Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:ЧНЗВ)

Вікіпедыя — гэта анлайн-энцыклапедыя і адначасова сеткавая суполка, заснаваная на традыцыях узаемнай павагі, зацікаўленая ў стварэнні высакаякаснай энцыклапедыі. Такім чынам, ёсць рэчы, якімі Вікіпедыя пэўна не з’яўляецца.

Чым не з’яўляецца Вікіпедыя

правіць

Вікіпедыя — не папяровая энцыклапедыя

правіць

Вікіпедыя — не папяровая энцыклапедыя. Гэта значыць, што колькасць тэм, якія мы ў стане ахапіць і агульны аб’ём артыкулаў не абмежаваны ніякімі практычнымі меркаваннямі, апроч крытэрыя правяраемасці фактаў і іншых прынцыпаў, выказаных на гэтай старонцы.

У той жа час ёсць нейкая разумная мяжа даўжыні асобных артыкулаў, вызначаная аб’ёмам загрузкі артыкула для нашых чытачоў, а таксама агульнымі меркаваннямі і лёгкачытальнасці. З нейкага моманту павелічэнне аб’ёму артыкула прыводзіць да натуральнай неабходнасці падзелу артыкула на некалькі асобных артыкулаў па больш вузкіх пытаннях (пры гэтым у целе асноўнага артыкула захоўваюцца іх рэзюмэ). Некаторыя тэмы ў друкаваных энцыклапедыях асветлены кароткімі, сціплымі артыкуламі ў статычным пераказе, але Вікіпедыя не патрабуе эканоміі паперы, і мы можам больш падрабязна асветліць любыя тэмы, дабавіць любыя значныя спасылкі, рэгулярна абнаўляць змест артыкула і г. д.

Гэта таксама значыць, што вам зусім не абавязкова аб’ядноўваць старонкі з часткова супадаючымі тэмамі шляхам перасылак з аднаго артыкула на другі толькі з-за таго, што назва другой тэмы больш агульнаўжывальная. Такія артыкулы часам лепш звязаць спасылкамі «Гл. таксама», каб чытач мог азнаёміцца з усёй інфармацыяй па тэме.

Вікіпедыя — не слоўнік

правіць

Вікіпедыя — не слоўнік і не дапаможнік па выкарыстанні слоў і выразаў. Артыкулы Вікіпедыі не павінны ўяўляць сабою:

1. Слоўнікавыя вызначэнні. Вікіпедыя — не слоўнік, таму не варта ствараць новы артыкул толькі дзеля таго, каб даць вызначэнне таго ці іншага паняцця. Вернае вызначэнне — гэта толькі пачатак артыкула; калі вы сустрэлі артыкул, які складаецца з аднаго толькі вызначэння, паспрабуйце дапоўніць яго звесткамі, якія падыходзяць для энцыклапедыі. Выключэнне з гэтага правіла робіцца толькі для артыкулаў аб культурных значэннях канкрэтных лічбаў.

2. Спісы слоўнікавых азначэнняў. У Вікіпедыі тым жа часам ёсць старонкі развязання неадназначнасцяў, якія складаюцца са спасылак на іншыя артыкулы: яны прызначаны для распазнавання розных артыкулаў, прысвечаных розным значэнням аднаго і таго ж слова (словазлучэння). Вікіпедыя таксама змяшчае старонкі з гласарыямі для некаторых спецыяльных галін ведаў.

3. Кіраўніцтва па словаўжыванню ці выкарыстанню жаргонных ці фразеалагічных выразаў. Вікіпедыя не ставіць сваёй мэтай растлумачыць, як трэба выкарыстоўваць у мове тыя ці іншыя словы, выразы і г. д. Мы не вучым людзей жаргону. Тым не менш, часам прыходзіцца ў кантэксце энцыклапедычнага артыкула апісваць, як выкарыстоўваецца тое ці іншае слова, каб падкрэсліць розніцу між сходнымі паняццямі, якія часта блытаюць. У некаторых выпадках дапускаецца стварэнне артыкула аб якім-небудзь значным элеменце жаргону.

Тым часам ёсць брацкі праект — Вікіслоўнік, які з’яўляецца слоўнікам, таксама пабудаваны на вікі-тэхналогіі.

