Даныя
Даныя (ад лац.: data множны лік ад лац.: datum — «(штосьці) дадзенае» ад лац.: dare — «даваць», «штосьці дадзенае») — спалучэнне дыскрэтных значнасцяў, якое нясе ў сябе інфармацыю, якая характарызуе пэўную сістэму, з’яву, працэс ці аб’ект, прадстаўлены ў пэўнай форме і прызначаны для далейшага выкарыстання; канкрэтная форма прадстаўлення зместу інфармацыі. Даныя часта выкарыстоўваюцца ў навуковых даследаваннях, інфармацыйных тэхналогіях і фінансах. У прыватнасці, даныя могуць быць выкарыстаны ў якасці пераменных у камп’ютарных вылічэннях.[1][2] Даныя могуць прадстаўляць сабой як абстрактныя ідэі, так і канкрэтныя вымярэнні.[3]
Даныя можна апісаць:
- абстрактна (матэматычна);
- лагічна;
- фізічна.
Даныя характарызуюцца сваёй структурай і таму часта прадстаўляюцца ў выглядзе табліц, якія прадстаўляюць дадатковыя кантэксты і сэнсы, і могуць выкарыстоўвацца самі сабой як даныя ў больш складаных структурах.[1]
Этымалогія беларускага паняцця
правіцьТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, а таксама іншыя слоўнікі і энцыклапедыі фіксуюць слова «даныя» як назоўнік, які сэнсава адпавядае англійскаму «data»[4]. Акадэмічная і перакладчыцкая супольнасць Беларусі сходзіцца на меркаванні, што дапушчальнае выкарыстанне толькі такога паняцця. Многія беларусы ўжываюць дзеепрыметнік «дадзеныя» як назоўнік, што з акадэмічнага пункту гледжання — памылка.
Ёсць меркаванне, што назоўнік даныя з’яўляецца запазычаннем з рускай мовы і транслітарацыяй рус.: данные. Тым часам, слова даныя часта сустракаецца ў тэкстах беларускіх класікаў (Якуб Колас, Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі і інш.) як назоўнік і прыметнік, таму ўжыванне слова дадзеныя як назоўніка разглядаецца некаторымі навукоўцамі[кім?], у тым ліку, як уплыў рускай мовы.
У сваю чаргу, ёсць меркаванне, што назоўнік даныя паходзіць ад польск.: dane або укр.: дані.
Этымалагічна назоўнік даныя меркавана ўтвораны ад прыметніка даныя, які паходзіць ад дзеяслова даць, што агулам з’яўляецца калькай ад лац.: data.
Зноскі
правіць- ↑ а б OECD Glossary of Statistical Terms. OECD. 2008. p. 119. ISBN 978-92-64-025561.
- ↑ Statistical Language - What are Data? . Australian Bureau of Statistics (13 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2019. Праверана 9 сакавіка 2020.
- ↑ Data vs Information - Difference and Comparison | Diffen (англ.). www.diffen.com. Праверана 11 снежня 2018.
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (бел.) / пад. рэд. І. Л. Капылова. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 212. — 968 с. — ISBN 978-985-11-0937-7.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Даныя — Данные (Data) // Інфарматыка. Беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік — Мн.: БДПУ імя М. Танка, 1996. — С. 32. — 100 экз. — ISBN 985-6087-29-5.