Вікіпедыя:Артыкулы-сіроты
![]() | Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм пажадана трымацца ўсім удзельнікам. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем упэўніцеся, што змены адпавядаюць пагадненню. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце іх на старонцы размоў. |
Артыкулы-сіроты — артыкулы, на якія няма ўнутраных спасылак з іншых артыкулаў (не лічачы храналагічных); стварэнне спасылак на артыкулы-сіроты з іншых, у тым ліку тэматычна блізкіх артыкулаў вітаецца. Спасылкі праз перасылкі і нават множныя перасылкі — улічваюцца. Старонкі называюцца «сіротамі», бо не звязаныя ні з чым спасылкамі яны часта застаюцца без нагляду наогул.
Пры гэтым фармальна спасылкі на артыкулы-сіроты могуць і быць, але
- на старонках значэнняў (гл. Вікіпедыя:Неадназначнасць);
- у храналагічных артыкулах (артыкулах пра даты);
- у службовых спісах артыкулаў для каардынацыі працы,
то бок у «не артыкулах», спасылкі з гэтых відаў старонак не ўлічваюцца пры вызначэнні «сіроцтва».
ПраектПравіць
Для вырашэння ў тым ліку і праблемы старонак-сірот у 2010 годзе быў адкрыты праект па павышэнні звязнасці Вікіпедыі. У задачы праекта ўваходзіць як паляпшэнне інструментаў адсочвання старонак-сірот і тупіковых старонак, так і звязванне іх з іншымі старонкамі Вікіпедыі. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе.