Журналі́ст — той, хто займаецца журналістыкай: стварае інфармацыйнае напаўненне для СМІ шляхам збору, асэнсавання і выкладання для аўдыторыі інфармацыі пра які-небудзь факты. Яму могуць дапамагаць тэлеаператар альбо фатограф, якіх таксама лічуць журналістамі.

Журналісты

Журналіст — гэта чалавек, які выступае пасярэднікам паміж грамадcкімі інстытутамі і грамадствам, ажыццяўляе сувязь паміж імі праз які-небудзь інфармацыйны канал (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).

Віды журналістаў правіць

Журналістаў падзяляюць па відах: рэпарцёры, аглядальнікі, каментатары, вядоўцы праграм і іншыя.

Прафесійная рызыка правіць

Праца журналіста непрадказальная, нельга прадбачыць, што адбудзецца ў наступную хвіліну. Таксама вартая ўвагі высокая асабістая рызыка журналістаў па розных прычынах: войны, палітычныя фактары, крымінал і г. д. Топ-20 краін, небяспечных для занятку журналістыкай[1]:

1.  Ірак: 127
2.  Алжыр: 60
3.  Расія: 47
4.  Калумбія: 40
5.  Філіпіны: 32
6.  Індыя: 22
    Самалі: 22
8.  Боснія і Герцагавіна: 19
    Турцыя: 19
    Пакістан: 19
11. Афганістан: 17
12. Руанда: 16
    Сьера-Леонэ: 16
    Таджыкістан: 16
15. Бразілія: 15
16. Шры-Ланка: 14
17. Мексіка: 14
18. Бангладэш: 12
19. Ангола: 8
    Югаславія: 8

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць