Вікіпедыя:Пазбягайце нявызначаных выразаў

Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ПНВ
ВП:КАЛІ
ВП:ХТО

Нявызначаныя выразы — словы або абароты, якія быццам пацвярджаюць выказванне, але не спасылаюцца на правяральныя крыніцы або самі недакладныя, напрыклад — «некалькі» датычна пэўна вядомага ліку. Яны даюць выразу або сказу выгляд аўтарытэтнага меркавання, не дазваляюць чытачу ацаніць аўтарытэтнасць крыніцы гэтага меркавання. Калі сцверджанне не можа быць сфармулявана без недакладных выразаў, яно парушае нейтральны пункт гледжання; або павінна быць знойдзена крыніца такога сцверджання, або сцверджанне мусіць быць выдалена. Калі ж сцверджанне можа быць сфармулявана без нявызначаных выразаў, гэтыя выразы проста шкодзяць яго нейтральнасці, сцверджанне можа быць лепей сфармулявана без іх.

Напрыклад, сцверджанне «Мінск — найлепшы горад у свеце» яўна перадузята. Прымяненне нявызначанага выразу можа даць ілюзію нейтральнага пункту гледжання: «Некаторыя кажуць, што Мінск — найлепшы горад у свеце».

Але такое сцверджанне, нават з’яўляючыся лагічна дакладным (бо некаторыя сапраўды кажуць, што Мінск — найлепшы горад у свеце), неінфарматыўна:

  • Хто менавіта так лічыць? Якія імёны гэтых таямнічых аўтарытэтаў?
  • Калі яны так сказалі? У XV стагоддзі, у часы Рэчы Паспалітай або 1 красавіка?
  • Некаторыя — гэта ўвогуле колькі? Трое з сямі? Сямёра з мільёна?
  • Якога роду гэтыя людзі? Гэта гісторыкі, іншаземныя паслы або літаратурныя персанажы?
  • Дзе яны, гэтыя некаторыя? Што іх аб’ядноўвае, якую супольнасць яны ўтвараюць?
  • У якой ступені яны могуць быць перадузяты? Гэта мінскі архітэктар або «Радыё „Свабода“»?
  • Чаму ўвогуле іх меркаванне ўяўляе будзь-які інтарэс?

Нявызначаныя выразы звычайна не даюць нейтральнага пункту гледжання, затое могуць з поспехам служыць шырмай асабістаму меркаванню, слухам або прапагандзе. Не кожны чытач у стане заўважыць, што выраз, які іх змяшчае, трымаецца на хісткіх асновах. Гэта асабліва небяспечна ў такім аўтарытэтным тэксце, якім з’яўляецца энцыклапедыя. Значна лепш пазначыць імя таго, хто выказаў дадзенае меркаванне, чым просвойваць яго ананімным крыніцам.

ПрыкладыПравіць

  • «Эксперты / звычайныя карыстальнікі / брытанскія вучоныя сцвярджаюць, што…»
  • «Вядучыя праграмісты краіны рэкамендуюць / ухваляюць / падтрымліваюць…»
  • «Сцвярджаюць, што…»
  • «Паведамляецца аб тым, што…»
  • «Агульнапрызнана, што…»
  • «Лічыцца, што…»
  • Антрапамарфізмы кшталту «Медыцына кажа…», «Гісторыя даказвае…» або «…крытыкуецца навукай»
  • «Цікавы яе ролі…»
  • «Па статыстыцы…»
  • «Пааект многімі крытыкуюецца з-за…»
  • «Гучаць выказванні пра тое, што…»
  • «Работа ўрада рэзка крытыкуецца, па прычыне…»
  • «…у выніку чаго атрымана высокая ацэнка экспертнай супольнасць, пра…»
  • «Ёсць меркаванне, што…»