Публіцыстыка

(Пасля перасылкі з Публіцыст)

Публіцы́стыка (ад лац.: publicus — грамадскі) — від літаратуры, прысвечаны грамадска-палітычным пытанням і іншым праблемам грамадства, у прыватнасці гістарычным і навуковым, актуальным для сучаснасці і будучыні, а таксама творы на гэтую тэму — артыкулы, нарысы, памфлеты, фельетоны і г.д. Ад чыста навуковага твора публіцыстычны адрозніваецца дапушчальнасцю пэўнай ацэнкі з'яў (часам суб'ектыўнай) і імкненнем да высноў на будучыню. Мэта публіцыстыкі — змена грамадскай свядомасці.

Прынцыповая супрацьлегласць публіцыстыцы — белетрыстыка.

Глядзіце таксамаПравіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).