Вікіпедыя:Артыкулы-сіроты

Артыкулы-сіроты — артыкулы, на якія няма ўнутраных спасылак з іншых артыкулаў (не лічачы храналагічных); стварэнне спасылак на артыкулы-сіроты з іншых, у тым ліку тэматычна блізкіх артыкулаў вітаецца. Спасылкі праз перасылкі і нават множныя перасылкі — улічваюцца. Старонкі называюцца «сіротамі», бо не звязаныя ні з чым спасылкамі яны часта застаюцца без нагляду наогул.

Пры гэтым фармальна спасылкі на артыкулы-сіроты могуць і быць, але

  • на старонках значэнняў (гл. Вікіпедыя:Неадназначнасць);
  • у храналагічных артыкулах (артыкулах пра даты);
  • у службовых спісах артыкулаў для каардынацыі працы,

то бок у «не артыкулах», спасылкі з гэтых відаў старонак не ўлічваюцца пры вызначэнні «сіроцтва».

Праект

правіць

Для вырашэння ў тым ліку і праблемы старонак-сірот у 2010 годзе быў адкрыты праект па павышэнні звязнасці Вікіпедыі. У задачы праекта ўваходзіць як паляпшэнне інструментаў адсочвання старонак-сірот і тупіковых старонак, так і звязванне іх з іншымі старонкамі Вікіпедыі. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе.

Гл. таксама

правіць