Абрэвіятура
Абрэвіяту́ра (італ.: abbreviatura ад лац.: brevis — кароткі). У старадаўніх рукапісах і кнігах скарочанае напісанне слова ці групы слоў. У сучасных выданнях любое скарочанае слова ці словазлучэнне.
Тыпы абрэвіятур
правіцьІніцыяльная
правіцьСлова, утворанае з назваў пачатковых літар ці з пачатковых гукаў слоў, якія ўваходзяць у зыходнае словазлучэнне
- АСК — аўтаматызаваная сістэма кіравання
- ЗДУ — звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні
- МАД — мова апісання дадзеных
Літарная
правіцьСкладзена з алфавітных назваў пачатковых літар слоў, што ўтвараюць зыходнае словазлучэнне.
- БНР (бэ-эн-эр) — Беларуская Народная Рэспубліка
- БДУ (бэ-дэ-у) — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- ТФКП (тэ-эф-ка-пэ) — тэорыя функцый комплекснай зменнай
У складзе беларускіх літарных абрэвіятур чытанне некаторых назваў літар можа не супадаць з іх агульнапрынятымі назвамі ў алфавіце.
Так, літара «Ф» («эф») можа прамаўляцца як «фэ»:
Літары «М» («эм») і «Н» («эн») як «мэ» і «нэ»:
- м.н.с. (мэ-нэ-эс) — малодшы навуковы супрацоўнік
Утворана з пачатковых літр слоў зыходнага словазлучэння. У адрозненне ад літарнай абрэвіятуры, прамаўляецца як адзінае слова («ГУМ» як гум, а не ГэУэМ), а не палітарна.
- ДАІ — дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя
- ГЭС — гідраэлектрастанцыя
- ТАСС — Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза
Літарна-гукавая
правіцьУтворана часткова з назваў пачатковых літар, часткова з пачатковых гукаў слоў зыходнага словазлучэння
- ЦДСА (цэ-дэ-са) — Цэнтральны дом Савецкай арміі
- ДІБДР (дзі-бэ-дэ-эр) — Дзяржаўная інспекцыя бяспекі дарожнага руху
Жартоўная расшыфроўка ўжо існай абрэвіятуры. (гл. Слэнгавая дэабрэвіяцыя ў Слэнгавая этымалогія)
Рэкурсіўная (рэкурсіўны акронім)
правіцьРасшыфроўка ўключае і саму абрэвіятуру.
- GNU — GNU’s Not Unix
- ALT — ALT Linux Team
- PHP — PHP Hypertext Preprocessor
- WINE — WINE Is Not an Emulator
- АТТА — Агенцтва творчых тэхналогій ATTA
Абрэвіятуры з бессэнсоўнай літарай
правіцьРазнавіднасць рэкурсіўных абрэвіятур, у якіх першая літара не мае ніякага сэнсу.
- KDE (K Desktop Environment).
Складанаскарочаныя словы (складовая абрэвіятура)
правіцьСкладанне пачатковых частак двух і больш слоў
правіць- калгас — калектыўная гаспадарка;
- камсамол — камуністычны саюз моладзі;
- абкам — абласны камітэт;
- парткам — партыйны камітэт;
Складанне пачатку аднаго слова з іншым словам словазлучэння
правіць- раддом — радзільны дом (радзільня)
- драмгурток — драматычны гурток
- тэлесетка — тэлевізійная сетка
- запчасткі — запасныя часткі
Складанне пачатковай часткі слова з формай ускоснага склона назоўніка
правіць- загкафедрай — загадчык кафедрай
Складанне пачатку першага слова з пачаткам і канцом другога ці толькі з канцом другога
правіць- мапед — ма(тацыкл)+(веласі)пед
Графічнае скарачэнне
правіць- «г.д.» — гэтак далей;
- «г.зн.» — гэта значыць;
- «і да т.п.» — і да таго падобнае;
- «т.м.» — так бы мовіць;
- «т.зв.» — так званы.
Змяшанае скарачэнне
правіцьПачатковая частка слова злучаецца з абрэвіятурай
- РАСНДІ — Расійскі навукова-даследчы інстытут
- БелАЗ — Беларускі аўтамабільны завод
Тоеслоўнае скарачэнне
правіцьУстойлівыя словазлучэнні, у якіх абрэвіятура (як правіла, замежнага паходжання) выкарыстоўваецца адначасова са словам (звычайна пераклад апошняга слова), якое ўваходзіць у дадзеную абрэвіятуру
Абрэвіятуры-словы (сэнсавыя)
правіцьПачатковыя літары з’яўляюцца звычайным словам
- Спам — англ.: Shoulder of Pork and hAM — «свіныя лапаткі і кумпякі», a па іншых дадзеных, ад англ.: SPiced hAM
- SMILES — англ.: Simplified Molecular Input Line Entry Specification
- SMART — англ.: Smiles ARbitrary Target Specification, System Management Arts
Ужыванне
правіцьГісторыя
правіцьАбрэвіятуры, ці скароты (скарачэнні), здаўна ўжываліся на пісьме ва ўсіх народаў, якія валодаюць пісьмовай мовай. Старажытныя рымляне імкнуліся дасягнуць гэтага сваімі ціраніянскімі пазнакамі; у новы час з той жа мэтай вынайдзена стэнаграфія.
