Вікіпедыя:Вырашэнне канфліктаў
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:ВК)
![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут нормаў павінны трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад праўкай упэўніцеся, што змены адпавядаюць пагадненню. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
У выпадку, калі два ці больш удзельнікаў праекта не могуць прыйсці да кансэнсусу адносна зместу якога-небудзь артыкула, калі паміж удзельнікамі паўстаў канфлікт ці калі паводзіны ўдзельніка парушае (правілы Вікіпедыі), то кожны зацікаўлены бок можа паслядоўна звярнуцца да прапанаваных на гэтай старонцы спосабам вырашэння канфліктаў:
- Калі канфлікт не востры — выпіце з удзельнікамі гарбаты і паспрабуйце зноў абмеркаваць праблему.
- Паспрабуйце прыцягнуць увагу іншых удзельнікаў на старонцы размоў дадзенага артыкула.
- Калі патрабуецца больш сур’ёзнае абмеркаванне, якое тычыцца тыпавых па форме дзеянняў — вядзіце іх на форуме.