База даных
База даных[1], таксама вядомы варыяцыі база дадзеных[2], база звестак[3] — набор звязаных паміж сабой даных, для апрацоўкі якіх выкарыстоўваюцца спецыяльныя праграмы. Карыстальнікі баз даных звычайна могуць выконваць з імі наступныя дзеянні: дадаць новы запіс, змяніць існуючы запіс, выдаліць існуючы запіс, выканаць пошук па існуючых запісах.
Іншыя вызначэнні баз даныхПравіць
Юрыдычнае вызначэннеПравіць
База даных — сукупнасць даных ці іншай інфармацыі, выражанная ў любой аб’ектыўнай форме, якая прадстаўляе з сябе па падборы або размяшчэнні гэтых даных або іншай інфармацыі вынік творчай працы.[4]
Віды баз даныхПравіць
Рэляцыйныя БДПравіць
Рэляцыйная мадэль баз даных была прапанавана ў 1970 годзе Э. Ф. Кодам, у той час супрацоўнікам IBM. Аснова мадэлі — табліца ці двухмерны масіў, які складаецца з слупкоў і радкоў. Асноўныя прынцыпы рэляцыйнай сістэмы:
- усе даныя карыстальніку падаюцца ў выглядзе табліц;
- карыстальніку прадастаўляюцца аператары, якія даюць магчымасць ствараць новыя табліцы з ужо існуючых.
На дадзены момант рэляцыйная мадэль з’яўляецца самай распаўсюджанай ў свеце. Прыкладамі сістэм кіравання базамі даных, заснаваных на рэляцыйнай мадэлі, з’яўляюцца IBM DB2, MySQL, PostgreSQL.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Baronas R. Duomenų bazių valdymo sistemos. TEV, Vilnius, 2005.