Размовы пра Вікіпедыю:Правілы правядзення выбараў адміністратараў

Апошні каментар: 8 гадоў таму, ад удзельніка Dzianis Niadbajla у тэме Рэгулярнасць правядзення выбараў

Удакладненне фармуліроўкі правіла падліку галасоў

правіць
  • Прапаную ўдакладніць : Кандыдат лічыцца абраным, калі за яго пададзена мінімум 5 галасоў...у 2010 годзе было растлумачана, што 5 галасоў менавіта "За", а не ўсяго па кандыдатуры. Трэба напісаць так, каб не было блытаніны. Напрыклад, так: Кандыдат лічыцца абраным, калі   За пададзена мінімум 5 галасоў... --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Згодны. --Artificial123 (размовы) 00:27, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
  За--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:56, 4 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Арганізатары галасавання

правіць
Так. --Artificial123 (размовы) 00:27, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Арганізатарамі, як і раней павінны быць адміністратары, акрамя самога кандыдата.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:39, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Спадар Дзяніс, але, паводле існуючых правілаў, намінаваць на адміністратара можа любы правамоцны выбаршчык — не абавязкова адміністратар.--Artsiom91 (размовы) 19:26, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Сп. Artsiom91, я маю на ўвазе тое, што намінаваць можы любы, а арганізоўваць выбары павінна асоба з адміністратарскімі функцыямі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:46, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
То добра, я так і разумеў. Вось і сітуацыя: прапаноўвае кандыдата звычайны ўдзельнік, ён жа стварае тэму на старонцы "Запаты па адміністратара". І хто тады арганізатар? Хто павінен сачыць за ходам галасавання, падаваць запыт у Вікімедыя? Менавіта гэта я і хачу вызначыць. --Artsiom91 (размовы) 20:36, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
На маю думку. Прапаноўваць кандыдата можа звычайны ўдзельнік, падаючы запыт і ствараючы тэму на старонцы «Запаты па адміністратара». Стварэнне старонкі для галасавання, сачэнне за далейшым яго ходам, рэдагаванне, падвядзенне вынікаў, запыт у Вікімедыя і інш. функцыі выконваюць адміністратары.

Рэгулярнасць правядзення выбараў

правіць
Раз у год выбары, наконт неактыўнасці складаней. --Artificial123 (размовы) 00:27, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Зрэшты, у правілах выбараў сказана, што яны праводзяцца па кожным кандыдаце асобна і без папярэдняга абмеркавання. Для зняцця — гэта варта прапісаць у правілах зняцця сцягу адміністратараў. Нейкіх цэнтралізаваных выбараў тады ўвогуле не будзе.--Artsiom91 (размовы) 18:42, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Адзін раз у 5 гадоў, я думаю гэтага дастаткова для перавыбрання кожнага з адміністратараў. Толькі 5 гадоў адлічваць ад моманту атрымання сцяга адміністратара.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:49, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Спадар Дзяніс, ці правільна я разумею, што Вы прапаноўваеце абіраць адміністратараў на 5 гадоў, а не назаўсёды, як фактычна робіцца зараз? А па заканчэнні 5 гадоў адміністратар павінен пераабірацца? --Artsiom91 (размовы) 20:33, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Так. Я   За пераабранне адміністратараў, але гэта не прынцыпова. Таксама падтрымліваю ідэю зняця сцяга за неактыўнасць. Але, што лічыць актыўнасцю? На маю думку, варта ўлічваць агульную актыўнасць. Напрыклад, калі адміністратар за паўгода ў сукупнасці стварыў менш за 50 артыкулаў і зрабіў менш за 100 правак. Выглядаць будзе так: менш 50+100 - кандыдат на зняцце сцяга адміністратара, калі шэраговы ўдзельнік пажадае выставіць яго кандыдатуру. Ну і трэба улічваць розныя парушэннні і г.д.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:56, 4 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Парадак унясення змяненняў у правілы

