Вікіпедыя:Лялечны тэатр
![]() | Старонка — эсэ пра Вікіпедыю, яна не з’яўляецца правілам або рэкамендацыяй, мае рэкамендацыйны характар. |
Віртуал (лялька) — рахунак удзельніка, дадаткова зарэгістраваны адным з ужо існуючых удзельнікаў Вікіпедыі. Такіх удзельнікаў называюць «лялькаводы». Выкарыстанне віртуалаў вельмі непажадана па многіх прычынах. Па выразе Джымі Вэйлза, «супраць гэтага няма правіл, але без важкіх прычын гэта лічыцца непрыстойнасцю».
Асноўная прычына непажаданасці выкарыстання віртуалаў заключаецца ў магчымасці падачы ў галасаваннях адным удзельнікам больш чым аднаго голасу або ў магчымасці парушэння іншых правілаў Вікіпедыі без наступстваў для асноўнага ўліковага запісу ўдзельніка.
Выкарыстанне некалькіх рахункаў у прынцыпе дазваляецца, але вы павінны адмовіцца ад іх выкарыстання, калі яны вам патрэбныя толькі для падтрымкі чыёй-небудзь пазіцыі. Калі вы выкарыстоўваеце віртуалаў, то вам рэкамендуецца пазначыць на іх старонках узаемныя спасылкі адзін на аднаго, каб было лёгка вызначыць, што яны выкарыстоўваюцца адным чалавекам.