У штодзённым жыцці, калі патрабуецца зберагчы месца і час, здавольваюцца ўжытнымі простымі скаротамі. Апошнія складаюцца ці са скароту выразаў, ці са скароту слоў. Скароты выразаў, якія складаюцца ў пропуску неістотных членаў мовы, без намаганняў узнаўляных з агульнай яе сувязі (дапаможных дзеясловаў, асобных часцін мовы і інш.), Скароты слоў складаюцца часткова ў пропуску асобных літар і складоў і апусканні значнай часткі ці нават усяго слова, за выключэннем пачатковых літар, часткова ў адмысловых знаках, якія замяняюць словы. У найстаражытныя часы, калі пісалі загалоўнымі літарамі, можна было наогул скарачаць склады і словы, як гэта можна бачыць на надпісах, манетах і старажытных рукапісах. Толькі з тых часоў, калі ўвайшлі ва ўжыванне вялікія грэчаскія і лацінскія літары, з’явіліся сапраўдныя скарачальныя знакі для складоў, падвойных зычных, падвойных галосных і цэлых слоў. У грэчаскіх рукапісах сустракаецца мноства падобных знакаў, збольшага якія перайшлі і ў друкаваныя выданні грэчаскіх пісьменнікаў, з якіх зусім зніклі толькі ў найноўшы час. Таму ў старадаўніх грэчаскіх граматыках можна знайсці пералік найбольш ужытных абрэвіятур. Старажытныя рымскія абрэвіятуры, ці ціраніянскія пазнакі, перайшлі разам з лацінскай мовай у Сярэднія вякі, дзе яны сустракаюцца галоўным чынам у надпісах і на манетах, а затым у рукапісах, асабліва пачынаючы з XI стагоддзя, таксама і ў граматах, з якіх яны не знікаюць да XVI стагоддзя ўключна. Абрэвіятуры, што сустракаюцца ў найбольш позніх лацінскіх рукапісах і граматах, звычайна складаюцца з пропускаў, а яшчэ часцей — са злучэнняў літар. Апошняе ляжыць у аснове шыфру імёнаў, ці манаграмы. Пералікі такіх скарачэнняў, што сустракаюцца ў граматах, і правілы іх тлумачэння можна знайсці ва ўсіх кіраўніцтвах да дыпламатыкі. Але з часу вынаходства кнігадрукавання гэтыя ўсталяваныя абрэвіятуры выйшлі з ужытку, за выключэннем нешматлікіх.
Наш час
правіцьНа пісьме ўжываюцца толькі пры прыватнай ці асабістай неабходнасці ў хуткапісе; але ў тых паперах, якія прызначаюцца і для чытання іншымі, асабліва друкаваных, іх імкнуцца пазбягаць. Толькі ў некаторых выпадках дапушчальныя выключэнні:
- у навуковых працах, пры цытаванні, бібліяграфічных пазнаках, тэхнічнай дакументацыі і інш. нельга пазбегнуць абрэвіятур;
- у асобных навуках, як матэматыка, інфарматыка (мовы праграмавання, базы дадзеных, САПР), астраномія, фізіка, хімія, прыродазнаўчая гісторыя, граматыка, музыка выкарыстанне абрэвіятур выклікана неабходнасцю;
- для адзінак вымярэння СІ і СГС;
- для пазначэння манет;
- у асобных даведкавых выданнях — календарах, лексіконах, кнігапісах;
- нарэшце, у некаторых літаратурных творах, асабліва англійскіх, па старой звычцы ўтрымліваюцца скароты некаторых няспынна ўжытных слоў.
Цікавыя факты
правіць- Абрэвіятура — адзін з вядомых метадаў зрабіць складаны, але ў той жа час лёгка запамінальны пароль. Напрыклад пароль ltIsaseIwo12 з’яўляецца ўсяго толькі абрэвіятурай фразы: «Last time I saw a solar eclipse I was only 12» («Апошні раз, калі я бачыў сонечнае зацьменне, мне было ўсяго 12»).
- Самая доўгая абрэвіятура на рускай мове: руск.: НИИОМТПЛАБОПАРМБЕТЖЕЛБЕТРАБСБОРМОНИМОНКОНОТДТЕХСТРОМОНТ (56 літар). Расшыфроўваецца як: «Навукова-даследчая лабараторыя аперацый па армаванні бетону і жалезабетонных прац па збудаванні зборна-маналітных і маналітных канструкцый аддзела тэхналогіі будаўніча-мантажнага кіравання Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР» [1].
Зноскі
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Слоўнікі скаротаў — Апісанне і кнігапіс слоўнікаў скаротаў на сайце Грамата.ру
- Sokr.Ru — расшыфроўка больш 100 тыс. рускіх скаротаў.
- Українські скорочення Архівавана 5 кастрычніка 2009. — расшыфроўка больш 10 тыс. украінскіх скаротаў.
- Acronym Search — расшыфроўка больш 50 тыс. англійскіх скаротаў.
- Abbreviations.com — расшыфроўка больш 400 тыс. англійскіх скаротаў.
- Acronym Finder — расшыфроўка больш 4 млн англійскіх скаротаў.
- Acronym.Net.Ru Архівавана 14 мая 2011. — Слоўнік англійскіх скаротаў
- Abkuerzungen.de — Анлайнавы слоўнік нямецкіх скаротаў