Вікіпедыя:Спісы

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:С)

Спісы — тып артыкулаў Вікіпедыі, пералікі якіх-небудзь аб’ектаў, аб’яднаных пэўнай прыкметай.

Рэкамендацыя тычыцца толькі самастойных спісаў. Некаторыя артыкулы могуць змяшчаць у сябе пералічэнні элементаў, пададзеныя спісам, такія спісы падлягаюць патрабаванням да артыкулаў, іх рэкамендацыі ніжэй не тычацца.

Тыпы спісаў

правіць

Спісы ў Вікіпедыі дзеляцца на тры віды — інфармацыйныя, каардынацыйныя і храналагічныя.

Інфармацыйныя спісы

правіць

Інфармацыйны спіс фактычна з’яўляецца энцыклапедычным артыкулам спецыфічнага выгляду.

Ключавыя ўласцівасці інфармацыйнага спіса:

  • Абавязковае ўступленне, якое апісвае спіс агулам;
  • Апісанні элементаў спіса (пакуль спіс недапрацаваны, дапушчальна адсутнасць апісанняў для некаторых элементаў). Памер апісання павінен быць дастатковы для разумення сэнсу элемента спіса.

У пачатку інфармацыйнага спіса размяшчаецца шаблон {{Інфармацыйны спіс}}. Добра прапрацаваныя і аформленыя інфармацыйныя спісы могуць намінавацца на статус выдатных.

Каардынацыйныя спісы

правіць

Каардынацыйны спіс — службовы спіс, які змяшчае назвы артыкулаў па пэўнай тэме. Спіс можа ўключаць як існыя, так і няісныя старонкі («чырвоныя спасылкі»). У пачатку каардынацыйнага спіса размяшчаецца шаблон {{Службовы спіс}}.

Каардынацыйныя спісы могуць знаходзіцца ў асноўнай прасторы назваў, быць падстаронкамі праектаў або знаходзіцца ва ўласнай прасторы ўдзельніка. Знаходжанне ў асноўнай прасторы накладвае дадатковыя патрабаванні да спісаў (апісаны ніжэй), у той час як каардынацыйныя спісы па-за асноўнай прасторай могуць не адпавядаць некаторым з гэтых патрабаванняў.

Калі праца над артыкуламі каардынацыйнага спіса скончана, ён страчвае сваю актуальнасць. У такім выпадку ён можа быць ператвораны ў інфармацыйны спіс або выдалены (пры гэтым змест можа быць перанесены ў катэгорыю або шаблон).

Храналагічныя спісы

правіць

Храналагічны спіс змяшчае інфармацыю пра энцыклапедычна значныя падзеі за пэўны час. Храналагічныя спісы звычайна ўтвараюць сістэмы, пры гэтым, звычайна, колькасць элементаў у адным спісе не павінна быць меншай за 4-5 — калі гэта не выконваецца, спісы варта аб’ядноўваць у буйнейшыя за даўжэйшы прамежак часу. Храналагічныя спісы не павінны быць пустымі — такія спісы могуць хутка выдаляць.

Агульныя патрабаванні да ўсіх спісаў у асноўнай прасторы назваў

правіць

Патрабаванні выцякаюць з агульных правіл і патрабаванняў да артыкулаў, у ніжэйзгаданым спісе даецца толькі іх расшыфроўка ў адносінах да спісаў.

  • Спіс павінен быць нейтральным, не мусіць аднабакова апісваць той ці іншы прадмет або з’яву.
  • Спіс мусіць грунтавацца на аўтарытэтных крыніцах. У выпадку, калі маюцца рознагалоссі паміж некалькімі аўтарытэтнымі крыніцамі, то ў спісе павінны быць прадстаўлены меркаванні ўсіх аўтарытэтных крыніц з улікам іх значнасці.
  • Спіс мусіць выцякаць з крыніц і не грунтавацца на арыгінальнай ідэі.
  • Спіс павінен мець разумную вобласць ахопу, каб у завершаным выглядзе мець разумныя памеры.
  • Спіс павінен мець вызначаныя крытэрыі ўключэння. Калі яны невідавочныя з назвы старонкі, то мусяць давацца ў прэамбуле.

Зменлівыя спісы

правіць

У выпадку, калі спіс змяшчае ў сабе хутказменлівую інфармацыю, варта выкарыстоўваць шаблон {{Актуальнасць}}. Спіс, які доўгі час не абнаўляецца і не адпавядае сучасным аўтарытэтным крыніцам, можа быць выстаўлены да выдалення.

Катэгарызацыя

правіць

Спісы ўключаюцца ў падкатэгорыі катэгорыі Катэгорыя:Спісы. Каардынацыйныя спісы павінны таксама ўваходзіць у катэгорыю Катэгорыя:Спісы артыкулаў для каардынацыі працы, а храналагічныя — у катэгорыю Катэгорыя:Усе храналагічныя пералікі.