правіць
Прагляджаць іх раз у 2 гады. Калі ўсё добра — пакінуць на 2 гады. --Artificial123 (размовы) 00:27, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Не маючы Арбітражнага камітэта, пры дапамозе агульнага галасавання. Толькі вось крытэрый ўдзелу ў ім павінен быць павялічаны для ўдзельнікаў (напр.: 500 правак і стаж паўгода ў прасторы агульнай Вікіпедыі). А часавы прынцып, для мяне досыць просты: праект новых змен → выбары.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:54, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Добра. Тады можна прапанаваць прапісаць у правілах, што змяненне можа адбывацца шляхам падачы запыту на адмысловую старонку Вікіпедыя:Адміністратары/Выбары/Прапановы правілаў (ці, уласна, сюды). Правілы галасавання можна збольшага ўзяць з правілаў выбараў адміністратараў. Толькі трэба вызначыцца з цэнзам выбаршчыкаў, а таксама з тэрмінамі правядзення галасавання (калі і хто прызначае тэрміны, найменшая колькасць дзён ад стварэння тэмы да пачатку галасавання); неабходнасцю папярэдняга абмеркавання, парадкам удакладнення прапановы.--Artsiom91 (размовы) 20:43, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Таксама можна прыняць гэтыя правілы першымі, і ўжо паводле іх праводзіць наступныя галасаванні.--Artsiom91 (размовы) 20:43, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Асабістыя кантакты адміністратараў

правіць

Папярэдні вынік

правіць

Прапанова не будзе выносіцца на галасаванне і зацвярджэнне праз адсутнасць падтрымкі з боку супольнасці.--Artsiom91 (размовы) 18:30, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Скасаванне абавязковых умоў да кандыдатаў

правіць

Папярэдні вынік

правіць

Прапанова не будзе выносіцца на галасаванне і зацвярджэнне праз адсутнасць падтрымкі з боку супольнасці.--Artsiom91 (размовы) 18:31, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Зняцце сцягу адміністратара

правіць
  • Трэба стварыць правілы, якія б рэгулявалі парадак зняцця сцягу адміністратара (зараз маецца толькі фраза "Для ўнясення кандыдата на зняцце згода кандыдата не патрабуецца."). --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Праект правілаў ніжэй. --Artsiom91 (размовы) 08:40, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Ніжэй прапаную праект правілаў зняцця сцягу адміністратара. Заклікаю ўдзельнікаў выказвацца наконт прапаноў, уносіць свае заўвагі і карэктуры, задаваць пытанні. --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Праект правілаў зняцця сцягу адміністратара

правіць
  1. Працэдура зняцця праводзяцца без папярэдняга яе абмеркавання пры наяўнасці на адпаведнай старонцы праекту вылучанай згодна з Правіламі кандыдатуры.
  2. Зняцце праходзіць на старонцы Вікіпедыя:Адміністратары/Да пазбаўлення статусу. Кандыдатуры на пазбаўленне могуць уносіць толькі адміністратары. Згода намінаванага ўдзельніка непатрэбная.
  3. Любы адміністратар можа запрасіць пазбавіць яго правоў. У гэтым выпадку пазбаўленне адбываецца без дадатковага абмеркавання і галасавання, проста згодна з запросам.
  4. На пазбаўленне сцягу могуць выстаўляцца любыя адміністратары. Намінатар павінен прывесці прычыну выстаўлення.
  5. Пасля выстаўлення на пазбаўленне, намінаванаму адміністратару даецца тэрмін у 1 тыдзень, каб выказаць свае адносіны да намінацыі (падтрымаць і адмовіцца ад правоў, або выступіць супраць з аргументацыяй). У выпадку падтрымкі пазбаўлення, дадатковае галасаванне не праводзіцца, і па заканчэнні тыдня правы адміністратара могуць быць знятыя з удзельніка.
  6. У выпадку адсутнасці згоды намінаванага адміністратара, намінатарам прызначаецца галасаванне. Стварэнне раздзела для галасавання павінна адбыцца не меньш за 1 дзень да пачатка галасавання. Таксама намінатар мае права зняць кандыдатуру (напрыклад, калі адміністратар растлумачыў, што ён збіраецца выкарыстоўваць сцяг у будучыні і інш. --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)).Адказаць
  7. Правілы правядзення галасавання (удзельнікі, тэрміны і інш.) супадаюць з правіламі абрання. (1. У прынятых правілах, вядома, трэба будзе прапісаць гэта поўнасцю. 2. Выконваюцца таксама і правілы "Кандыдат не можа галасаваць па сваёй кандыдатуры і выконваць хоць-якія адміністратарскія функцыі ў дачыненні да старонкі галасавання", "Калі ў выніку галасавання кандыдат не абраны, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз тры месяцы" — у адпаведнай інтэрпрэтацыі. --Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK))Адказаць
    Прапаную "пры адсутнасці парушэнняў, несумяшчальных са статусам адміна, наступнае выстаўленне яго ж кандыдатуры можа адбыцца не меней чым праз год". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:47, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
    Замяніць "тры месяцы" на "адзін год" — падтрымліваю. Але трэба спачатку дакладна акрэсліць парушэнні, несумяшчальных са статусам адміна.--Artsiom91 (размовы) 11:34, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Заўвагі

