ЛГБТ (таксама выкарыстовываецца ГЛБТ; англ.: LGBT ці GLBT) — абрэвіятура, якая выкарыстоўваецца для абазначэння супольнасці лесбіянак (Lesbian), геяў (Gay), бісексуалаў (Bisexual) і трансгендараў (Transgender). Паняцце выкарыстоўваецца з 1990-х гадоў і ёсць адаптацыяй абрэвіятуры «ЛГБ», якая ў сярэдзіне-канцы 1980-х гадоў стала замяняць выраз «гей-супольнасць»[1][2], наконт якога было меркаванне, што словазлучэнне не прадстаўляе ўсіх, хто адносіцца да сексуальных меншасцей[3].

Партал: ЛГБТ
Радужны сцяг
Радужны сцяг
ЛГБТ
Гомасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гендар · Трансгендарнасць
Гісторыя ЛГБТ
Розныя гістарычныя эпохі
ЛГБТ-арганізацыі
ЛГБТ-правы
Культура
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт
Гомасексуальнасць і рэлігія
Квір-даследаванні
Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн
Сімволіка · Гей-парад · СМІ
Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм
Заканадаўства
Аднаполыя шлюбы і саюзы
Усынаўленне
Прапаганда гамафобіі
Крымінальнае праследаванне
Педэрастыя
Катэгорыі

Абрэвіятура стала звычайнай з’явай для самавызначэнне, была прынята большасцю ў цэнтрах супольнасці сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці і большасцю медыя ў ЗША, а таксама ў некаторых іншых англамоўных краінах.[4][5]

Абрэвіятура ЛГБТ заклікана падкрэсліць разнастайнасць сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці на аснове культуры. Яна можа ўжывацца і да тых, хто не з’яўляецца гетэрасексуальным ці цысгендарным, а не толькі да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў.[3][6] Для таго, каб прызнаць гэтае ўключэнне, з 1996 года абрэвіятура дадае літару К(Q) для тых, хто ідэнтыфікуе сабе як «квір» (англ. Queer), або «сумняецца» (англ. Questioning) у сваёй сексуальнай ідэнтычнасці — ЛГБТК (англ. LGBTQ).[7] З 1999 года інтэрсексуалы (Intersex) прапаноўваюць абрэвіятуру ЛГБТІ (англ. LGBTI)[8], у далейшым аб’яднаную з папярэдняй ЛГБТКІ (англ. LGBTQI). У канцы таксама можа дадавацца А ў значэнні асексуалы (Asexual)[9] і П у значэнні пансексуалы (Pansexual)[10]. Іншыя ўжываюць абрэвіятуру ЛГБТ+, каб ахапіць спектр гендара і сексуальнасці.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Acronyms, initialisms & abbreviations dictionary, Volume 1, Part 1. Gale Research Co., 1985, ISBN 978-0-81-030683-7.
  2. Factsheet five, Issues 32-36, Mike Gunderloy, 1989
  3. а б Swain, Keith W.. Gay Pride Needs New Direction. Denver Post (21 чэрвеня 2007). Праверана 5 ліпеня 2008.
  4.  Centerlink. «2008 Community Center Survey Report» . LGBT Movement Advancement Project. Retrieved August 29, 2008.
  5. «NLGJA Stylebook on LGBT Terminology». nlgja.org. 2008.
  6. Shankle, Michael D. (2006). The Handbook of Lesbian, Gay, Bisexual, and Transgender Public Health: A Practitioner’s Guide To Service. Haworth Press. ISBN 1-56023-496-2.
  7. The Santa Cruz County in-queery, Volume 9, Santa Cruz Lesbian, Gay, Bisexual & Transgendered Community Center, 1996. Books.google.com. 2008-11-01. Retrieved 2011-10-23.
  8. International Lesbian, Gay, Bisexual, Trans and Intersex Association.(недаступная спасылка) Британника.
  9. Michael Schulman. Generation LGBTQIA. (9 January 2013).
  10. Ron Suresha. 'Diversities' May Enrich 'LGBTQIAP' Alphabet Soup. The Huffington Post (19 November 2013).