Вікіпедыя — не сродак для распаўсюджвання новых ідэй

правіць

Вікіпедыя — не месца для публікацыі вашых уласных ідэй і вынікаў аналітычных даследаванняў ці размяшчэння новых, раней нідзе не апублікаваных звестак. Таму не трэба выкарыстоўваць Вікіпедыю для размяшчэння:

1. Вынікаў першасных (арыгінальных) даследаванняў, а менавіта для прадстаўлення новых тэорый, свежых рашэнняў, арыгінальных ідэй, незвычайных вызначэнняў існуючых тэрмінаў, новаствораных тэрмінаў і г. д. (Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне). Калі вы правялі арыгінальнае даследаванне на якую-небудзь тэму, надрукуйце яго вынікі ў іншых месцах, напрыклад, у рэцэнзуемых часопісах, іншых друкаваных выданнях ці ў Сеціве на аўтарытэтных вэб-сайтах. У Вікіпедыі звесткі аб выніках вашай працы з’явяцца толькі тады, калі яны зробяцца часткай агульнапрынятых ведаў. Рэцэнзуемыя часопісы, зразумела, не з’яўляюцца адзінай крыніцай інфармацыі ў Вікіпедыі, але ж вы павінны імкнуцца да таго, каб інфармацыя, якую вы дадаеце, была надзейнай і паддавалася праверцы. Калі вы спасылаецеся на матэрыялы кнігі, іншага друкаванага выдання ці верагоднага вэб-рэсурса, гэта ўжо гаворыць пра тое, што вашы звесткі можна праверыць і што ваша інфармацыя заснавана не на адным толькі вашым прыватным меркаванні.

2. Арыгінальных вынаходніцтваў. Калі вы вынайшлі новы тэрмін (напрыклад, «кіберсуперпостфутурычнае ўзаемадзеянне») ці новае танцавальнае па, то ваша вынаходніцтва здолее заслужыць артыкул толькі пасля таго, як аб гэтым паведаміць іншая крыніца. Вікіпедыя не для рэчаў, прыдуманых неяк у школцы!

3. Мастацтвазнаўчай крытыкі. Біяграфія дзеячаў мастацтва і артыкулы пра іх творы павінны насіць энцыклапедычны характар. Вядома, крытычны аналіз вітаецца, але толькі калі ён заснаваны на непасрэдных назіраннях, прадстаўленых знешнімі крыніцамі. Глядзі п. 5. ніжэй

4. Прыватных эсэ і блогаў, дзе выражаны вашы прыватныя думкі на тую ці іншую тэму. Вікіпедыя прызначана для накаплення ведаў чалавецтва. Гэта не сродак, прызваны зрабіць нечыя прыватныя меркаванні часткай агульначалавечых ведаў (Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне). У тых рэдкіх выпадках, калі думка нейкай асобы дастаткова істотна, каб стаць прадметам дыскусіі, пажадана, каб пра яе напісалі іншыя людзі (а не сам аўтар). Прыватныя думкі на тэмы, звязаныя з Вікіпедыяй, вітаюцца на Метавікі.

5. Меркаванняў аб бягучых падзеях (як прыватны выпадак папярэдняга пункта). Нягледзячы на тое, што бягучыя падзеі хвалююць пачуцці і натхняюць людзей «выйсці на трыбуны» (гэта значыць з жарсцю абараняць уласны пункт гледжання), Вікіпедыя не сродак для гэтага. Артыкулы павінны быць узважанымі, разглядаючымі бягучыя падзеі з пэўнай доляй адмежаванасці. Да таго ж падобныя артыкулы варта імкнуцца пісаць такім чынам, каб яны не састарэлі ўжо ў бліжэйшай будучыні.

6. Дыскусійных форумаў. Калі ласка, памятайце пра тое, што асноўнай нашай мэтай з’яўляецца стварэнне энцыклапедыі. Вы можаце балбатаць з калегамі на іх старонках абмеркавання, а на старонках абмеркавання артыкулаў абмяркоўваць звязаныя з гэтымі артыкуламі пытанні, але не варта пераносіць дыскусіі ў самі артыкулы.

