Барак Абама
Барак Хусейн Абама II (англ.: Barack Hussein Obama II [bəˈrɑːk hʊˈseɪn oʊˈbɑːmə]; 4 жніўня 1961) — амерыканскі палітык, 44-ы Прэзідэнт ЗША (з 20 студзеня 2009 года). Першы цемнаскуры прэзідэнт у гісторыі Злучаных Штатаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2009 года.
Барак Абама | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Barack Obama | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Джозеф Рабінет Байдэн | ||||||
Папярэднік | Джордж Уокер Буш | ||||||
Пераемнік | Дональд Трамп | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пітэр Фіцджэральд | ||||||
Пераемнік | Роланд Бёрыс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 жніўня 1961[1][2][…] (60 гадоў) |
||||||
Род | сям'я Барака Абамы[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Barack Hussein Obama II[1] | ||||||
Бацька | Барак Хусейн Абама[d][1] | ||||||
Маці | Эн Данхэм[d][1] | ||||||
Жонка | Мішэль Абама[4][5] | ||||||
Дзеці | Наташа Абама[d] і Малія Абама[d] | ||||||
Веравызнанне | пратэстанцтва, кангрэгацыяналізм[d][6], кангрэгацыяналізм[d] і United Church of Christ[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d] і доктар права[d][9] | ||||||
Прафесія | Адвакат | ||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, палітычны публіцыст, community organizer, дзяржаўны дзеяч, юрыст, podcaster | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | barackobama.com (англ.) | ||||||
![]() |
Нарадзіўся у Ганалулу, Гаваі. Сенатар-дэмакрат ад штату Ілінойс. З 27 жніўня 2008 афіцыйны кандыдат у Прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 4 лістапада 2008 (дзе яго асноўным супернікам быў Джон Сідні Макейн) Барак Хусейн Абама абраны 44-м Прэзідэнтам ЗША. 20 студзеня 2009 ўступіў на пасаду Прэзідэнта.
Прыняў шэраг законаў для стымулявання эканомікі ва ўмовах эканамічнага крызісу, у тым ліку закон аб амерыканскім уздыме і рэінвеставанні 2009 года (англ.: American Recovery and Reinvestment Act of 2009) і закон аб падатковых льготах, падаўжэнні тэрміна страхавання па беспрацоўі і стварэнні працоўных месцаў 2010 года (англ.: Tax Relief, Unemployment Insurance Reauthorization, and Job Creation Act of 2010). За намаганні ў сферы міжнароднай дыпламатыі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2009 года. Вясной 2010 года рэалізаваў маштабную рэформу аховы здароўя, у выніку якой істотна павялічыўся доступ амерыканцаў да медыцынскага страхавання. Выступаў за «спыненне дыскрымінацыі» ў дачыненні да супольнасці ЛГБТ, а яго адміністрацыя заклікала Вярхоўны суд прызнаць закон аб абароне шлюбу (англ.: Defense of Marriage Act, DOMA) і Каліфарнійскую прапанову 8 (англ.: Proposition 8) незаконнымі. Павялічыў кантроль над агнястрэльнай зброяй у сувязі са стральбой у пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (англ.: Sandy Hook). Пры Абаме адбылася ваенная інтэрвенцыя НАТА ў Лівіі, а таксама аперацыя, у выніку якой быў забіты Усама бін Ладэн. У 2011 годзе вывеў амерыканскія войскі з Іраку.
На прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Абама апярэдзіў кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні, набраўшы 332 галасы ў калегіі выбаршчыкаў (51,1% галасоў выбаршчыкаў) супраць 206 у Ромні.
У сувязі з актывізацыяй тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы пачаў новую ваенную кампанію ў 2014 годзе. Працягнуў працэс спынення баявых дзеянняў у Афганістане, істотна палепшыў палітычныя адносіны з Кубай, а таксама імкнуўся знайсці баланс у ядзерных перамовах з Іранам.
Жонка — Мішэль Абама.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Barack Obama birth certificate — 2011.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132522136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Barack Obama Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ Kantor J. The Obamas’ Marriage — The New York Times, 2009. Праверана 25 лістапада 2014.
- ↑ Barack Obama's Marriage License : President Barack Obama - Fact And Fiction
- ↑ http://www.ucc.org/news/obama-inauguration.html
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ 8,0 8,1 Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ https://news.harvard.edu/gazette/story/2008/11/obama-joins-list-of-seven-presidents-with-harvard-degrees/
- ↑ http://www.newsday.com/news/new-york/obama-stood-out-even-during-brief-1985-nypirg-job-1.885513
- ↑ https://web.archive.org/web/20110708222043/http://www.dailyprincetonian.com/2005/12/07/14049/