, з’явілася новая п’еса Вацлава Гавела «Сыход» (Odcházení), якая ставілася затым на многіх сцэнах свету.

Прэміі і ўзнагароды

Палітычная і творчая дзейнасць В. Гавела адзначаная многімі міжнароднымі ўзнагародамі.

Беларускія пераклады

Зноскі

Літаратура

  • Вацлав Гавел: Каждый человек должен взять на себя часть ответственности // Хартия’97: Навіны. 2003; ліп. 10. 12:09

Спасылкі