7. Рэпартажаў навін. Вікіпедыя не павінна служыць першакрыніцай навін пра бягучыя падзеі. Вікіпедыя не першасная крыніца. Для гэтага ёсць брацкі праект Вікінавіны, які і задуманы ў якасці першаснай крыніцы. Тым часам ж у Вікіпедыі ёсць шмат энцыклапедычных артыкулаў на тэмы гістарычнай важнасці, звязаныя з бягучымі падзеямі, што робіць Вікіпедыю значна больш набліжанай да сучаснай рэальнасці, чым большасць іншых даведачных выданняў, бо мы ў стане абнаўляць сваю інфармацыю па меры паступлення звестак пра новыя факты і адбыццё падзей.

Вікіпедыя — не трыбуна

правіць

Вікіпедыя не трыбуна і не сродак прапаганды ці рэкламы. З гэтага вынікае, што артыкулы Вікіпедыі не павінны ўяўляць сабою:

1. Прапаганду ці выступ у абарону чаго б там ні было. Зразумела, у артыкуле можа змяшчацца аб’ектыўная інфармацыя пра такія выступы — пры гэтым трэба як мага пільней трымацца прынцыпу нейтральнага пункта гледжання. Калі вы жадаеце пераконваць людзей у вартасцях уласнага пункта гледжання, вы можаце завесці для гэтай мэты блог, выступаць на форумах, выкарыстоўваць розныя іншыя адмыслова прызначаныя для гэтага сродкі. Але Вікіпедыя сама па сабе прызначана для публікацыі не асабістых меркаванняў, а фактаў.

2. Самарэкламу. Вы маеце права пісаць пра сябе самога ці пра праекты, у якіх вы бераце актыўны ўдзел. Аднак памятайце, што стандартныя патрабаванні да энцыклапедычных артыкулаў адносяцца да ўсіх артыкулаў у роўнай меры, уключаючы прынцып нейтральнага пункта гледжання, які складана выканаць, расказваючы пра сябе. Недапушчальна таксама ўстаўляць у артыкулы занадта шматлікія спасылкі на аўтабіяграфічныя артыкулы, калі ў гэтым няма асаблівай патрэбы.

3. Рэкламу. Артыкулы пра кампаніі і іх прадукцыі дапушчальныя, калі яны адпавядаюць прынцыпу нейтральнага пункта гледжання. Апроч таго, усё, што выкладзена ў артыкуле, павінна быць даступна незалежнаму спраўджанню трэцімі асобамі. Таму артыкулы пра маленькія «фірмы ў гаражы» ці кампаніі мясцовага маштабу звычайна непрымальныя. Спасылкі ў Сеціва на камерцыйныя арганізацыі дапушчальныя толькі тады, калі яны паказваюць на буйныя кампаніі, звязаныя з тэмай артыкула. Заўважце, што Вікіпедыя не дае рэкамендацый на карысць якіх-небудзь кампаній і не стварае ўласныя даччыныя структуры. Звярніце ўвагу таксама на крытэрыі значнасці для арганізацый.

Вікіпедыя — не сервер-люстэрка, не файлавы архіў і не каталог спасылак

правіць

Вікіпедыя не сервер-люстэрка і не рэпазітарый для захоўвання спасылак, малюнкаў або файлаў мультымедыя. Усё, што змешчана ў Вікіпедыю, можа быць бязлітасна адрэдагавана пры выкарыстанні ў энцыклапедыі. Змясціўшы што-небудзь у Вікіпедыю, вы згаджаецеся на перадачу гэтага ва ўсеагульнае свабоднае карыстанне паводле ліцэнзіі GNU FDL.[1] Артыкулы Вікіпедыі не павінны ўяўляць сабою:

1. Простыя падборкі сеціўных спасылак або інтэрнэт-каталогі. Няма нічога благога, каб змясціць у артыкул адну або некалькі карысных спасылак, якія адпавядаюць яго зместу, аднак празмерна вялікія падборкі шкодзяць развіццю артыкулаў і адцягваюць ад канчатковай мэты Вікіпедыі. У артыкул, па тэме якога ёсць мноства сайтаў, лепей дадаць спасылку на адзін буйны сайт. Гл. некаторыя рэкамендацыі ў Вікіпедыя:Спасылкі і m:When should I link externally.

2. Простыя падборкі ўнутраных спасылак, за выключэннем артыкулаў развязання неадназначнасцяў, прысвечаных шматзначным паняццям і словазлучэнням, а таксама структураваных пералікаў, якія дапамагаюць арганізоўваць артыкулы.