правіць

Згодна з праектам, актыўнасць/неактыўнасць удзельнікаў ніяк непасрэдна не датычыцца сцяга — яе можна выкарыстоўваць толькі як аргумент у абмеркаваннях. Таксама ніякай працэдуры "пацверджання статусу" і "зняцця сцягу неактыўных удзельнікаў" не прадугледжваецца — усё вырашаецца ў індывідуальным парадку, гэтак жа як і пры абранні.--Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Наконт скасавання статусу за неактыўнасць, гэта рабіцца незалежна ад нас, на ўзроўні сцюардаў, правілы прыняты і пералікі "кандыдатаў" складзены. Можна, вядома, самім гэтым займацца. Праўду кажучы, не разумею чым шкодзяць сцягі ў неактыўных. --Максім Л. (размовы) 09:55, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Гэтыя правілы прапаноўваецца выкарыстоўваць не толькі для неактыўных адміністратараў, а для ўсіх (напрыклад, калі адміністратар страціў давер удзельнікаў). Калі ёсць правілы на ўзроўні сцюардаў, то дайце, калі ласка, спасылку — улічым гэтыя акалічнасці.--Artsiom91 (размовы) 10:20, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Калі не памыляюся, правілы сцюардаў дзейнічаюць, калі ў супольнасці правілаў няма. Іначай правілы супольнасці маюць большую сілу, чым правілы МетаВікі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:49, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
За перманентныя войны правак, блакіроўкі трэба сцяг здымаць. --Artificial123 (размовы) 11:41, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Па-першае, п. 4: «...прычыну выстаўлення» — трэба ўдакладніць якія. п. 5 і 6: трэба ствараць раздзел выбараў за 1 тыдзень і там праводзіць абмеркаванне, а не ствараць раздзел за 1 дзень.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:14, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
п.4 — маюцца на ўвазе прычыны, па якіх адміністратар выстаўляецца да пазбаўлення статусу (ну не проста ж так яго статусу пазбаўляць — прычынамі могуць быць, напрыклад, неактыўнасць, парушэнне прынцыпаў вікіпедыі, злоўжыванне правамі, ці проста страта даверу з боку супольнасці — увогуле, што заўгодна). На мой погляд, гэта і так зразумела. Калі на Ваш погляд, зараз прапісана недастаткова, то, калі ласка, прапануйце свой варыянт.--Artsiom91 (размовы) 20:53, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
п.5-6. У прапанове я маю на ўвазе, што спачатку ствараецца раздзел пазбаўлення статусу. На працягу тыдня вядзецца абмеркаванне. І калі кансэнсусу знайсці не атрымоўваецца, то прызначаецца галасаванне (ствараецца адмысловы падраздзел галасавання). І галасаванне пачынаецца не раней за дзень ад стварэння падраздзела галасавання, каб пачатак галасавання не стаў нечаканасцю для ўдзельнікаў.--Artsiom91 (размовы) 20:53, 28 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі праекту «Правілы правядзення выбараў адміністратараў».