The New York Times
The New York Times (бел.: Нью-Ёрк таймс) — трэцяя па папулярнасці (пасля The Wall Street Journal і USA Today) газета ЗША. Як і асноўная частка амерыканскіх газет, The New York Times створана як рэгіянальнае выданне. Аднак канцэпцыя рэгіянальнага СМІ не перашкодзіла ёй стаць адной з найуплывовых газет свету.
![]() | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва |
англ.: The New York Times[2] |
Тып | Штодзённая газета |
Фармат | Шырокафарматная |
Уладальнік | New York Times company |
Выдавец | Артур Окс Сульцбергер мал. |
Краіна | |
Рэдактар | Біл Келер (з 2003) |
Галоўны рэдактар | Joseph Kahn[d][4] |
Заснавана | 1851 |
Мова | англійская[2] |
Перыядычнасць | 86 400 с |
Кошт |
USD 1.00 панядзелак-субота USD 3.50 нядзеля USD 3.50/5.00 адмысловыя выпускі |
Галоўны офіс | Нью-Ёрк, ЗША |
Тыраж |
876 638 штодзённы 1 352 358 у нядзелю[1] |
ISSN | 0362-4331 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | www.nytimes.com |
ГісторыяПравіць
Заснавана 18 верасня 1851 года журналістам і палітыкам Генры Джарвісам Рэймандам, другім старшынёй Рэспубліканскага Нацыянальнага Камітэта, і былым банкірам Джорджам Джонса; тады выданне звалася «New-York Daily Times». Код ISSN: 0362-4331. Тыраж (у 2005 годзе) 1 млн 131 тыс. экзэмпляраў у звычайныя дні і 1 млн 681 тыс. экзэмпляраў — нядзельныя выпускі. Распаўсюджваецца па ўсім свеце.
УладальнікПравіць
Уладальнікам The New York Times з 1896 года з’яўляецца сям’я Сульцбергераў. У 1960 годзе, пасля таго як выдавец газеты стаў публічнай кампаніяй, сям’я працягвае кантраляваць газету, маючы ва ўласнасці кантрольны пакет акцый класа Б. Уладальнікі акцый класа А маюць абмежаванае права голаса. Такая падвойная сістэма дазваляе ўладальнікам працягваць кантраляваць кампанію пасля таго, як яна стала публічнай. Сям’і Сульцбергераў належыць 88 % акцый класа Б[5].
Цікавыя фактыПравіць
- Пры вытворчасці газеты выкарыстоўваецца нароўні з камерцыйным і свабоднае праграмнае забеспячэнне.[6]
Зноскі
- ↑ [http://www.burrellesluce.com/sites/default/files/TopMedia2011_UpdatedFebruary2011_FINAL.pdf Top Media Outlets: Newspapers, Blogs, Consumer Magazines & Social Networks] (англ.)(недаступная спасылка). burrellesluce.com (1 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
- ↑ а б в The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0362-4331
- ↑ US Newspaper Links
- ↑ https://www.washingtonpost.com/media/2022/06/14/joseph-kahn-new-york-times-twitter-democracy/
- ↑ SARAH ELLISON. How a Money Manager Battled New York Times(недаступная спасылка) (21 сакавіка 0200). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 13 лістапада 2011.
- ↑ Навіны — OpenSource — New York Times адкрывае код сваіх распрацовак
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме The New York Times
- Афіцыйны сайт (англ.)