3. Простыя падборкі зыходных матэрыялаў і інфармацыі, змешчанай у грамадскім набытку, такіх як поўныя тэксты кніг, зыходныя коды, гістарычныя дакументы, лісты, законы, пракламацыі і іншыя матэрыялы, каштоўныя толькі ў арыгінальным, нязменным выглядзе. Поўныя тэксты арыгінальных крыніц (у тым ліку матэматычныя і астранамічныя табліцы, зыходныя коды праграм) змяшчайце ў Вікікрыніцы. З іншага боку, няма нічога благога ў папаўненні артыкулаў звесткамі з выкарыстаннем рэсурсаў, якія перайшлі ў грамадскі набытак, такіх як Энцыклапедыя Брытаніка выдання 1911 года.

4. Простыя падборкі фатаграфій або медыяфайлаў без суправаджальнага тэксту. Калі вы хочаце апублікаваць фатаграфію або малюнак, напішыце артыкул, які створыць энцыклапедычны кантэкст вашай фатаграфіі, або змясціце фатаграфію на Вікісховішча.

Заўвага: Старонкі развязання неадназначнасцяў не супярэчаць правілам «Чым не з’яўляецца Вікіпедыя», паводле якіх «Вікіпедыя не з’яўляецца серверам-люстэркам або сховішчам спасылак, малюнкаў і медыяфайлаў», бо прызначаны толькі для пазбягання магчымых канфліктаў паміж артыкуламі з падобнымі назвамі.

Вікіпедыя — не дармовы хостынг, блог ці вэб-правайдар і не сацыяльная сетка

правіць

Вікіпедыя не прадастаўляе паслуг па захоўванні матэрыялаў, якія не адносяцца да працы з энцыклапедыяй. Вы не зможаце размясціць тут свой вэб-сайт, блог ці вікі-сістэму. Не варта разглядаць Вікіпедыю як месца для размяшчэння:

1. Асабістых старонак. Удзельнікі Вікіпедыі маюць свае ўдзельніцкiя старонкі, але яны могуць выкарыстоўвацца толькі для размяшчэння інфармацыі, звязанай з працай над энцыклапедыяй. Калі вы шукаеце месца для стварэння сваёй асабістай вэб-старонкі ці блога, то звярніцеся, калі ласка, да аднаго са шматлікіх правайдэраў у Сеціве, якія даюць такія паслугі задарма. Асноўнай мэтай існавання вашай удзельніцкай старонкі павінны быць не асабістыя зносіны з іншымі ўдзельнікамі, а стварэнне базы для эфектыўнага супрацоўніцтва ў працы над энцыклапедыяй.

2. Асабістых файлаў. Калі ласка, загружайце ў Вікіпедыю толькі тыя файлы, якія выкарыстоўваюцца (ці будуць выкарыстоўвацца) у артыкулах энцыклапедыі ці на старонках праектаў; усё астатняе будзе выдалена. Калі ў вас ёсць прыдатныя дадатковыя фатаграфіі ці іншыя матэрыялы, то загрузіце іх на Вікісховішча, туды па іх можна спаслацца з Вікіпедыі.

Калі вас цікавіць выкарыстанне вікі-тэхналогіі для супольнай працы над чым-небудзь яшчэ, апроч Вікіпедыі, нават калі гэта будзе ўсяго адна старонка, не варта пачынаць такую працу ў Вікіпедыі. Ёсць шмат іншых сайтаў, якія прапануюць вікі-хостынг (задарма ці за грошы). Вы таксама можаце ўсталяваць праграмнае забеспячэнне вікі на ўласны сервер.

