Вікіпедыя:Правілы правядзення выбараў адміністратараў

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:ППВА)
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ППВА

Правілы правядзення выбараў адміністратараў правіць

Выбаршчыкі правіць

Быць выбаршчыкам, г.зн., удзельнічаць у галасаванні, можа кожны ўдзельнік, які мае стаж тры месяцы ў be.wikipedia.org на час пачатку галасавання і не меней за 100 правак у асноўнай прасторы назваў ((Main) namespace) гэтага праекта.

Даведацца пра колькасць правак можна, напрыклад, тут.

Выбаршчык можа выстаўляць кандыдатуры на пасаду адміністратара, даваць свой голас за або супраць, абмяркоўваць кандыдата, ставіць пытанні кандыдату. Выбаршчык не можа самастойна выстаўляць сваю кандыдатуру на галасаванне.

Назіральнікі правіць

Усе іншыя ўдзельнікі, якія не маюць належнага мінімуму правак, маюць у выбарах статус назіральнікаў. Назіральнікі могуць абмяркоўваць кандыдатуры і ставіць пытанні кандыдатам у адпаведных падраздзелах «Заўвагі».

Кандыдаты правіць

Прапаноўваць кандыдата можа адзін з легальных выбаршчыкаў, падаючы запыт і ствараючы тэму на старонцы Вікіпедыя:Запыты па статус адміністратара. Стварэнне раздзела для галасавання, сачэнне за далейшым яго ходам, рэдагаванне, падвядзенне вынікаў, запыт у Вікімедыя і інш. функцыі выконваюць адміністратары.

Абавязковыя ўмовы: веданне беларускай мовы, згода кандыдата, стаж паўгода ў be.wikipedia.org на час пачатку галасавання, наяўнасць не меней за 500 правак у асноўнай прасторы. Кандыдат мусіць адзначыць, ці ведае ён мовы CSS і JS і ці трэба яму магчымасці адміністратара інтэрфейса.

Галасаванне магчымае да канца выбараў, але абавязковыя патрабаванні да магчымасці падачы галасоў па яго кандыдатуры застаюцца аднолькавымі для ўсіх, у тым ліку адносна колькасці правак (на акрэсленую дату да пачатку галасавання).

Арганізатары галасавання правіць

Арганізатар(ы) сочыць за парадкам, лічыць галасы, падае зварот па адміністратарскі статус абраных да ўлад Фонду Вікімедыя.

Арганізатар галасавання не менш за 6 гадзін да пачатку галасавання стварае старонку галасавання, дзе размяшчаецца інфармацыя аб правілах галасавання.

Правядзенне галасавання правіць

Дзе галасаваць правіць

Галасы даюцца на спецыяльна створанай старонцы Запыты па статус адміністратара.

На старонку ўпісваюцца ўсе кандыдатуры, па якіх атрымана згода намінантаў.

Калі галасаваць правіць

Выбары праводзяцца без папярэдняга іх абмеркавання пры наяўнасці на адпаведнай старонцы праекту вылучанай згодна з Правіламі кандыдатуры, калі яна адпавядае цэнзу для кандыдатаў.

Галасаванне праводзіцца 2 тыдні.

Як галасаваць правіць

Галасы на кожнага кандыдата арганізоўваюцца ў асобны раздзел на старонцы галасавання і дзеляцца на тры падраздзелы: за, супраць і заўвагі.

Адзін выбаршчык можа даваць па адной кандыдатуры толькі адзін голас. Выбаршчык можа даваць галасы такім парадкам па любой колькасці кандыдатур. Голас можна перамяніць да канца галасавання. Галасы даюцца ўпісваннем абзаца # За/Супраць у адпаведны раздзел.

Кандыдат не можа галасаваць па сваёй кандыдатуры і выконваць хоць-якія адміністратарскія функцыі ў дачыненні да старонкі галасавання.

Абранне кандыдата правіць

Кандыдат лічыцца абраным, калі   За пададзена мінімум 5 галасоў і пры гэтым галасоў «за» — не менш 2/3 ад агульнай колькасці паданых галасоў па яго кандыдатуры. Калі ў выніку галасавання кандыдат не абраны, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз тры месяцы.