Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў

Зыходзіць са здагадкі пра сумленнасць удзельнікаў — гэта фундаментальны прынцып кожнага вікі-праекта, у тым ліку і Вікіпедыі. Бо тут кожнаму дазволена ўносіць выпраўленні, то варта меркаваць, што большасць працуючых тут людзей імкнуцца дапамагчы праекту, а не нашкодзіць яму. Сапраўды, калі б гэта было не так, то праект, падобны Вікіпедыі, не змог бы існаваць — ён проста быў бы асуджаны адпачатку.

Таму, калі ў вас маюцца разумныя падставы лічыць, што нейкая праўка з'яўляецца памылкай, зробленай з добрых намераў ці без відавочнага злога намеру, —проста выпраўце яе, але не спяшаецеся пазначаць праўку як вандалізм ці адкат. Калі вы з кімсьці не згодны, помніце, што ваш апанент, магчыма, шчыра верыць, што дзее на выгоду праекта. Звернецеся да яго на старонцы абмеркавання, каб растлумачыць гэта для сябе і даць таму чалавеку спрыяльную магчымасць зрабіць тое ж самае. Часта адно гэта можа зняць усе непаразуменні і запабегчы развіццё бессэнсоўнага канфлікту. Асабліва не забывайце пра патрэбу цярплівага і зычлівага стаўлення да навічкоў, якія яшчэ могуць быць недастаткова знаёмыя з правіламі і культурай Вікіпедыі.

Цалкам магчыма, што самому навічку свае паводзіны ўяўляюцца цалкам адэкватным, і звычайна ўся справа тут у неразуменні ці няслушнай інтэрпрэтацыі культуры Вікіпедыі. Нярэдка навічкі бываюць перакананы ў тым, што нязвыклыя ім правілы павінны быць зменены адпаведна іх ранейшаму досведу. Акрамя таго, многія навічкі, якія маюць досвед і глыбокія веды ў той ці іншай вобласці, чакаюць за гэта неадкладнага прызнання і павагі. І іх паводзіны звычайна з'яўляюцца вынікам такіх чаканняў і зусім неабавязкова тлумачыцца фанабэрыстасцю ці хвальбой.

Мяркуючы сумленнасць удзельнікаў, варта зыходзіць менавіта з намераў, а не дзеянняў. Людзі і з лепшых падахвочванняў робяць памылкі, і калі гэта здараецца, то памылкі варта выпраўляць. Але вы не павінны дзеяць так, быццам гэтыя памылкі былі зроблены з намерам нашкодзіць. Папраўце, але не лайце. Вы сустрэнеце ў Вікіпедыі людзей, з якімі будзеце не згодны. Але нават калі яны няправыя, гэта не азначае, што яны маюць намер разваліць ці зняславіць праект. Таксама тут будуць і некаторыя людзі, з якімі вам будзе цяжка супрацоўнічаць. Але і гэта не азначае, што яны спрабуюць нашкодзіць праекту — гэта азначае толькі тое, што вам нялёгка з імі супрацоўнічаць. Няма патрэбы спрабаваць тлумачыць дзеянні ўдзельніка нядобрасумленнасцю, нават калі здаецца выяўным злы намер, таму што спосаб супраціву актыўных удзельнікаў і адміністратараў (выпраўленні, адкаты, блакаванні) будзе абраны і скарыстаны менавіта на падставе паводзін удзельніка, а не яго намераў.

Няма сумненняў, паміж прэзумпцыяй сумленнасці і ігнараваннем шкоднасных дзеянняў існуюць адрозненні. Калі вы чакаеце, што іншыя людзі будуць меркаваць, што вы дзееце зыходзячы з добрых намераў, паклапаціцеся пра тое, каб гэтыя намеры прадэманстраваць. Не прымушайце іншых заўсёды толькі меркаваць вашы добрыя намеры. Вымогі: «Мяркуйце (мае) добрыя намеры!» —не вызваляюць вас ад патрэбы тлумачыць свае дзеянні, а частае грэбаванне гэтай патрэбай толькі пераканае іншых у тым, што вы дзееце нядобрасумленна ці проста не адказваеце за свае дзеянні.

Калі разгараецца вайна правак, лёгка забыцца пра прынцып здагадкі добрых намераў. Гэта можа прывесці да непажаданых наступстваў:

  • Асабістыя нападкі. Як толькі, мяркуючы нядобрасумленнасць, вы дапусціце пераход на асобы, аб'ект вашых нападкаў можа выказаць здагадку что з вашага боку ёсць благія намеры. Вайна правак ад гэтага стане толькі бязлітасней. Людзі, як і сланы, рэдка забываюць дрэннае.
  • Адступы ад прынцыпу нейтральнага пункта гледжання. У ідэале, артыкулы павінны задавальняць усіх. Кожны адкат, заміж карэктоўкі і ўраўнаважвання аднабаковага падыходу, парушае прынцып нейтральнага пункту гледжання па-за залежнасцю ад таго, наколькі адыёзным быў тэкст, які мае патрэбу ў збалансаванні і карэкцыі прадузятасцяў. Паспрабуйце высвятліць, чаму іншы ўдзельнік унёс у артыкул сваю прадузятасць, чаму іншы ўдзельнік лічыць, што артыкул быў неаб’ектыўным. Далей, калі гэта магчыма, паспрабуйце з'яднаць вашы пункты погляду, уключыўшы ў выклад іншую пазіцыю, але ў выразах, якія вы лічыце нейтральнымі. Калі кожны бок будзе пільнавацца такога прынцыпу, то, у канчатковым рахунку, вы сыдзецеся на досыць нейтральным пункце погляду або хоць бы сустрэнецеся недзе паблізу ад яе.

Заміж таго каб вінаваціць рэдактара, заўсёды лепш спакойна выправіць чыю-небудзь памылку, нават калі вы думаеце, што яго дзеянні былі злаўмыснымі. Бо чалавек ахвотней пагодзіцца з вашымі заўвагамі, калі яны будуць выяўлены ў таварыскай форме. Калі ж вы перакананы, што толькі што дададзены тэкст няслушны, то нашмат лепш будзе яго выправіць, чым проста выдаліць.

Калі вашы папраўкі лічаць ашукай ці арыгінальным даследаваннем —паспрабуйце не вінаваціць іншых удзельнікаў у няцерпнасці і не настойвайце на сваёй правасці галаслоўна, а прывядзіце спасылкі на друкаваныя ці электронныя крыніцы, з якіх вы запазычылі падпалыя сумневу звесткі.

Гэтыя рэкамендацыі не патрабуюць, каб удзельнікі працягвалі меркаваць сумленнасць у выпадку выяўнасці процілеглага. Вандалізм, нападкі на асобу, агрэсія і абразы, а таксама войны правак могуць прывесці да страты добрых намераў. У той жа час, помніце, што людзям уласціва вучыцца на сваіх памылках, і не варта ўзгадваць удзельніку яго, магчыма, непрыстойныя паводзіны ва ўжо вырашаных канфліктах.

Гл. таксама

правіць
Не шукайце злы намер там, дзе ўсё можна растлумачыць дурасцю.

Спасылкі

правіць