Вікіпедыя — не каталог

правіць

Вікіпедыя не каталог усяго, што існуе ці існавала. Артыкулы Вікіпедыі не павінны ўяўляць сабою:

  1. Пералікі і сховішчы слаба ўзаемазвязаных даных, такіх як цытаты, афарызмы, звесткі пра рэальных асоб ці выдуманых персанажаў. Калі вы жадаеце стварыць спіс цытат, то змясціце яго ў нашым брацкім праекце — Вікіцытатніку. Вядома, няма нічога дрэннага ў існаванні пераліку, змест якога значна звязаны з тэмай артыкула ці значна дапаўняе яе. Вікіпедыя таксама змяшчае табліцы спасылак і іншыя таблічныя даныя, якія можна выкарыстоўваць для спрашчэння пошуку інфармацыі. Зразумела, дапускаюцца таксама з’яднаныя групы невялікіх артыкулаў, звязаныя агульнай тэмай.
  1. Генеалагічныя дрэвы ці тэлефонныя даведнікі. Біяграфічныя артыкулы дапушчальныя толькі пра асоб, якія досыць вядомыя ці вядомыя сваімі дасягненнямі (уключаючы скандальна вядомых). Адным з крытэрыяў вядомасці асобы з’яўляецца наяўнасць звестак пра яе ў знешніх крыніцах (сеціўных ці друкаваных). Менш вядомыя асобы могуць быць згаданы ў тэматычных артыкулах пра прадметы, да якіх яны маюць дачыненне. Існуюць праекты m:Wikipeople і Wikitree, адмыслова створаныя для размяшчэння генеалагічных і біяграфічных звестак пра ўсіх людзей. Вікіпедыя ж для гэтага не прызначана.

  1. Каталогі, даведнікі ці праграмы тэлеперадач, а таксама рэсурсы для падтрымання бізнесу. Да прыкладу, у артыкуле пра радыёстанцыю, як правіла, не варта пералічваць будучыя падзеі, кадравыя змены, нумары тэлефонаў, анонсы перадач і г. д. (хоць істотныя кадравыя змены і значныя падзеі могуць апісвацца ў артыкуле). Старонка абмеркавання такога артыкула таксама прызначана для абмеркавання самога артыкула, а не для камерцыйнай дзейнасці, звязанай з тэмай артыкула. Вікіпедыя не «жоўтыя старонкі[uk]». Калі ж вам патрэбныя менавіта яны, то звярніцеся ў Yellowikis[en].

Вікіпедыя — не бязладная звалка інфармацыі

правіць

Вікіпедыя не бязладная калекцыя інфармацыйных матэрыялаў. Калі пра якую-небудзь інфармацыю вядома, што яна праўдзівая на 100 %, то гэта яшчэ не значыць, што яе трэба ўключыць у энцыклапедыю. Хоць абмеркаванні з нагоды выгод ад улучэння ў энцыклапедыю розных разрадаў даных усё яшчэ працягваюцца, але ўжо ёсць згода наконт таго, што артыкул Вікіпедыі — гэта:

1. Не пералікі частых пытанняў з адказамі на іх. Не варта пералічваць часта задаваныя пытанні — замест гэтага аформіце інфармацыю ў артыкуле такім чынам, каб яна ўяўляла сабою інтанацыйна апавядальны (які не перапыняецца рытарычнымі пытаннямі) тэкст пра прадмет артыкула.

2. Не даведнікі для вандроўнікаў. У артыкуле пра Парыж дарэчна згадаць славутасці ўзору Эйфелевай вежы ці Луўра, але не тэлефон і адрас вашай любімай гасцініцы ці кошт на каву з малаком на Елісейскіх палях. Такога роду падрабязнасці, аднак, вельмі вітаюцца на Wikitravel; зрэшты, звярніце ўвагу, што з-за несумяшчальнасці ліцэнзій вы не можаце проста капіраваць тэкст без змен, калі толькі не з’яўляецеся яго праваўладальнікам.

3. Не мемарыялы. Вікіпедыя не месца для шанавання памерлых сяброў і блізкіх. Асоба, апісаная ў артыкуле энцыклапедыі, павінна быць вядомай, а не проста пакінуць пра сябе добрую памяць.

4. Не кіраўніцтвы, не рэцэпты, не інструкцыі. Хоць Вікіпедыя можа змяшчаць апісанні людзей, месцаў, прадметаў, артыкулы не павінны выглядаць як інструкцыі, кансультацыі (юрыдычныя ці медыцынскія) ці ўказанні, ці змяшчаць пакрокавыя інструкцыі (у стылі «як зрабіць»); гэта ўключае пакрокавыя навучальныя кіраўніцтвы, схемы мініравання, інструкцыі па эксплуатацыі, дапаможнікі па праходжанні відэагульняў і рэцэпты. Гэта абмежаванне можа парушацца ў прасторы імёнаў «Вікіпедыя:», дзе дапушчальныя інструкцыі, якія адносяцца да працы ў самой Вікіпедыі, такія як Вікіпедыя:Як правіць артыкулы. Для размяшчэння пакрокавых кіраўніцтваў (кіраўніцтваў у стылі «як зрабіць») існуе Wikihow ці наш брацкі праект Вікікнігі (Wikibooks).

