Вікіпедыя:Правілы правядзення выбараў адміністратараў

Ролі ўдзельнікаў

правіць

Выбаршчыкі

правіць

Быць выбаршчыкам, гэта значыць, удзельнічаць у галасаванні, можа кожны ўдзельнік, які мае стаж тры месяцы ў be.wikipedia.org на час пачатку галасавання і не меней за 100 правак у асноўнай прасторы назваў ((Main) namespace) гэтага праекта.

Даведацца пра колькасць правак можна, напрыклад, тут.

Выбаршчык можа выстаўляць кандыдатуры на пасаду адміністратара, даваць свой голас за або супраць, абмяркоўваць кандыдата, ставіць пытанні кандыдату. Выбаршчык можа самастойна выстаўляць сваю кандыдатуру на галасаванне.

Назіральнікі

правіць

Усе іншыя ўдзельнікі, якія не маюць належнага мінімуму правак, маюць у выбарах статус назіральнікаў. Назіральнікі могуць абмяркоўваць кандыдата і ставіць яму пытанні ў адпаведным падраздзеле «Заўвагі і пытанні».

Кандыдаты

правіць

Кандыдат на сцяг адміністратара прапаноўваецца стварэннем новага раздзела на старонцы Вікіпедыя:Запыты па статус адміністратара. Прапаноўваць кандыдата можа адзін з легальных выбаршчыкаў, у тым ліку і сам кандыдат.

Абавязковыя ўмовы: веданне беларускай мовы, згода кандыдата (калі яго выстаўляе іншы выбаршчык), стаж паўгода ў be.wikipedia.org на час пачатку галасавання, наяўнасць не меней за 500 правак у асноўнай прасторы. Кандыдат мусіць адзначыць, ці ведае ён мовы CSS і JS і ці трэба яму магчымасці адміністратара інтэрфейса.

Правядзенне галасавання

правіць

Дзе і калі галасаваць

правіць

Выбары праводзяцца без папярэдняга іх абмеркавання пры наяўнасці на старонцы Вікіпедыя:Запыты па статус адміністратара вылучанай згодна з Правіламі кандыдатуры, калі яна адпавядае цэнзу для кандыдатаў. Сачэнне за ходам галасавання, падвядзенне вынікаў, запыт у Вікімедыя для надання сцяга выконваюць адміністратары.

Галасаванне праводзіцца 2 тыдні. Раздзел для галасавання ствараецца не менш за 6 гадзін да пачатку галасавання, у ім змяшчаецца інфармацыя пра тэрміны пачатку і канца галасавання.

Як галасаваць

правіць

Раздзел на старонцы галасавання для кожнага кандыдата мае тры падраздзелы: «За», «Супраць», «Заўвагі і пытанні».

Адзін выбаршчык можа даваць па адной кандыдатуры толькі адзін голас. Дапускаюцца толькі галасы «За» або «Супраць». Голас можна перамяніць да канца галасавання. Галасы даюцца ўпісваннем абзаца # За/Супраць у адпаведны раздзел.

Кандыдат не можа галасаваць па сваёй кандыдатуры і выконваць хоць-якія адміністратарскія функцыі ў дачыненні да старонкі галасавання.

Абранне кандыдата

правіць

Кандыдат лічыцца абраным, калі   За пададзена мінімум 5 галасоў і пры гэтым галасоў «за» — не менш 2/3 ад агульнай колькасці паданых галасоў па яго кандыдатуры. Калі ў выніку галасавання кандыдат не абраны, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз тры месяцы.