5. Не даведнік па сайтах Сеціва. Артыкул Вікіпедыі не павінен абмяжоўвацца апісаннем прызначэння, структуры і паслуг, якія прадстаўляюцца сайтам, а павінны апісваць сайт у энцыклапедычнай манеры, зважаючы на дасягненні, папулярнасць і гістарычнае значэнне. Такія звесткі аб сайтах могуць заставацца значна больш свежымі, чым у большасці іншых крыніц, бо мы можам уключаць у артыкул новыя факты і звесткі па меры іх з’яўлення.

6. Не тэксты кніг і не каментарыі да іх — для гэтай мэты існуюць Вікікрыніцы.

7. Не апісанне сюжэтаў. Артыкулы пра літаратурныя творы не могуць складацца з аднаго толькі кароткага апісання сюжэта, яны павінны прапаноўваць усебаковы, атрыманы з аўтарытэтных крыніц аналіз твора, яго асаблівасцяў, характару і гістарычнага значэння.

8. Не кніга рэцэптаў, для гэтага ёсць b:Кулінарная кніга ў Вікікнігах.

Вікіпедыя — не кававая гушча

правіць

Вікіпедыя не калекцыя прадказанняў і неправяраемых здагадак. Усе артыкулы, якія апярэджваюць будучыя падзеі, павінны быць правяраемымі, а прадмет артыкула павінен мець значна большую значнасць, чым тая, якая здольна апраўдаць стварэнне артыкула пра ўжо адбытую падзею. У прыватнасці:

1. Некаторыя чаканыя ў будучыні ці магчымыя падзеі могуць заслугоўваць апісання, але толькі тады, калі пра падзею штосьці вядома і яна неадменна ці з вялікай верагоднасцю адбудзецца. Калі падрыхтоўка да гэтай падзеі яшчэ не пачалася, здагадка пра яе павінна быць досыць абгрунтаванай. Прыкладамі такіх падзей могуць быць Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 года. Між тым Летнія Алімпійскія гульні 2032 года не з’яўляюцца дапушчальнай тэмай для артыкула, бо пра гэтую падзею немагчыма сказаць нічога, што паддавалася б спраўджанню і не было арыгінальным даследаваннем. Пералік чаканых у будучыні падзей таксама можа быць дапушчальным.

2. Дакладна гэтак жа асобныя элементы з пераліку чаканых ці вядомых праз сістэму наймення будучых падзей ці адкрыццяў не з’яўляюцца дапушчальнымі тэмамі для артыкулаў, калі пра іх невядома нічога, апроч агульнай інфармацыі. Напрыклад, «Пералік імёнаў трапічных цыклонаў» энцыклапедычны, але пра трапічны ўраган пэўнага імя ў 2020 годзе — не, хоць, у прынцыпе, вядома, што ўраган з такім імем з’явіцца ў Паўночнай Атлантыцы і будзе круціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі. Неэнцыклапедычны таксама артыкулы пра словы, утвораныя па стандартнай сістэме называння лікаў (напрыклад, «мегагігатэрабайт»), калі толькі яны не вызначаны ў аўтарытэтнай крыніцы ці не знаходзяцца ў шырокім ужытку. А вось некаторыя навуковыя прадбачанні, напрыклад, хімічныя элементы, дакументаваныя IUPAC, але яшчэ не вылучаныя ў лабараторных умовах, лічацца энцыклапедычнымі.

3. Артыкулы, якія змяшчаюць прадказанні, здагадкі і «гісторыю будучыні» з’яўляюцца арыгінальнымі даследаваннямі, і таму недапушчальныя. Хоць, вядома, існуюць і могуць стварацца артыкулы пра вядомыя творчыя працы, эсэ ці навуковыя даследаванні, якія змяшчаюць здагадкі і прадказанні. Таму артыкулы Зорныя войны ці Канцэпцыі сучаснай футуралогіі цалкам дапушчальныя, а Зброя чацвёртай сусветнай вайны — не.

Калі вы жадаеце абмеркаваць «гісторыю будучыні» ў вікі, наведайце Wikicities Future.

Дапушчальна апісваць дыскусію і аргументацыю з нагоды перспектыў развіцця і поспеху яшчэ не завершаных праектаў і распрацовак, калі на такую дыскусію спасылацца ў аўтарытэтныя крыніцы. Аднак рэдактар не можа дапаўняць матэрыял уласным аналізам ці каментарыямі, бо гэта будзе ўжо арыгінальным даследаваннем, якія забаронены ў Вікіпедыі. Для артыкулаў, якія апісваюць яшчэ не выпушчаныя прадукты (фільмы, гульні і гэтак далей), трэба пэўна пераканацца, што яны не з’яўляюцца рэкламай.

У Вікіпедыі няма цэнзуры

правіць

Вікіпедыя можа ўтрымоўваць матэрыялы, якія камусьці здадуцца спрэчнымі ці абразлівымі. Кожны чытач Вікіпедыі можа рэдагаваць артыкулы, і яго змены адлюстроўваюцца неадкладна, без якіх-небудзь праверак на дапушчальнасць, таму Вікіпедыя не гарантуе, што артыкулы ці малюнкі будуць прымальнымі для ўсіх карыстальнікаў ці будуць адпавядаць вызначаным сацыяльным ці рэлігійным нормам і патрабаванням. Хоць недарэчнае змесціва (такое, як не выкліканыя патрэбай спасылкі на сайты, які могуць шакіраваць) звычайна неадкладна выдаляецца, некаторыя артыкулы могуць змяшчаць спрэчныя тэксты, малюнкі ці спасылкі на сайты са спрэчнымі матэрыяламі (напрыклад, артыкул пра парнаграфію); гэта дапушчальна, калі не супярэчыць вікіпедыйным правілам, прынцыпу нейтральнага пункта гледжання і заканадаўству амерыканскага штата Фларыда, дзе размешчаны серверы Вікіпедыі.

Чым не з’яўляецца супольнасць Вікіпедыі

правіць

Вікіпедыя — не поле бітвы

правіць

Кожны ўдзельнік павінен паводзіць сябе ветліва, спакойна і ў духу супрацоўніцтва пры кантактах з іншымі ўдзельнікамі. Не абражайце, не чыніце нападак, не пужайце тых, з кім вы не згодны. Лепш падыдзіце да нязгоды разумна і растлумачыце яе ў спакойнай і ветлівай дыскусіі. Калі іншы ўдзельнік паводзіць сябе няветліва, агрэсіўна, не жадае супрацоўнічаць, абражае, запалохвае, — гэта не дае вам права паводзіць сябе таксама ў дачыненні яго. Або карэктна адкажыце толькі на прыведзеныя апанентам довады, праігнараваўшы недарэчныя выбрыкі, або ігнаруйце недапушчальную рэпліку цалкам.

Калі канфлікт працягваецца, звярніцеся да працэдур вырашэння канфліктаў. Заўсёды знойдуцца ўдзельнікі, якія стануць пасярэднікамі і дапамогуць развязаць вашу спрэчку.

Апроч таго, не стварайце і не змяняйце артыкулы толькі для таго, каб прадэманстраваць неправату апанента. Не выкарыстоўвайце Вікіпедыю для стварэння юрыдычнай ці іншай пагрозы для яе, яе ўдзельнікаў ці Фонду Вікімедыя. Існуюць іншыя сродкі для паведамлення пра юрыдычныя праблемы.[2] Пагрозы недапушчальныя і могуць прывесці да блакавання вашага доступу да рэдагавання старонак Вікіпедыі.

Вікіпедыя — не эксперымент у галіне анархіі

правіць

Вікіпедыя свабодная і адкрытая, але абмяжоўвае гэту свабоду і адкрытасць, калі яны пачынаюць супярэчыць галоўнай мэце — стварэнню энцыклапедыі. Адпаведна, Вікіпедыя не тое месца, дзе кожны можа казаць, што ўздумаецца. Той факт, што Вікіпедыя з’яўляецца адкрытым, самакіравальным праектам, не азначае, што ён мае на мэце вывучэнне жыццяздольнасці анархічных суполак. Наша прызначэнне складаецца ў стварэнні энцыклапедыі, а не ў вызначэнні дапушчальных меж анархізму.

Вікіпедыя — не эксперымент у галіне дэмакратыі

правіць

Вікіпедыя не эксперымент у галіне дэмакратыі ці якой-небудзь іншай формы палітычнай арганізацыі грамадства. Асноўным спосабам дасягнення кансэнсусу з’яўляецца абмеркаванне, а не галасаванне і не самаўпраўнасць асобна ўзятых адміністратараў. У складаных выпадках для дапамогі ў дасягненні кансэнсусу могуць праводзіцца выбарачныя апытанні. Падобныя апытанні варта праводзіць з асцярожнасцю і не лічыць іх вынікі рашэннем праблемы. Каб паэксперыментаваць з дэмакратыяй, наведайце праект Вікідэмакратыя (на англійскай мове).

Вікіпедыя — не эксперымент у заканатворчасці

правіць

Вікіпедыя не школа адвакатаў, яе правілы не самамэта, а сродак для палёгкі жыцця, таму бюракратычных працэдур варта па магчымасці пазбягаць. Фармальнае парушэнне працэдуры (напрыклад, у прапанове чаго-небудзь ці ў вылучэнні кандыдатуры) не падстава для таго, каб аспрэчыць прапанову. Ідзіце за духам, а не за літарай правіл, палітыкі і рэкамендацый. Усе нязгоды павінны развязвацца абмеркаваннем, а не бюракратычна дакладным выкананнем правіл і працэдур.

Калі незразумела, што рабіць

правіць

Калі вы сумняваецеся, павінна ці не павінна быць што-небудзь у артыкуле, спытайце сябе, што чакаў бы ўбачыць чытач пад такім загалоўкам у энцыклапедыі. Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне не з’яўляецца часткай афіцыйнай палітыкі, але яго можна выкарыстоўваць як крыніцу інфармацыі пра тое, што было ці не было прызнана энцыклапедычным у мінулым.

Калі вы падазраеце, што вышэйпрыведзеныя правілы парушаны, разгледзьце наступныя магчымасці:

  • Змяніць змест артыкула (звычайнае рэдагаванне)
  • Замяніць змест старонкі на перасылку, з захаваннем гісторыі
  • Прапанаваць старонку на выдаленне, калі, паводле правіл выдалення артыкулаў, для гэтага ёсць падставы. Для выпрацавання разумення таго, які ўнёсак рызыкуе быць выдаленым, рэгулярна сачыце за тамтэйшымі абмеркаваннямі.
  • Змена правіл на гэтай старонцы магчыма толькі на аснове кансэнсусу, выпрацаванага ў выніку абмеркавання з іншымі ўдзельнікамі на старонцы абмеркавання. Дадаючы новыя пункты, калі ласка, рабіце гэта настолькі ясна, наколькі гэта магчыма, і прыводзьце контрпрыклады зместу, які падобны апісваему, і ўсё ж, з’яўляецца дапушчальным.

Чым не з’яўляецца вашая старонка ўдзельніка

правіць

Многія з правіл, пералічаных тут, аднолькава тычацца і вашай старонкі ўдзельніка. Ваша старонка ўдзельніка не персанальны сайт і не асабісты блог. Увогуле, ваша старонка ўдзельніка — не ваша. Яна частка Вікіпедыі і існуе для супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі Вікіпедыі, а не для самарэкламы. Падрабязней гл. у артыкуле пра старонкі ўдзельнікаў.

Зноскі

  1. Звярніце ўвагу, англійская Вікіпедыя ўключае мноства малюнкаў і некаторыя тэксты, улучаныя ў артыкулы пад ліцэнзіяй GNU FDL па праве «сумленнага выкарыстання» («fair use»). Для большасці іншых моўных раздзелаў гэта няслушна.
  2. Калі вы лічыце, што вашы юрыдычныя правы парушаюцца, можаце абмеркаваць гэта з іншымі ўдзельнікамі, якія маюць дачыненне да праблемы, звярнуцца ў пералік рассылкі, звязацца з Фондам Вікімедыя, ці, у выпадку парушэння аўтарскіх правоў, апавясціць нас у Wikipedia:Request for immediate removal of copyright violation.